Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

 Наш e-mail

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваПачатакПаданні пра Магілёў1-е падан- 

Гісторыя Магілёва

   

   не пра Магілёў

Пачатак

           

 1-е паданне пра Магілёў

XVI стагодзе

                               

XVII стагодзе

   

Уверх

   

XVIІІ стагодзе

 

 

Уперад

 

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

 

   

Вайна

                       

Развіты сацыялізм

 

Свеціць сярэбраны месяц з чыстага неба і святлом сваім залівае лясы і горы, рэчкі і ўзгоркі. Песціцца і млее ўся зямля, і мацней пануе на ёй палкая, гарачая любоў. Гучней стукае сэрца ў чалавека, гарачэйшая робіцца кроў, рукі цягнуцца для пяшчотных абдымкаў, вусны шукаюць пацалунка.

Сядзіць пад запаветным дубам добры малойца Машэка, глядзіць у сярэбраную даль і думае думу пра сваю любу, пра мілую Прадславу. Запёрта яна, бедная, цяпер у душным палацы за сямю замкамі, і не выйсці ёй адтуль. Баліць у яе сэрцайка, ірвецца да дружка сардэчнага, і не ведае яна, што сядзіць ён недалёка ад яе палаца і думачку думае сваю:  

Цікава ведаць

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 

Праекты

 

Чарнобыль і здароўе

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

Калегі

 

«Ах, люба, люба мая, Прадслава, сонейка краснае, каб ты была тут побач, каб прыйшла ды суцешыла мяне, сіраціначку».

Раптам, нібы светлая хмарачка на небе, выплыла з бліскучай імглы белая здань жанчыны. Ускочыў Машэка: пазнаў ён сваю Прадславу, і вокліч захаплення гатовы быў ужо зляцець з яго вуснаў. Але ў гэтае імгненне з той самай імглы паказалася іншая постаць, чорная, з бліскучым шышаком на галаве. Пацямнела ў вачах у Машэкі. Нібы ў сне ўбачыў ён, як кінулася Прадслава ў абдымкі да чорнага рыцара і як вусны іх зліліся ў пацалунку. Падскочыў ён да здрадніцы і толькі тады схамянуўся, калі кроў суперніка пралілася на зямлю. Бледная, дрыжучы, стаяла перад ім Прадслава, і такой бездапаможнаю здалася яна Машэку, што ён не пажадаў нават забіць яе і, адвярнуўшыся, пайшоў у белы свет.  

 

2006-2007 гг..

   

Галерэя

   

Прэзентацыя білютэня

   

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   
   

Ішоў ён доўга, і чым далей ішоў, тым усё зласнейшы рабіўся супраць усяго роду чалавечага, усё мацней разгаралася ў ім прага да помсты.

I гатовы ён ужо быў затапіць увесь свет крывёю людской. Так дабрыў да правага берага Дняпра, да Гваздоўкі, страшнага логава разбойніка Гвазда. Укленчыў перад ім і сказаў:

— Вазьмі мяне, Гвозд, да сябе, не пасрамлю цябе і твайго рамяства. Прывяла мяне сюды злоба лютая і помста страшэнная, і даю я табе зарок вялікі — не шкадаваць ніводнай душы жывой, а калі пашкадую каго, дык няхай я ад таго і загіну.

     Добра,— сказаў Гвозд,— ідзі за роў і працуй.

Пайшоў Машэка на другі бераг рова, заснаваў там сваё логавішча, назваў яго Машэкаўкаю і стаў наводзіць жах на ўвесь край. Мучыў і забіваў ён ня-шчасных падарожнікаў, рагатаў з іх просьбаў, здзе каваўся з іх слёз, не шкадаваў нікога: ні старых, ні дзяцей, ні мужчын, ні жанчын. Памёр дауно ўжо Гвозд, а Машэка за абодвух працягваў паліць і рабаваць, забіваць і мучыць. Але не мог крывёю зата-піць сваіх пакут: любы вобраз часта паўставаў перад ім у начной цішы, і плакаў тады люты Машэка, бы малое дзіця, і праклінаў свой злы лёс.

Раз была такая месячная ноч, як тады, калі апошні раз ён бачыў сваю мілую. Сядзеў Машэка на камені, журботна звесіўшы галаву на грудзі, лёгкі ветрык гуляў над пасівелымі яго валасамі, і слёзы адна за другою буйнымі дыяментамі падалі на зямлю і зліваліся з расою.

Раптам пачуліся конскі тупат, галасы і шум, і праз хвіліну яго зграя прывяла двух новых палоннікаў.

—Як іх пакараць? — пытаюць у яго малойцы.

Але Машэка маўчаў і няўцямнымі вачыма глядзеў на жанчыну, што стаяла перад ім. Гэта была яна, Прадслава. Нарэшце, нібы апрытомнеўшы, правёў леваю рукой па лбе, правай махнуў на спадарожніка Прадславы і, абняўшы сваю любу, павёў яе ў будан. Тут укленчыў перад ёю і пачаў цалаваць яе рукі, і плакаць, і смяяцца, і папракаць.

  Не   палюбоўніка   майго   забіў   ты,—сказала яна,— а забіў брата майго, які быў пасварыўшыся з бацькам і патаемна са мною бачыўся. Але я даравала табе, мой любы. Доўга я чакала цябе. Кінь свой страшэнны занятак, і ўцякайма. Уцякайма туды, дзе ніхто нас не ведае.

—Бяжым, бяжым, мая люба. Бяжым заўтра, а сёння дай адпачыць з табою разам ад столькіх жахаў і пакут.

—Добра,— сказала Прадслава.

Але не доўга адпачываў Машэка. Толькі салодкі сон заплюшчыў яго павекі, як каварная люба ўткнула яму з усмешкаю ў горла востры нож.

  Памры, сабака,— прамовіла яна.— Хоць і загіну ад тваёй подлай чэлядзі, але я ведаю, што адпомсціла табе за сябе і за ўсіх.

Прадслава не памылілася: закапалі яе жывую разам з забітым ёю Машэкам, а насыпаны над імі курган быў названы Магілаю Льва. Адсюль і горад, які ўзнік потым на гэтым месцы, пачаў называцца Магілёвам.  

 

 
                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007