|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
станне |
|||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў - Паўстанне |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Цяжкія
выпрабаваньні выпалі ў гады новай
трынаццацігадовай вайны Рэчы
Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай на
долю Магілева. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Заключэнне перамір'я з Польшчай дало магчымасць Маскве больш надзейна замацоўваць сваю ўладу над Беларуссю, якая была поўнасцю акупавана царскімі войскамі. Аднак тут з асаблівай яскравасцю выявіліся супярэчнасці паміж Масквой і ўкраінскімі казакамі, на чале якіх пасля гібелі I. Залатарэнкі стаў Іван Нячай, адзін з самых прыбліжаных і ўплывовых асоб, што акружалі Б. Хмяльніцкага, зяцем якога ён быў. Выяўляючы інтарэсы казацкай старшыны, што імкнулася ў мэтах свайго ўзбагачэння завалодаць землямі Беларусі, дзе ім, на іх думку, спакойней было б панаваць. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
I. Нячай, умацаваўшыся ў
Чавускім павеце, не пажадаў аддаваць
гэту тэрыторыю ў падначаленне
маскоўскага ваяводы, а пасля стаў
пашыраць сваю ўладу на Магілёўскі,
Капыльскі і Мсціслаўскі паветы. Цікава
адзначыць, што, калі раней I. Нячай
называў сябе «палкоўнікам Чавускім»,
то зараз яго тытулам стаў «палкоўнік
беларускі». I гэта вельмі паказальна, бо
сведчыць, наколькі назва «Беларусь»
замацавалася тады за ўсходам нашай
краіны. Мы ведаем, што «палкоўнікам
беларускім» называў сябе К. Паклонскі.
Але калі ў адносінах да яго гэта назва
была сапраўднай, то для I. Нячая яна з'яўлялася
фальшывым прыкрыццём, бо
ён не змагаўся за незалежнасць
Беларусі, як К. Паклонскі, а імкнуўся
падначаліць яе казацкай старшыне. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Дзеянні
I. Нячая не маглі не выклікаць
незадаволенасці Масквы, якая лічыла
Беларусь сваім уладаннем, што
падкрэслівалася ўнясеннем у тытул
Аляксея Міхайлавіча «Белай Русі». Таму
Масква запатрабавала ад Б.
Хмяльніцкага вываду казакоў з Беларусі,
але пасля абмежавалася дазволам
размяшчэння казакоў I. Нячая толькі ў
Чавускім павеце. Але гэта не закрэсліла
ранейшых намераў I. Нячая. Ён толькі
змяніў спосаб дзеянняў, накіраваўшы іх
супроць магнатаў і шляхты, якім царскім
урадам была вернута іх маёмасць і ўсе
іх прывілеі. Менавіта ў асобе магнатаў
і шляхты I. Нячай і бачыў сапраўдных
уладароў Беларусі. А на гэта тут і
прэтэндавала казацкая старшына і тым
самым разглядала іх як сваіх
сапернікаў, супроць якіх найперш і
трэба весці барацьбу. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Не
могучы адкрыта выступіць супроць
мясцовых феадалаў, бо
гэта б выклікала незадаволенасць цара,
якому яны прысягнулі, I.
Нячай інспіраваў сялянскія паўстанні
супроць іх, тым самым звальваючы ўсю
віну за расправу над імі на сялян. Каб
яшчэ гэта было больш пераканаўча, на
чале сялянскіх атрадаў, што таксама
называліся «казацкімі», ставіліся
мясцовыя жыхары. Такімі сотнікамі, як
іх называлі, былі Дзяніс Мурашка на
Ігуменшчыне, Сапрыка на Талачыншчыне,
Слізкі і Паўкасцельскі на Шклоўшчыне і
інш. Менавіта ў гэты час з асаблівай
яскравасцю выявілася сапраўдная
сутнасць паўстанняў беларускіх
сялян супроць сваіх феадалаў. Як
правіла, яны з'яўляліся
вынікам падбухторвання з боку казацкай
старшыны, для якой гэта было адным са
спосабаў падначалення сабе Беларусі. Трэба зазначыць, што ў той час асаблівых супярэчнасцяў паміж беларускімі сялянамі і феадаламі не было. Тады ўжо закончылася аграрная рэфома, якая ўвайшла ў гісторыю як «Валочная памера» (ці «Устава на валокі»), паводле якой былі вельмі дакладна ўрэгуляваны адносіны паміж сялянамі і феадаламі. I гэтыя ўстанаўленні, як правіла, выконваліся з двух бакоў. I таму ў беларускіх сялян не было падстаў для паўстанняў, бо калі і з'яўляліся якія супярэчнасці, то яны вырашаліся ў судовых інстанцыях, а не ў паўстаннях. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Як
у свой час Віленскае перамір'е 1656 г.
ператварыла Руска-польскую вайну ў
Руска-шведскую, так заключэнне ў 1658 г. «Гадзяцкага
дагавору» ператварыла Руска-шведскую
вайну зноў у Руска-польскую. Рэч у тым,
што пасля смерці Б. Хмяльніцкага
яго гетманскае месца заняў I.
Выгоўскі.
I ён, у адрозненне
ад свайго папярэдніка, які аб'яднаў
Украіну з Расіяй, пачаў праводзіць
палітыку аб'яднання з Польшчай, што і
было здзейснена ў выніку падпісання
згаданага дагавора. Цікава
адзначыць, што I. Выгоўскі, перайшоўшы
на бок Рэчы
Паспалітай, утварыў у складзе яе
княства, у якое ўваходзілі цэнтральныя
ўкраінскія землі на чале з Кіевам, і
гэта княства
ён назваў «Рускім». Менавіта гэтыя
мясцовасці ў старажытныя часы і
называліся Руссю, што яшчэ памяталася, як
мы бачым, у XVII
ст. Адсюль становіцца зразумелым, чаму,
калі са складу ВКЛ у выніку Люблінскай
уніі выйшлі ўкраінскія землі, з яго
назвы выпала назва «Рускае» і яно стала
называцца Літоўскім і Жамойцкім. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
У
поўнай згодзе з I.
Выгоўскім
быў I.
Нячай.
Калі для яго раней
Беларусь была аб'ектам захопу, то цяпер
яна стала для яго прадметам гандлю: ён
паабяцаў Яну Казіміру пад яго каралеўскую
міласць аддаць Белую Русь, за што
прасіў узнагароду,
якую і атрымаў. I
сапраўды Сойм Рэчы Паспалітай у маі 1659
г. даў яму на пажыццёвае ўладанне
Чавусы і Чэрыкаў, а таксама
два войтаўствы ў Магілёўскім павеце і
Бабруйскую эканомію. Шляхецкія званні
атрымалі таксама і некаторыя кіраўнікі
так званых сялянскіх паўстанняў. Усё
гэта паказвае, што дзейнасць
запарожскіх казакоў на Беларусі перш
за ўсё дыктавалася іх інтарэсамі і ў
залежнасці ад таго, калі ім было выгадней,
яны прыстасоўваліся то на бок Расіі, то
на бок Польшчы. У залежнасці ад
гэтага яны прымушалі дзейнічаць сялянскія
атрады. Калі I.
Нячай са сваім атрадам зрабіў намер
захапіць Магілёў, то Мурашка рашыў
захапіць Менск. Аднак і першае, і другое
скончылася няўдачай. Канчаткова I.
Нячай і яго саюзнікі былі разгромлены ў
канцы 1659 г., калі I. Выгоўскі ў выніку
казацкіх хваляванняў быў заменены
Юрыем Хмяльніцкім, пры якім быў зноў
адноўлены саюз Украіны з Расіяй. Па
патрабаванні Масквы, якая бачыла ў
казаках свайго саперніка ў валоданні
Беларуссю, усе казацкія загоны павінны
былі быць выведзены з яе тэрыторыі. У
хуткім часе рускія войскі ў пачатку
снежня 1659 г. захапілі Стары Быхаў. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Зноў пачалася новая хваля ўварвання расійскіх войскаў на Беларусь. Армія ваяводы Хаванскага ў снежні 1659 г. захапіла Гародню, а ў студзені наступнага года Бярэсце. Аднак гэтыя перамогі былі часовымі. Заключыўшы ў 1660 г. мір са Швецыяй, Рэч Паспалітая сканцэнтроўвае свае вайсковыя сілы на Беларусі супроць расійскай арміі. Ужо 18 чэрвеня 1660 г. руская армія пацярпела паражэнне пад Ляхавічамі, а 28 чэрвеня злучанымі войскамі ВКЛ (пад камандаваннем П. Сапегі) і польскага (пад камандаваннем С. Чарнецкага) войска Хаванскага было разгромлена пад в. Палонка (на Слонімшчыне). Гэтыя бліскучыя перамогі адкрылі шлях для далейшага прасоўвання на ўсход і адваявання тэрыторыі Беларусі. Ужо 3 ліпеня 1660 г. войскі ВКЛ і Польшчы вызвалілі Менск, дайшлі да Бярэзіны. Гэтак жа паспяхова было адбіта 4 кастрычніка 1660 г. наступленне рускага войска на Чавусы, і яно вымушана было адступіць да Смаленска. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Зручны момант для гэтага зьявіўся на шостым годзе акупацыі, калі войска Вялікага Княства і Польшчы разьбіла расейцаў на рацэ Басі. На загад магістрату жыхары, у дамах якіх жылі маскоўцы, выкруцілі зь іхных стрэльбаў крэмні. Мужчыны падаставалі са сховаў падрыхтаваную загадзя зброю. У шматтысячным горадзе не знайшлося ніводнага здрадніка, і захопнікі да апошняе хвіліны ні пра што не здагадваліся. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Повад для пачатку паўстання падалі зноў-такі самі рускія салдаты. Раніцай, па свайму звычаю натоўпамі праходжваючыся па рынку, чапляліся да гандлярак, яны хапалі ў іх выстаўленыя на продаж харчы. На рынку падняўся крык і шум. 1 лютага 1661 году бурмістр Левановіч, што кіраваў падрыхтоўкаю паўстаньня, з крыкам «Пара!» выхапіў шаблю і кінуўся на стральцоў. Над местам паплыў набатны звон.
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
На
гукі звону, што было ўмоўным знакам для
пачатку паўстання, з дамоў сталі
выбягаць узброеныя чым папала жыхары
горада і сталі біць салдат. Паўстанцам
дапамагалі вызваленыя з астрогу нашы
палонныя жаўнеры. За
колькі гадзін царскі гарнізон быў
зьнішчаны. У
выніку гэтага ўсе яны (а іх мелася тры
тысячы, а па іншым даным семь тысяч)
былі забітыя. Шмат было ахвяр і сярод
жыхароў горада. Выратаваліся ад смерці
толькі тры ваяводы і некалькі афіцэраў,
якія былі захоплены і адпраўлены ў
Варшаву. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Падобныя паўстанні адбыліся ў гэты час у Дзісне, Себежы, Гомелі і іншых гарадах, што яскрава сведчыла, наколькі насельніцтва Беларусі вызвалялася ад ранейшых ілюзій (і яны яму ўпарта навязваліся) аб добрым цары, які прыйдзе з усходу і прынясе яму шчаслівае жыццё. Сапраўднасць жа паказвала, што іх гаротнае жыццё ў выніку прыходу добрага цара станавілася яшчэ больш цяжкім. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Расійская
армія працягвала цярпець няўдачы. У
пачатку лістапада 1661 г. частка яе пад
камандаваннем Хаванскага і Орды-Нашчокіна
была разгромлена ў баі каля в. Кушлікі.
А 6
лістапада 1661 г. войскі ВКЛ на чале з С.
Чарнецкім нанеслі поўнае
паражэнне расійскаму войску каля г.
Глыбокага, што мела рашаючае значэнне
для вызвалення Вільні 2 снежня 1661 г. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
У далейшым Руска-польская вайна на Беларусі атрымала зацяжны характар. Вялікіх баёў не было, у асноўным адбываліся лакальныя сутычкі. Знясіленыя шматгадовай барацьбой, ні адзін, ні другі бок не маглі істотна папаўняць вельмі парадзелыя войскі. I таму абодва бакі вымушаны былі ісці да мірных перамоваў, якія і закончыліся 30 студзеня 1667 г. у в. Андрусава (каля Мсціслаўля) падпісаннем перамір'я на 13,5 года. Паводле яго, да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам, якія раней належалі ВКЛ, а таксама Левабярэжная Украіна з Кіевам. Як бачым, хаця Беларусь у асноўным засталася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак страта Смаленшчыны для яе з'явілася цяжкім ударам. Будучы аднапляменнай крывіцкай зямлёй, яна за шматвяковую гісторыю так шчыльна звязалася этнічна, палітычна і эканамічна, што нават адабранне яе ад Беларусі па Андрусаўскаму перамір'ю не магло ў далейшым сцерці яе беларускі характар. У навуковай літаратуры XIX ст. Смаленшчына і адносілася да Беларусі. Не кажучы ўжо пра ўрад БНР, але нават I з'езд КПБ большую частку Смаленшчыны са Смаленскам аднёс да тэрыторыі абвешчанай ім БССР. Аднак у скорым часе яна была адабрана ад Беларусі разам з Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай. Але калі тры апошнія ў 1924 і 1926 гг. былі вернуты ў склад БССР, то Смаленшчына так і засталася ў складзе Расіі, што з'явілася не чым іншым, як пацвярджэннем Андрусаўскага перамір'я. Вялікі князь Ян Казімір выдаў прывілей, паводле якога шмат паўстанцаў атрымалі шляхецтва, а горад зраўнаўся ў правох са сталічнаю Вільняй. У гонар паўстаньня Магілеву ў 1661 быў нададзены новы герб: тры вежы на блакітнай асноведзі і збройны рыцар у браме пад выяваю «Пагоні». Ян Казімір знаходзіўся ў Магілёве з 20 сакавіка па 8 красавіка 1664 года. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||