|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||
|
Караткевіч."Машэка" |
|||||||||||||||||
Уладзімір Караткевіч. "Машэка" |
|||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||
УЛ
|
|||||||||||||||||
![]() |
Уладзімір
Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся
26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы
Віцебскай вобласці. У 1954 годзе скончыў
філалагічны факультэт
Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі.
Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы
Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці
(1954-1956), у Оршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя
літаратурныя (1960) і Вышэйшыя
сцэнарныя
курсы (1962) у Маскве. Памёр
25 ліпеня 1984 года. Першы
верш надрукаваў у 1955 годзе. Выдаў
зборнікі паэзіі
«Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі»
(1960), и «Мая
Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Вядомы
таксама як таленавіты празаік,
драматург, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. |
||||||||||||||||
МАШЭКА
|
|||||||||||||||||
|
Лісце
алае засыпае роў, Пушчу
чорную апавіў туман, Атачон
з усіх чатырох бакоў 3олкай
восенню мой лясны будан. Стогнуць
пaд
дажджом старчакі альхі, І
ў будан з дрыгвы плыве золь-зіма, У
ім карэнні - столь, ложак - ліст сухі, Hi
агню няма, нi
святла няма. Ад
усіх я ўцёк, ад усіх я збег. Буйным
воласам да калень зарос. Годы
стаялі, быццам белы снег. Горы
панскіх цел мой Дняпро панёс. Нішчу
я паноў, замкі ix палю, Я
ламаю іх векавы бізун, Помшчу
за маю бедную зямлю, 3а
яе жальбу, за яе слязу, 3а
тваю красу, за маю любоў, Што
ў пакоях іх кветкай адцвіла... Дзікі
вецер гне раць сівых дубоў, Ночка
нас з нажом, як братоў, звяла... Я
стаю, як корч, ў воўчай скуры ўвесь, 3ліўся
з дрэвамі і гляджу на шлях, Цёмны
я увесь, цёмны голы лес, Толькі
два агні свецяцца ў вачах. Конскі
тупат... Там... Бегма ў гушчыню... 3атрашчаць
у ноч пaд
нагой лаўжы. 3
дзікім свістам
я коні супыню, І
спячэцца пан на мaiм
нажы. Ранкам
на абрыў выцягну яго І
скажу paцэ,
што бушуе тут: «Ты
прымі, Дняпро, ворага майго, 3мый
з маёй зямлі гэты панскі бруд». Лісце
алае засыпае роў. Пушчу
чорную апавіў туман, Атачон
з усіх чатырох бакоў 3олкай
восенню
мой лясны будан. 1956 |
|||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||