|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў і літаратура - М.Багдановіч "Летапісец" |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Максім
Адамавіч Багдановіч нарадзіўся 27
лістапада (9 снежя) 1891 г. у Мінску ў сям'і
настаўніка, фалькларыста і этнографа.
Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродне
(1892-1896). Пасля смерці маці жыў і вучыўся
ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896-1908) і Яраслаўлі
(1908-1916). Скончыў Дзямідаўскі юрыдычны
ліцэй (1916). Летам 1911 г. прыязджаў у
Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне
каля Краснага. Наведаў Вільню, рэдакцыю
газеты «Наша ніва», беларускі музей
Івана Луцкевіча. Восенню 1916 г. прыехаў у
Мінск. Працаваў сакратаром губернскай
харчовай камісіі. Удзельнічаў у
культурнай рабоце «Беларускай хаткі».
У лютым 1917 г. цяжка захварэў (на
туберкулёз хварэў з 1909) і выехаў на
лячзнне ў Ялту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Першы твор М.Багдановіча - алегарычнае апавяданне «Музыка», напісанае ў стылі казкі-прытчы,- быў надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (1907, № 24). Пры жыцці паэта выйшаў адзіны зборнік вершаў «Вянок» (Вільня, 1913). Распрацоўваў у беларускай паэзіі формы санета, трыялета, тэрцыны, актавы, рандо, скерца. Лепшыя апавяданні М. Багдановіча стаяць каля вытокаў беларускай нацыянальнай прозы («Апокрыф», 1913; «Апавяданне аб іконніку і залатару...», 1914). Пісаў літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, шмат перакладаў. На многія яго вершы напісаны музычныя творы - песні, рамансы. Выдадзены «Творы» (т. 1-2, 1927-1928) і «3бор твораў» (т. 1-2, 1968), «Поўны збор твораў» (т. 1-3, 19911992). Памёр М. Багдановіч 12(25) мая ў г. Ялце. |
||||||||||||||||||||||||||||||
ЛЕТАПІСЕЦ
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Усё
прайшло, мінула, Як
і не было, У
капцах паснула, Зеллем
зарасло. |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Я.
Купала
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Душой
стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой
век канчае ён у манастырскіх мурах. Тут
ціша, тут спакой - ні шуму, нi
клапот. Ён
пільна летапіс чацвёрты піша год І
спісвае усё ад слова і да слова 3
даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І
добрыя яго і кепскія дзяла Апавядае
тут. Так рупная пчала Умее
ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І
бачанаму ім - ён годны веры сведак. Што
тут чынілася у даўныя гады, Што
думалі, аб чым спрачаліся тады, 3а
што змагаліся, як баранілі веру, Узнаюць
гэта ўсё патомкі праз паперу! Яно
забудзецца, умрэ, з вадой сплыве,- І
вось у спомінах устане, ажыве, Калі
знайдуць яго няхітрае пісанне Пра
гэтае жьщцё, надзеі, справаванне. Так
мора сіняе прымчыць
да нас вадой Бутэльку
к берагу, аблітую смалой, Усю
ў дробных ракаўках і ў ціне. He замала Яна
была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі
вылавяць бутэльку, разаб'юць І,
як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста.
Па звычаю марскому гэтак весці Нам,
утапаючы, шлюць людзі. Ў
моры гдзесьці 3агінулі
яны, і, можа, соткі год 3
тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, І
ўсё змянілася і ўжо пра іх забылі. Вы,
літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І
людзі зведаюць аб прадзедах сваіх, Аб
горы, радасцях і аб прыгодак ix,
Каму
маліліся, чаго яны шукалі, Дзе
на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| 1912 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||