|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Гапон.Урывак. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
ПЕСНЯ
І
Калі
ахвота начата, Што
ж стаіце, як цялята? Далей,
хлопцы, маладзіцы, 3ачніце
ад «Мецяліцы". 3 камедыі-оперы "Ідылія". |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Шум,
крык, гоман у карчме, Кіпіць
сельская дружына, Піва,
мёд, гарэлку п'е, Ажны
курыцца чупрына. Гаспадары
за сталом Громка
гутарку вядуць, А
ляндарка з лендаром Мёд,
гарэлку раздаюць. Хлопцы,
дзеўкі, маладзіцы Ля
парога гаманяць, А
старыя чараўніцы Цішком
ля печы сядзяць. Ананя
нa скрыпцы іграець «Лявоніху»,
то «бычка», Гапон
жару паддаваець: «3ыграй,
крычыць, «казачка»! Аж
юкнула Кацярынка, Так
задаў ёй кулаком, «Хадзі,
мая ты малінка!» - Дый
затупаў хацаром. «Ананя,
рэж вясёлы!» - Крычьщь
громка наш Гапон Дый,
сабраўшы ў світцы полы, Мэрам
хохлік! мэрам ён!.. To
ўпрысядкі выкідаець, Ажны
стогнець пaд ім пол, To
галубца падбіваець, Ажны
трасецца хахол. «Ах!
ух! давай жару, Давай
болі, давай пару!» - Крычыць
Гапон дый гуляець, Пад скрыпачку падпяваець. «Эх,
чух, Кацярынка! Чабоцікі
красны; Каму
блішчаць, каго любяць Твае
вочкі ясны? Эй,
чух, Кацярынка! Твае
кудры ўюцца, Скачыць,
пляшыць мая міла, Аж
шчочкі трасуцца». Трэйчы
Гапон прамакнуў, Бражджаць
ножны з вагнівом, Стаў
на месцы - падпрыгнуў Дый
затупаў хадаром. Кацярынка
ж успляснула, Ha
міленькага зірнула, Хвіць!
спаднічку распусціла, Трэйчы
запяткам падбіла, Дробны
ножкі выкідаець, Чаранічкі
скрыпяць, А
із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.
Русы
коскі падлятаюць, Каснікі,
як жар, гараць; А
вось вышай як заграюць, Так
і возьме прыпяваць: «
Мілы Хартон, мілы Саўка, Да
мілейшы ж мой Гапон, Хахол
ясны, пояс красны, А
галасок! кабы звон. Ha
качу Саўкі, Хартона, Мне
жыцця з імі не быць, Валей
маяго Гапона, 3
ім не буду я тужыць». Пяець,
пляшыць, падбіваець, Усяк
вокам за ёй брадзець, Як
ластачка, падплываець; Ажны кочацца глядзець. Ананя
ж - воўча юха! To
ўжо нечага маніць! Ярка
рэжа iз-зa вуха, Аж
скрыпка яго звініць. «Мяцеліцу»
прабірае Ёмка,
громка, ладны час! Дробна
смыкам падсякае, 3вініць
рымка, гудзіць бас. Локаць
упёршы у брука, Ля
кабылкі нос дзяржаў, Далі
сцiхнуў - дый з-за вука Ha
«Лявоніху» падняў. Схваціў
Гапон Кацярынку, Смела
к сэрцу прыцягнуў, Абняўшы
рукой за спінку, «Лявоніху»
успрыгнуў. Угрунь
за ім маладзіцы, Дзеўкі,
хлопцы, хто як змог, Дрыжаць
чупрыны, спадніцы, Суматоха
- што крый Бог! Ад
пылу аж пацямнела, Хохат,
лопат, шум да крык, Як
у гаршку закіпела, Як
нa быдла напаў зык. Той
ўпрысядкі, той вынідкі, Чупрыны,
як шчэць, дрыжаць, Тая
бокам, тая скокам, Дай
так вазьмуць прыпяваць: «Ах,
калі ж я ў матулькі была, Як
вішанька у садочку цвіла; Папалася
злому дуку, мужыку! Ён
высушыў, як ліпінку ў духу. Наехала
повен двор татароў Да
ўзялі ж майго мужа ў палон; He
жаль жа ж мне, што яго узялі, Толькі
шкода, што някрэпка звязалі; Ён,
паганец, уцячэць, уцячэць, Мне
галоўку натаўчэць, натаўчэць. Трэба
ж будзе сцерагчыся, уцякаць, 3
вараб'ямі пaд страхою начаваць». Далі
крыкнула Тацяна, Абняўшы
за шыю Яна: «Пайшоў
Янка ў грыбы, Тацяна
ў апенькі, Спаткаліся,
абняліся, Як
дзеткі маленькі». А
за ёю Халімон Гудзіць,
як царкоўны звон: «Ой,
Божа мой, Божа! Нашто
я радзіўся? Састарыўся,
як сабака, Дасюль не жаніўся». Перастаў.
Гапка спляснула Дый
тоненька зацянула: «На
вуліцы курта брэша, А
да мяне мілы чэша, А
чы чэша, чы не чэша, Да
недарам курта брэша! » Вот
так пляшуць, прыпяваюць, Хохат,
лопат, крык і зык, Аж
нaд строп пыл падмятаюць, А
як рэзаў - рэжа смык! Аж
тут скрып!.. дзверы суздром Расчыніліся...
трывога! Бо
з войтам сам аканом Як
тут - знайшліся ў парога. Уся
ахвота прыўстала, Ha
ўсіх стракатня напала: Ананя
ж - як уцяў! Пахінуўся
напярод. Па
ўсіх струнах запішчаў, Так
кончыўся карагод. І
Гапону нe да танца, Як
акомана, паганца, Ён
угледзеў, так прыстаў, Ha
ўсё горла закрычаў: «Ой,
будзе ж нам цёпленька, браткі! Хто
малады, уцякай з хаткі! Нядарам
сталі шаптаць, Што
некрутаў будуць браць. Пабірай
ix ліхі бес! Хто
дуж, уцякайма ў лес!» Тут
настала суматня, Ўсяк
бяжыць, маўляў, з агня, Адзін
дзверы выпірае, Другі
ціснецца пaд стол, Той
чэраз акно сігае, А
Гапон хваціў за кол, Дый
спіной стаўшы ў куце, Як
мятлой, усіх мяце. Вот
калі покурцяў туча, Гурмам
мядзведзя асадзіць, А
ён ca злосці мармуча, Як
каторага пагладзіць, Той
з болю яўкне, той брэша, Так Гапон наш колам чэша. Ён
вярцеўся, кабы ўюн, Сюды
і туды кідаўся, He
жалеў, біў хто папаўся, Але
і коман цікун! Глядзь!
усякія плахціны, To
кажухі, то пярыны, Ha
Гапона стаў кідаць, He
дзіва ж было паймаць: Яго,
беднага, звязалі Ды
у калодкі скавалі; Годзі
вадзіць нарагод! Кацярынка
пабляднела, 3аплакала,
абамлела, Прыйшоў на ix чорны год. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||