|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў і літаратура - Ц.Гартны.Вершы |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Цішка Гартны (3міцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 23 кастрычніка (4 лістапада) 1887 г. у мястэчку Капылі ў сям'і беззямельнага селяніна, які займаўся адыходным промыслам. У 1905 г. закончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча і паступіў на работу ў гарбарную майстэрню. 3 1904 г. ён быў членам Капыльскай арганізацыі РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гг. У пошуках работы аб'ездзіў многія гарады Беларусі, Украіны, Латвіі і Літвы. У 1910 і 1911 гг. прыязджаў у Капыль, браў удзел у рабоце мясцовай арганізацыі РСДРП, у выданні рукапісных часопісаў «3аря» (1910), «Голос низа» з дадаткам «Вольная думка» (1911). |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
3
1913 г. працаваў
на пецярбургскім ліцейным заводзе «Вулкан»,
з 1914 г.- на заводзе «Айваз». Вёў у
Петраградзе прапагандысцкую і
арганізатарскую работу сярод бежанцаў-беларусаў.
3 лютага 1918 г.- сакратар Беларускага
нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе
РСФСР, рэдактар
першай беларускай савецкай
газеты «Дзянніца». 3 1 студзеня
да 3 лютага 1919 г.- старшыня Часовага
рабоча-сялянскага Савецкага ўрада
Беларусі, потым палітработнік 14-й арміі
і штаба 3аходняга фронту. Быў рэдактарам
газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя»,
дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва
БССР і Дзяржаўнага архіва БССР, працаваў
намеснінам наркома
асветы БССР, загадчыкам Галоўмастацтва
БССР. Быў
членам Інбелкульта, а з 1928 г. абраны
акадэмікам
АН БССР. Працаваў
у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1920-1931 гг.член
ЦВК БССР. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ян
паэт дэбютаваў
прысвечаным Я. Купалу вершам
«Бяздольны» ў газеце «Наша ніва» 9(22)
студзеня
1909 г. У 1912-1913
гг. друкаваў вершы і нарысы ў
бальшавіцкіх газетах «3везда» і «Правда».
Першы зборнік вершаў «Песні» выйшаў у
Пецярбургу ў 1913 г. Пасля
выйшлі кнігі паэзіі
«Песні працы і змагання» (1922), «Урачыстасць»
(1925). У 1967 г. выйшлі «Вершы». Аўтар
многіх кніг апавяданняў, аповесцей,
драм: «Хвалі жыцця» (1918), «Сацыялістка»
(1924), «Дзве сілы» (1927), зборніка
літаратурна-крытычных артыкулаў «Узгоркі
і нізіны» (1928). Выступаў з артыкуламі
пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М.
Чарота, А. Гурло, А. Пушкіна, А. Міцкевіча,
Л. Талстога, В. Брусава, А. Блока і інш.
Пераклаў на беларускую мову раман А.
Фадзеева «Апошні з удэге» (1932). 3боры
твораў Ц. Гартнага ў 4-х тамах выйшлі ў
1929-1932 гг. і ў 1986-1989 гг. У 1936 г. беспадстаўна рэпрэсіраваны. Памёр 11 красавіка 1937 г. у Магілёве. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
РОДНАЙ
КРАІНЕ
Я
люблю гэты вобраз краіны, Дзе
відаць на абшары кругом Курганы,
і пустын раўніны, І
балоты, заросшыя мхом. Я
люблю гэты вобраз краіны, Дзе
Дзвіна й чысты Нёман плывуць Між
лясоў, паміж гор, праз лагчыны Свае
воды у мора нясуць; Дзе
раскінулісь шэрыя вёскі, А
ў ix родныя песні чутны, Песні
- долі людской адгалоскі, Песні
- жальбы загнанай душы. Я
люблю гэты вобраз бясконца, Тыя
вёскі, балоты, гаі, Bo
радзіўся я ў гэтай старонцы І
памру мо
у гэтай
зямлі! Магілёў, 1910 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
ЛЮБОЎ
Цвітуча,
як pужa , пахуча, як бэз,
3'явілась яна да мяне 3
чароўнага краю, з-пaд высі нябес,
У марах салодкіх у сне; Ласкавай
рукою да сэрца яна
Даткнулася ціка, як дух, І
дымам кадзільным, і пахам віна
Яго абкурыла ўвакруг... 3
пякучым пажарам забілась яно,
Па целу хвалюючы кроў. І
ў нетры душы адчыніла вакно
Светла, як сонца, любоў. 1911 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
ПЕСНІ
ГАРБАРА
І
Ах,
як стрэлка мар,удна ідзе, Бы
знарок хоча час пратдягнуць І
нe ведае болю грудзей, Што
дзяннога канца яны ждуць. Нібы
нехта трымае яе: Ані
ўперад нi ўзад не спяшыць, А
так хочацца-кочацца мне Ўжо
работу сваю супыніць. Цэлы
дзень я за брудным сталом, Цэлы
дзень скуру цвёрдую скроб, Стаючы
укапаным калом, Я
задукай атрутнаю coп. He
глядзеў і не бачыў нічуць, Што
там ёсць на дварэ, за акном: Ці
там ветры халодныя дзьмуць, Ці
зямелька спавіта цяплом. Навакола
чатыры сцяны, А
нa іх запляснеўшая столь, У
сабе захавалі яны Усю
крыўду, жаданне і боль. Вось
і вечар... цяпер я на міг – На
адзін - сабе шчасце найду. Кіну-рыну
усё і усіх Ды
у поле я к лесу пайду. Там,
сродзь галу зялёных лагоў, Ды
адкрыю збалелую грудзь, І
мне з пахам прынадным квятоў Ветры
цёплыя ўцехай надзьмуць. Яны
прагную душу маю Ўпояць
воляй шырокіх палёў, Упрыгожаць
пакутную ўсю Цеплатою
пахучай сваёй. А
як сілы - жывіцелькі той – Набяруся
даволі ў палёх, Мне
лягчэй стане ў працы цяжкой У
майстэрні, ў сцянах чатырох. ІІ
Сагнуўшыся,
я ля вярстата стаю – Скуру
весь дзень без спачынку я гну. Я
скуру усё гну, Нядолю
кляну – І
песні пяю. Дзёгаць
і лой мае рукі раз'елі, Шчокі
ў гразі і ў духоце счарнелі, Краска
завяла, Шчасце
прапала, Скура
забрала... Там,
за акном, ціха неба сінее, Сонейка
дзіўна і свеціць і грэе. Я
ж у спякоце, Ў
гразі і ў поце, Я
на рабоце... Цягнуцца
к лесу чароўныя далі; Мураўкай,
поплавам землю заслалі, Як
дываном; Там
ноччу і днём Вяселле
кругом... А
я адарваны ад гэтай красы, 3апёрты
нядоляй ў чатыры сцяны 3
сабачкай, з нажом І
ноччу і днём Стаю
за сталом... III
Гэй,
не тамецеся, рукі, Ногі,
пакіньце дрыжаць! Многа
шчэ ўперадзе мукі, Прыйдзецца
многа прыняць... Гніся
ж ты, выцяжка, гніся, Сілы,
барт, болей давай! Стой
ля стала, не хініся, Часу
не траць, не цярай. Шоргай,
сабачка, паволі, Скуру
паважна скрабі, Нам
не пазбыцца нядолі, Што
ты сабе нi рабі. Гэй,
не глядзі на нічога, Вока
нічым не блазнуй Тут
твая сходзіць дарога, Стой
жа, браток, і працуй... Дня
хоць не бачыш і ночы, Плечы
хай корчыць, шчыміць, Пот
залівае хай вочы, Трэба
рабіць і рабіць. Шоргай,
сабачка, паволі, Скуру
паважна скрабі, Нам
не пазбыцца нядолі, Што
ты сабе нi рабі. Трэба
рабіць, калі трэба, Кожын
дзень голад стаміць Чорным
кавалачкам хлеба, Трэба
рабіць, кабы жыць... Дотуль
рабіць, покуль сілы Ўжо
не пакінуць трымаць, Кроў
не застыгне у жылах, Сэрца
не кіне ўдараць. Шоргай,
сабачка, паволі, Скуру
паважна скрабі, Нам
не пазбыцца нядолі, Што
ты сабе Hi рабі. IV
Я
рабочы - гарбар, Рыцар
працы цяжкой, Я
з жалезнай душой, 3
сэрцам палкім, як жар. Ў
вачох іскры маіх, А
жалеза ў руках, Скура
гнецца ад ix Ў
адаін міг, ў адзін мах. Ці
задушша, ці чад – Усё
нa cэpцы мaiм, Але
ўстрашыці нат He
здалее нічым. Кроўю
цёплай сваей Абліваю
тавар, А
слязою з вачэй, Што
сплывае праз твар, Харашу
я яго, Дзеля
густу людзям... He,
жыцця я свайго Для
другіх не аддам. Я
здружыўся з трудом, Я
ў ём рос, я ў ём крэп; Люблю
мець за сталом 3апрацованы
хлеб. He
хачу, не прывык Склаўшы
рукі хадзіць: Я
гарбар - працаўнік, Я
жыву - каб рабіць. Маю
сілу і гарт – Імі
грудзі гараць... Ды
што ў гэтым я варт, Што
магу працаваць, He
гатовае браць? V
He
здавайся, гарбар, Ты
за працай сваей І
на шчасця прыход He
заплюшчвай вачэй! Песню
вольную пей У
дыму, ў духаце, І
надзея твая Няхай
кветкай цвіце. Бо
дзе сіла жыве, Дзе
работа кіпіць, Там
насення зярно Лепшай
долі ляжыць. І
ты мукай сваей Глебу
ладзіш яму І
сам сееш яго Ў
заарану зямлю... He
здавайся, гарбар, Ты
за працай сваей: Глебу
пільна гатуй І
ў ёй шчасце, брат, сей! VI
Я
гарбар малады, Я
вясёлы ўсягды – Я
працую - пяю. Цэлы
дзень за сталом Я
з сабачкай, з нажом Няутомна
стаю. І
вясёл, і рачыст, Я
пaд грук і пaд свіст Цяжкі
труд прадаю. Вось
ў дыму, у брыдзе Ля
братоў, ля людаей Шчасце
й долю кую. Хоць
ад працы мае Часам
мне не стае Нат
яды даставаць, He
гарую патом Я
задужа аб том, Як
іду працаваць. І
працую ад сіл, Бо
труд вельмі мне міл – А
за працай пяю. Я
гарбар малады, Я
вясёлы ўсягды, Бо
я шчасце кую. 1910--1912
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||