Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

 Наш e-mail

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваПачатакПаданні пра Магілёў2-е падан- 

Гісторыя Магілёва

   

  не пра Магілёў

Пачатак

           

2-е паданне пра Магілёў

XVI стагодзе

                               

XVII стагодзе

   

Уверх

   

XVIІІ стагодзе

 

Назад

Уперад

 

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

 

   

Вайна

                               

Развіты сацыялізм

 

На тым месцы, дзе цяпер стаіць Магілёў, быў цёмны, непраходны лес, які не прапускаў нават сонечныя праменні; ад яго і Дняпру было цесна. Дняпро ў той час быў шырокі і сярдзіты. У тым лесе жыў страшны разбойнік, якога звалі Машэкам. У яго была такая вялікая сіла, што ён адною рукою спыняў экіпаж з васмерыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за кола, адным разам вырываў з карэннямі высокія сосны. Хадзіў ён у мядзведжай шкуры поўсцю ўверх. Не такі тады быў народ, як цяпер, шмат было асілкаў, але ўсе дрыжалі перад Машэкам. Нават пяць дзесяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Нягледзячы на тое, што людзі жылі тагды вялікімі сёламі, ён, не баючыся, прыходзіў у кожнае сяло і браў, што яму было трэба; усюды самі адчынялі яму вароты, абы толькі пакінуў душу ў целе. Не раз выходзілі супраць Машэкі цэлымі палкамі, але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару разбойніка. Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не змаглі зрабіць сотні людзей, тое зрабіла адна жанчына.

 

Цікава ведаць

   

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

   

Праекты

   

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

   

Чыстая Дубравенка

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

Калегі

           

2006-2007 гг..

           

Галерэя

           

Прэзентацыя білютэня

           

Палыкавіцкая крыніца

           

2004 г.

           

Сустракая вясну

 

Раз па дарозе праз лес ехала плеценая брычка, запрэжаная васьмерыком коней. У ёй сядзеў малады мужчына з прыгажуняй-жанчынай. Тут з'явіўся Машэка з-за агромністай елкі, мігам спыніў брычку і ўраз забіў кучара, што той не паспеў нават азірнуцца. Мужчына, што сядзеў у брычцы, бачыць, што тут кепскія жарты, выхапіў шаблю і з усяго размаху стукнуў Машэку па галаве, але шабля зламалася аб стальное шчацінне, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдару разбойніка. Глянуўшы на жанчыну, Машэка стаў як укопаны: ён пазнаў у ёй сваю знаёмую. Гэта яна, адхіліўшы яго любоў, прымусіла Машэку пасябраваць з буйным ветрам.  

 

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   
     
     
     
   

Ачуняўшы пасля здзіўлення, Машэка ўзяў у лапы паўмёртвую ад перапуду прыгажуню і аднёс у сваю бярлогу. Тут яна апрытомнела, адразу зразумела, што з ёю, і прыдумала, як загубіць разбойніка. Прыкінулася яна лагоднаю, паслухмянаю, і разбойнік зусім ёй даверыўся. I вось раз ён бяспечна заснуў пры ёй моцным сном. Яна асцярожна дастала вялізны нож, і кроў лінулася ракой з разрэзанага горла разбойніка. Учыніўшы гэтак, прыгажуня неяк выйшла на дарогу, прыйшла да сваіх і паказала ім праклятае месца, дзе з вялікай знявагай закапалі таго людаеда і назвалі тое месца Магілаю Льва.

Недалёка ад таго месца знайшлі высокі бугор, ці гару, якая ўся была аблітая крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр зверстваў Машэкі.

Гэтая гара і цяпер называецца Машэкаўкай, ці Машакоўкай, на ёй гарадскія могілкі.

Пасля Машэкі тут жыло яшчэ многа разбойнікаў. Мясцовыя ўлады гэтае месца прызначылі для ссылкі злачынцаў. Ссыльныя памалу высеклі лес і прагналі разбойнікаў. Пазней на гэтым месцы заснавалі горад, які ад магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва-Машэкі названы Магілёвам.  

 
                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007