|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
ская навала |
|||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў - Маскоўская навала |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гісторыя Беларусі — гэта найперш гісторыя войнаў, пры гэтым самых крывавых і разбуральных. Цяжка пералічыць іх з-за вялікай колькасці на нашай зямлі. Вось і зараз, не паспеў наш народ акрыяць ад Лівонскай вайны, доўгай і пакутнай, як зноў трапіў пад агонь яшчэ больш знішчальнай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Руска-польскай вайны 1654 — 1667 гг. Фактычна вайсковыя дзеянні з казацкімі атрадамі працягваліся з 1648 г., аднак ў 1654 г. пачаўся сапраўдны вайсковы патоп, які хлынуў на Беларусь з розных бакоў. Насельніцтва цярпела ад маскоўскіх гарнізонаў, ад казакаў, ад шведаў, а ў дадатак - і ад сваіх жa здэмаралізаваных жаўнераў, асабліва ад наймітаў. Людзей тут абіралі, забівалі, бралі ў няволю. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Але самымі страшнымі былі, бясспрэчна, спусташальныя дзеянні царскіх ваяўнікоў. Шклоўскі павет у 1658 г. быў настолькі спустошаны, а «села и деревни позжены», што войска царскага ваяводы Далгарукага, маючы загад стаяць на Шклоўшчыне, мусіла адыходзіць на Смаленск, каб хоць неяк пракарміцца. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
У тыя гады на занятых абшарах Аляксей Міхайлавіч нават рэлігію зрабіў сваёй зброяй. Правам нa існаванне тут надзялялі толькі адну канфесію - праваслаўную: ацалелыя неправаслаўныя храмы ці зачыняліся, ці перадаваліся святарам грэцкага абраду, як, прыкладам, у Смаленску ды ў Старым Быхаве, дзе цар загадаў «в каменном костеле быть соборной церкви». Людзі апынуліся ў такiм становішчы, што часам трэба было пераходзіць у праваслаўную веру адно дзеля тaгo, каб выжыць, каб нe памерці з голаду. Асабліва даставалася вуніяцкай царкве. Сам вуніяцкі мітрапаліт ратаваўся толькі тым, што таемна пераходзіў з месца на месца, несучы з сабою рэшткі мошчаў полацкага вуніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, якія да вайны захоўваліся ў Полацку. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Умацоўваючы
праваслаўную царкву нa Беларусі, царскі
ўрад імкнуўся цалкам узалежніць яе ад
Масквы. У 1655 г. Магілеўскае біскупства
было падпарадкавана непасрэдна
патрыярху Нікану. Цяпер біскупа
зацвярджала Масква, даходы ішлі ў
Маскву, яна ж трымала пад пільным
наглядам мясцовае духавенства.
Ненадзейных святароў замянялі сваімі.
Ha Беларусь ехала мноства папоў з Маскоўскай
дзяржавы. 3 першага года вайны царскі ўрад ажыццяўляў праграму вываду насельніцтва з Беларусі на тэрыторыю Маскоўскае дзяржавы. 3агад Аляксея Міхайлавіча ад 30 ліпеня 1654 г. паклаў пачатак цэламу заканадаўству, на падставе якога палонных сталі ператвараць у прыгонных. У 1655 г. патрыярх Нікан адкрыта пісаў пра намер Аляксея Міхайлавіча пасяліць на сваіх абязлюдзелых землях 300 000 палонных беларусаў. Узаконенае паляванне на людзей з мэтай пераводу іх у прыгонніцтва ці дзеля продажу набыло нa занятых абшарах самыя нялюдскія формы. Канфесійная прыналежнасць жыхароў тут нe мела аніякага значэння - бралі ўсіх. Адзін ваявода Раман Бабарыкін у Белым (на праваслаўнай Смаленшчыне) узяў «с посаду и их уезду ...к себе неволею ж семей з двадцать, а поголовно будет с женами и з детьми блиско за двесте человек» ды парассылаў па сваіх вёсках як прыгонных. Большая частка выведзеных з Беларусі людзей («литовского полону») адразу пераводзілася ў стан халопаў. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Маскоўскія памешчыкі ды мяшчане маглі прыехаць ды яшчэ ў зоне ваенных дзеянняў купіць у ратнікаў патрэбную колькасць нявольнікаў, аддаючы ўсяго 3-5 рублёў за чалавека ці нават яшчэ танней. Па сведчанні аднаго сучасніка, які бачыў мноства палонных пад Калугай, «сем і вoсем хлапцоў ці дзяўчат прадавалі за рубля». Там жa, у разрадным намёце, ваенная адміністрацыя простым запісам ці адмысловай пазнакай у «палоннай кнізе», у якой вёўся ўлік захопленых, афармляла "законнае" права новых гаспадароў на ix халопаў. У Маскве такую паперу выпісвалі ў загадзе халопскага суда ці ў «съезжей избе» ваяводаў. Але быў яшчз і прасцейшы шлях атрымання палонных ва ўласнасць - іх перахрышчванне. Хто пераводзіў нявольніка з каталіцтва ды вуніяцтва ў праваслаўе, той і лічыўся ягоным уладаром. А паддзячы на Іванаўскай плошчы ў Маскве мог выпісаць «крэпасць» нa выведзеных з Беларусі людзей кожнаму купцу з арабскага Усходу. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Спусташэнні, голад, пошасці, масавы вывад нявольнікаў - усё гэта прывяло да выбуху народна-вызваленчага руху нa Беларусі. Даведзенае да адчаю насельніцтва ўзнялося нa ўзброеную барацьбу з акупантамі. Прыклады пасіўнага супраціўлення мясцовага насельніцтва акупантам таксама былі вядомыя з пачатку вайны. Так, калі вясной 1655 г. цар загадаў збіраць жыхароў нa будоўлю мастоў і гацяў для войска, дык выявілася, што «мостов мостить и гатить некому»: казакі шукалі людзей на 5-6 вёрст - ад дарогі, і амаль нікога не маглі знайсці. Актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях супраць маскоўцаў цывільныя жыхары Беларусі бралі з першых месяцаў вайны. Пра тoe, што з партызанамі маскоўскія ўлады лічыліся як з сур'ёзнай сілай, свед'чыць тaкi факт: ужо ў жніўні 1654 г. цap папярэджваў сваіх ваяводаў пра небяспеку раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага, так і партызанаў («шишов»). Ha першым этапе вайны партызаны асабліва актыўна выступалі ў паўночных і ўсходніх паветах Беларусі - у Віцебскім, Полацкім, Магілеўскім, Амсціслаўскім, Смаленскім. Iх цэнтрамі былі Калеснікаўская, Любавіцкая і Мігулінская воласці. Калеснікаўскія партызаны (не больш як 3 тысячы чалавек) у ліпені 1654 г. заатакавалі армію Трубяцкога, якая прыйшла пад Амсціслаў, і нанеслі ёй немалую шкоду. Партызанаў тут падтрымлівалі нават мясцовыя праваслаўныя святары, за што любавіцкі пратапоп быў арыштаваны маскоўскімі ўладамі. Паказальна, што кіраўнікамі шмат якіх аддзелаў станавіліся шляхцічы, якія мелі сувязь з Янушам Радзівілам ці нават былі прысланыя ім. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Карнікі жорстка распраўляліся з партызанамі. Сямёра палонных, схопленых у сутычцы нa Амсціслаўшчыне, сярод якіх былі чаркаскі казак, чатыры мясцовыя селяніны, сялянка і шляхціч, катавалі («пытали и огнем жгли», пасля аднаго павесілі, а астатніх – «бив кнутьем нещадно и, отрезав у них носы и уши, велели послать по-прежнему в деревни, чтоб, на то смотря, иным мужикам неповадно было так воровать и в шишах ходить».Аднак задушыць партызанскі рух нe ўдавалася. У Магілеўскім павеце летам 1655 г. сялянамі было, як вынікае ca справаздачы стралецкага галавы Анічкава, «в розных деревнях и селах взято 7 человек (у палон), до смерти убито 3 человека». Вось
тады Аляксей Міхайлавіч распачаў
сапраўдную вайну супраць вызваленчага
руху. У верасні на «воров и изменников»
пaд Магілеў быў накіраваны моцны карны
корпус пад камандай ваяводы Рыгора
Казлоўскага. Інструкцыю яму складалі ў
Прыказе тайных справаў пад наглядам
самога цара. Патрабавалася разбіваць і
разганяць казакаў і паказачаных
сялянаў, калі ж у якіх мястэчках ці
вёсках пачнуць не паддавацца - паліць і
разбураць. Гарады, якія здрадзілі цару
ці ў якіх стаялі партызаны, «повоевать
и выжечь и разорить совсем без остатку».
Разам
з Казлоўскім мусіў дзейнічаць
магілеўскі ваявода Сямён 3мееў. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Падзеі гэтай вайны з асаблівай яскравасцю выявілі факт замацавання за ўсходняй часткай нашай зямлі назвы «Беларусь». Яна шырока ўжываецца ў дзяржаўных дакументах таго часу. Гэта назва паступова пачала пашырацца на захад нашай зямлі, выціскаючы адтуль назву «Літва», якая канчаткова ў пачатку XX ст. перайшла на тэрыторыю сучаснай Літвы. На жаль, гэта вельмі важная акалічнасць не ўлічвалася, ды і зараз не ўлічваецца шэрагам даследчыкаў, і таму ўсё, што насіла назву «Літва» ў мінулым, цалкам адносіцца да сучаснай Літвы. Усё гэта паказвае, што назва «Беларусь» з'яўляецца спадкаемніцай усяго ранейшага, што знаходзілася пад назвай «Літва». Канчатковае
замацаванне за ўсходам нашай дзяржавы
назвы «Беларусь» пацвярджаецца і з'яўленнем
нашых першых дзеячаў, якія ўсведамлялі
сябе як беларусы і былі абаронцамі
інтарэсаў сваёй зямлі. Першым з іх і быў
Канстанцін (ён часамі ў сваіх
лістах называў сябе Косткам) Паклонскі.
У савецкай гістарыяграфіі ён
паказваўся як авантурыст і здраднік. І
сапраўды, шэраг яго дзеянняў на першы
погляд як бы пацвярджаюць гэту
характарыстыку. Аднак тут не
ўлічваліся канкрэтныя гістарычныя
абставіны таго часу, якія дыктавалі
неабходнасць такіх ці іншых крокаў
дзейнасці К. Паклонскага. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
З'яўляючыся
шляхціцам і будучы жыхаром Магілёва, ён
у пачатку вайны ўзначаліў тую частку
насельніцтва горада, якая гатова была
добраахвотна здаць свой горад рускаму
войску, якое з ходу не ўзяло яго. Але
прыхільнікі К. Паклонскага былі ў
меншасці, і таму на яго глядзелі як на
здрадніка і мяцежніка. I ён з некалькімі
сваімі прыхільнікамі пакідае Магілёў,
звязваецца з казакамі, якія адсылаюць
яго да Б. Хмяльніцкага, па парадзе якога
ён накіроўваецца ў Маскву да цара
Аляксея Міхайлавіча. Прыязна прыняты
ім, К. Паклонскі, атрымаўшы ад цара
тытул палкоўніка і каштоўныя падарункі,
абавязваецца прыцягваць магілёўцаў да
падуладнасці Рускай дзяржаве. Яму
таксама быў дадзены дазвол на
стварэнне палка з мясцовай шляхты і
служывых людзей. У
ліпені 1654 году Канстантын Паклонскі вярнуўшысяся
таемна ў Магілёў, прывёз
магілеўскім месьцічам грамату цара
Аляксея Міхайлавіча. Маскоўскі валадар
дакляраваў, што, калі горад будзе
добраахвотна здадзены, «вас, шляхту и
служилых людей всяких войтов и
бурмистров, и райцев, и лавников, и
мещан, и всех православных христиан,
пожалуем нашего царского величества
жалованием и велим шляхте маемости, кто
перед чем владел наперед сего по
привилеем, подкрепоша нашего царского
величества жалованными грамотами».
Іначай кажучы, Аляксей Міхайлавіч
пацьвярджаў усе правы, якiмі горад
карыстаўся дагэтуль паводле
магдэбурскага права. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Магілеўцы
маглі расцаніць царовую грамату як
своеасаблівую падзяку за вернасьць
праваслаўю і барацьбу супроць царкоўнай
вуніі. Тым ня менш пускаць да сябе
войскі валадара суседняй дзяржавы
горад не спяшаўся. Гісторыя ўжо дала
беларусам багата прыкладаў
крывадушнасьці маскоўскіх цароў. Апрача
таго, жыхары сачылі за ваеннымі
дзеяньнямі і ведалі, што маскоўцы па-ранейшаму
кіруюцца тактыкай выпаленай
зямлі. Яны захапілі Амсьціслаў, пасьля
чаго з 33 тысяч жыхароў багатага места
засталося жыць ня больш за тры
тысячы. У аблозе стаялі Крычаў (пазьней
яго таксама напаткаў няшчасны лёс
Амсьціслава), Дуброўна і Віцебск. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Калі на пачатку жніўня расейскае войска ваяводы Ваяйкова і казацкія адзьдзелы палкоўнікаў Паклонскага і Залатарэнкі падышлі да Магілева, яны ўбачылі, што «около де города осаду крепят и, по людям де смотря, хотят стоять и биться». Як бы на пацьверджаньне гэтага адпраўленага цару паведамленьня з гораду зрабіў адважную, хоць і безвыніковую вылазку шляхоцкі адзьдзел на чале з Табіянам Ждановічам і Міхалам Гініцкім. Аднак слабасьць гарадзкіх умацаваньняў і падыход шасцітысячнага войска ваяводы Войекава, казацкага палка I. Залатарэнкі і палка К. Паклонскага паставілі магістрат перад выбарам: бараніцца, каб урэшце горад быў спалены і разрабаваны, або здацца і паспрабаваць неяк дамовіцца з акупантамі. Магілеўцы абралі другі шлях і 25 жніўня 1654 году адчынілі перад царскімі стральцамі браму. Маскоўскі ўрад міласціва захаваў за магілёўцамі ўсе іх ранейшыя правы і прывілеі. У тым ліку і Магдэбургскае права. Між іншым, ім было замацавана і права насіць адзенне «па даўнім звычаі». А гэта значыць, што магілёўцы цанілі свае народныя асаблівасці. Уся шляхта, якая прызнала сябе падданымі цару, таксама захавала ўсе свае ранейшыя правы. Не быў абыдзены царскай міласцю і сам Паклонскі. Яму ў часовае карыстанне быў аддадзены Магілёў з Чавускім паветам, што і стала асновай яго палкавой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Аднак Паклонскі не здаволіўся толькі гэтым і стаў пашыраць тэрыторыю свайго кіравання, імкнучыся падначаліць сабе ўсё беларускае Падняпроўе, г. зн. тэрыторыю, якая ў той час і называлася Беларуссю. Адсюль зразумела, чаму Паклонскі стаў называць сябе палкоўнікам беларускім. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Праз
колькі дзён усялякія спадзяваньні на
адзінаверцаў разьвеяліся. Расейцы
заняліся ў горадзе гвалтам і рабункамі.
Як сьведчаць дакумэнты, стральцы
адбіралі грошы і зброю, коней і хлеб,
насеньне і кухоннае начыньне. Горкая
доля была наканаваная месьцічам-габраям.
Пад прыкрыцьцём размоваў пра высылку ў
Польшчу захопнікі загадалі
ім узяць найбольш каштоўныя рэчы і
пакінуць горад. У полі выгнаньнікаў
абрабавалі і амаль усіх перарэзалі. На
месцы гібелі болыпай часткі магілеўскіх
габраяў іхныя землякі-хрысьціяне
насыпалі курган, на які потым зьязджаліся,
каб аплакаць адзінаверцаў, юдэі
з усяе Рэчы Паспалітай. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Тым часам у стане маскоўцаў ды іх хаўрусьнікаў разгаралася варожасьць паміж Паклонскім і Залатарэнкам. Паклонскі скардзіўся цару, што ўкраінскія казакі Залатарэнкі «приезжают де в город Могилев и чинят обиды большие, а в уезде хлеб у крестьян ржаной, и яровой, и лошади, и всякую животину побрали». Супрацьстаяньне беларускіх і ўкраінскіх адзьдзелаў не абмяжоўвалася ўзаемнымі скаргамі, а перайшло ў крывавыя сутычкі. Воіны Паклонскага няраз нападалі і на расейскіх стральцоў. «На твою государеву службу полковник не идет, а люди его твоих государевых солдатов в городе на карауле по воротам бьют»,— пісаў цару магілеўскі ваявода Алфёраў. Да
пачатку восені 1654 г. наступальныя
дзеянні рускіх войскаў спыніліся, што
дало магчымасць войскам ВКЛ на чале з Я.
Радзівілам пайсці ў контрнаступленне.
Казакі I.
Залатарэнкі
пад
пагрозай далейшага націску Я.
Радзівіла адышлі да Новага Быхава. I
вось тут менавіта і выяўляецца ўся
сутнасць дзейнасці Паклонскага.
Ён не столькі імкнуўся, каб аддаць
Магілёў і ўсё беларускае
Падняпроўе рускай уладзе, колькі
выкарыстаць яе як рэальную сілу ў
падначаленні сабе гэтай тэрыторыі. I ён,
як мы
бачым, дасягнуў гэтага. Хоць ён у сваіх
зваротах да цара называў сябе яго
падданым і халопам, аднак усё гэта, як
паказалі далейшыя падзеі, было толькі
прыкрыццём яго сапраўдных намераў.
Праўда, іх спярша заўважыў не цар, а
казацкі гетман I.
Залатарэнка. Калі яго атрады раней
падначальвалі паўднёва-ўсходнія
гарады Беларусі, то на тэрыторыі
Магілёўскага павета казакі ўбачылі для
сябе перашкоду, бо тут існавала ўжо
самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная
арганізацыя на чале з Паклонскім. Яна
мела сваё значнае войска і таму магла
абараняць свае інтарэсы. У гэты ж час з выключнай выразнасцю выявіліся і сапраўдныя мэты ўкраінскага казацтва як у ранейшых яго ўварваннях на Беларусь, так і зараз, у гэтай вайне. Менавіта казакі ўступілі ў яе не для таго, каб дапамагчы Маскве захапіць беларускія землі, а каб далучыць іх да сябе. Войска I. Залатарэнкі так затрымлівалася каля абложаных ім беларускіх гарадоў, бо патрабавала ад іх, каб яны здаваліся не «на імя цара», а ім. Убачыўшы варожыя адносіны да сваіх казакоў з боку Паклонскага, Залатарэнка звяртаецца са скаргай на яго да маскоўскага цара. У сваім лісце ён паведамляў, як Паклонскі «с хоругвями, з бубнами, наехав на сёла, казаков запорожских одних убита, мужиков казнил, а мине несть где подевались». Хоць Залатарэнка і мог перабольшваць жах учынкаў войска Паклонскага, але яскрава бачна непрымірымасць апошняга да спроб казакоў умацавацца і ў Магілёўскім павеце. Трэба думаць, што супярэчнасці паміж Паклонскім і казакамі не засмучалі, а радавалі маскоўскую ўладу, бо ў гэтым яна бачыла аслабленне аднаго і другога боку, што адкрывала менавіта ёй упэўненасць ва ўстанаўленні тут свайго поўнага панавання. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Паклонскі па-ранейшам ўтрымае сувязь з Масквой. Так, яшчэ ў пачатку студзеня 1655 г. ён звяртаецца да цара па дапамогу войскам, каб ваяваць супроць П. Сапегі, і Аляксей Міхайлавіч абяцаў яму падтрымку. У сярэдзіне студзеня ён з такой жа просьбай звярнуўся да баярына Бутурліна, адначасова скардзячыся на Залатарэнку, які не дапамагае яму. Але ўсё гэта, відавочна, было толькі прыкрыццём для яго рашучага пераходу на бок ВКЛ. Ён ужо ў гэты час зносіцца з Я. Радзівілам, войскі якога і В. Гансеўскага, перайшоўшы ў наступленне, узялі Оршу, Копысь, Дуброўна і знялі аблогу са Старога Быхава і аблажылі Новы Быхаў, Віцебск і Магілёў. I калі раней Паклонскі ўсё рабіў для таго, каб дапамагчы Маскве заваяваць Магілёў, дык зараз ён дапамагае Я. Радзівілу вызваліць гэты горад ад рускіх войскаў. Прычыны свайго ўчынку ён растлумачыў у лісьце да магілеўцаў, дзе пісаў, што спадзяваўся на вызваленьне сваёй зямлі ад ляхаў, ды замест гэтага ўбачыў «лупленне домов Божих, что и от татар бывало; а християн наших, которые в повседневном гонении от униатов пребывали, ныне в вечную неволю забрали, а иных помучили; а какие безделия над чесными женами и девицами чинили...». |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аднак усё гэта нельга тлумачыць
авантурызмам Паклонскага. Невыключана,
што, будучы адданым праваслаўю і
адчуваючы наступленне на яго з боку
каталіцтва,
ён і звярнуўся да маскоўскага цара,
бачачы ў ім абаронцу ад такой пагрозы. У
гэтых адносінах ён падзяляў ілюзіі
значнай
часткі нашага народа ў поглядзе на
рускага цара як на вызваліцеля ад
рэлігійнага ўціску. Але, як мы бачылі,
ён выкарыстаў маскоўскую сілу ў сваіх
інтарэсах, а менавіта ў стварэнні
свайго асобнага войска, якое бараніла
інтарэсы сваёй зямлі, за якой ужо
замацавалася назва «Беларусь».
Менавіта тое, што Паклонскі называў
свой полк беларускім, добра сведчыць аб
успрыняцці ім гэтай зямлі як сваёй
Радзімы, якая мае сваю адметную назву і
якой ён павінен аддана служыць і
бараніць свае інтарэсы. Гэта і дало яму
магчымасць убачыць у запарожскіх
казаках не абаронцаў яго роднай зямлі,
а яе захопнікаў і рабаўнікоў. I ён
робіць усё, каб бараніць ад іх сваё насельніцтва.
Тое ж самае ён убачыў і ў маскоўскай
уладзе. Аб якой абароне праваслаўя
магла ісці гаворка, калі куцеінскія
праваслаўныя манахі былі ў палон
забраны, а ўсё дарагое ўбранства
манастыра абадрана і ў Маскву
адпраўлена? Пра якое вызваленне
магла ісці гаворка, калі, як пісаў
Паклонскі, пасля
«залатых слоў» абяцанак «железные
волности
на ноги надевали, жён и девиц их
мучительски тиранско с нимм поступя, на
вечную неволю отдали, что не чинитца от
поган». Убачанае Паклонскім закрэсліла далейшыя ілюзіі і прывяло яго, як ён сказаў, «к возврату до милое и златые отчины». Не супярэчыў гэтаму і ягоны пераход на бок Я. Радзівіла, бо апошні, будучы праціўнікам польскага ўплыву ў ВКЛ, змагаўся ў інтарэсах сваёй дзяржавы, часткай якой была Беларусь. Вось чаму Паклонскі дапамагае Я. Радзівілу адваяваць Магілёў. Менавіта ён ноччу 6 лютага 1655 г., знаходзячыся са сваім палком у Магілёве, адчыніў яго вароты для Я. Радзівіла. Аднак ім удалося толькі пранікнуць за знешні земляны вал. А ўнутраны стаў недаступным у выніку ўпартага супраціўлення рускага войска. I Я. Радзівілу прыйшлося зняць аблогу горада і адступіць да Бярэзіны. Стаўшы яго саюзнікам, адначасова з ім адступіў і Паклонскі. Гэта канчаткова разьвязала захопнікам рукі. Горад быў пазбаўлены самакіраваньня, з жыхарамі абыходзіліся ненашмат лепей, чым з палоннымі. Магілеўцы рыхтаваліся да помсты. Важна адзначыць, што Я. Радзівіл 10 траўня 1655 г. асобным універсалам даў К. Паклонскаму палкоўніцтва над усімі беларускімі краямі. Такім чынам, і Я. Радзівіл бачыў у асобе К. Паклонскага выдатнага дзеяча Беларусі і таму даручыў яму кіраванне яе войскамі. Праўда, яму не ўдалося стрымаць наступ рускіх войскаў на Друці і Бярэзіне, што вымусіла адступіць на захад. Далейшы лёс Паклонскага быў вельмі цяжкі і складаны. Спачатку ён прадаўжаў служыць у войску Я. Радзівіла, пасля трапіў у Прусію, ваяваў са шведамі, да якіх папаў у палон, адкуль яму ўдалося вызваліцца. Жыццё яго абарвалася дзесьцці каля 1662 г. Для нас жа ў дзейнасці К. Паклонскага асабліва важна тое, што ён, знаходзячыся ў складаных гістарычных абставінах, змог выкарыстаць іх для ўзвышэння сваёй краіны, якая набывала сваю новую назву «Беларусь» і першым выдатным дзеячам якой ён і стаў. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||