Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

 Наш e-mail

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVII стагодзеМагілёў - Эпоха

Гісторыя Магілёва

   

барокаПланіроўка Магілёва

Пачатак

                                   

Планіроўка Магілёва

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

На працягу XVI - пачатку XVII стст. планіровачная структура горада ў асноўным сфарміравалася. Паводле тыпалогіі Г. Макеева, Магілёў адносіцца да гарадоў т. зв. сектарна-мысавога падтыпу. Гэта значыць, што дзядзінец быў размешчаны пры зліцці двух рознавялікіх рэк (Дняпра і Дубравенкі), пад яго сценамі з напольнага боку знаходзілася гандлёвая плошча, пасад рос першапачаткова ў бок "мацерыка", а потым гандлёвыя плошчы з'яўляліся і ў зарэчных пасадах. Планіроўка гандлёвай плошчы ўсё больш набывае рэгулярны характар, побач з ёй узводзяцца галоўныя культавыя збудаванні. Замак з'яўляўся цэнтрам планіровачнай структуры Магілёва, да яго сыходзіліся гарадскія вуліцы, што прывяло да ўзнікнення радыяльна-кальцавой сістэмы планіроўкі горада.  

   

Уверх. Магілёў - Эпоха барока

   

XVIІІ стагодзе

   

Назад. Магілёў - Канфессійнае жыццё

Уперад. Магілёў - Гарадскі менталітэт

 

XIX стагодзе

     

Рэвалюцыя

     

 

   

Вайна

             

Развіты сацыялізм

             

Цікава ведаць

             

Спасылкі

             

Фізіка МРТ

             

Праекты

                                                           

Чарнобыль і здароўе

  

На архітэктурна-планіровачнае аблічча Магілёва значны ўплыў аказаў рэльеф гарадской тэрыторыі: два глыбокіх яры - Дубравенскі і Дзебры - перасякалі горад з поўдня на поўнач, разбіваючы яго на часткі. Цэнтральная частка горада размяшчалася на высокім плато паміж імі і ўключала ў сябе замак, гандлёвую плошчу і Стары горад (Нагорскі пасад), які быў абведзевы Кругавым валам. Да апошняга прылягалі пасады: з поўначы - Шклоўскі, з паўночнага захаду - Віленскі, з захаду - Задубравенскі, з усходу - Пакроўскі. За Дняпром размяшчаўся Задняпроўскі пасад. Усе пасады (акрамя Задняпроўскага і Пакроўскага) былі абкружаны Палявым валам.

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

Калегі

 

2006-2007 гг..

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

 

2004 г.

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

2005г.

                               

2006-2007 гг..

 

Брамы Старога горада: 

I.  Ветраная,                     III.Ду6ровенская (Малая),

II. Каралеўская,                V. Алейная.

Брамы Новага гopaдa:

1. Курдзенеўская,            5. Уструшненская,

2. Лядвеўская,                 6. Трысненсая,

3. Шклоўская,                  7. Быхаўская,

4. Віленская,                    8. Папінская.

Манументальныя збудаванні:

А  - Спаскі манастыр,

Б  - Фарны касцёл,

В  - Багаяўленскі брацкі манастыр,

Г  - Езуіцкі калегіюм,

Д  - Бернардынскі кляштар,

Е  -  Кармяліцкі кляштар,

Ж  - ратуша,

СІ - сінагога,

Іл - Ильінская царква,

К  - Успенская царква,

П  - Барысаглебская царква і мураваны купеці дом,

М  - Васкрасенская царква (Дальняя),

О  - Пакроўская царква,

П  - Мікольская царква,

Р  - Петрапаўлаўская царква,

С  - Траецкая царква.  

 

 У 1692-1703 гг. земляныя ўмацаванні былі насыпаны і вакол апошніх двух пасадаў, падчас Паўночнай вайны яны вельмі пацярпелі ад войскаў Пятра I, прыйшлі ў заняпад і больш не панаўляліся.  

Нагорскі пасад меў невялікія кварталы і скучаную забудову. Кварталы Шклоўскага пасада, які па плошчы значна перавышаў Нагорскі, былі больш буйнымі, прамавугольных абрысаў. Астатнія пасады, асабліва Пакроўскі і Лупалаўская сотня Задняпроўскага пасада, захоўвалі хаатычную планіроўку да канца XVIII ст..

Сістэма вулічнай сеткі Магілёва сфарміравалася пад уплывам гандлёвых шляхоў, якія падыходзілі да горада і з'яўляліся пачаткам яго вуліц. 3 паўночнага ўсходу ішоў гандлёвы шлях са Шклова, з паўночнага захаду - з Вільні, з захаду - з Быхава, ў паўднёвым напрамку — з Мсціслава. Гэтыя радыяльныя напрамкі сыходзіліся ў адным пункце - на гандлёвай плошчы.  

У топаструктуры Магілёва вылучаліся дзве галоўныя вуліцы - Шклоўская (сучасная Першамайская) і Ветраная (сучасная Ленінская), якія перасякалі тэрыторыю горада з поўначы на поўдзень. У сістэме вулічнай сеткі пасадаў прасочваецца спалучэнне руху да замка з накірункамі найбольш выгодных выйсцяў да водных артэрый Магілёва.  

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
                                                             
   

Стары горад з'яўляўся найбольш прэстыжнай часткай Магілёва. Тут размяшчаліся галоўныя культавыя збудаванні, ратуша, дом войта, сядзібы магілёўскага купецтва, магістрацкага і цэхавых вярхоў. У другой палове XVI - пачатку XVII стст. на тэрыторыі пасада канчаткова сфарміраваліся вуліцы Вялікая Шклоўская (сучасная Першамайская), Ветраная (сучасная Ленінская), Няхвёдаўская, Спаская і Мікольская (не захаваліся).  

 
                                                             
 

Рака Дубравенка

Сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што на тэрыторыі квартала, абмежаванага з захаду вуліцай Няхвёдаўскай (з сярэдзіны XVII ст. - Фарны завулак), з поўначы — Вялікай Шклоўскай, а з поўдня - Ветранай, размяшчаліся майстэрні ювеліраў і гарбароў. У прылеглым з захаду квартале размяшчаўся комплекс будынкаў Багаяўленскага манастыра, бліжэйшая да гандлёвай плошчы забудова па вуліцы Шклоўскай была пераважна купецкай. На гэта паказвае і факт існавання ў гэтай частцы пасада з XVI ст. драўлянай Мікольскай царквы.  

 
                                                             
   

Дамы вельмі багатых гараджан знаходзіліся і побач са Спаскім манастыром, у паўночна-усходняй частцы вуліцы Ветранай. Пры ахоўных археалагічных раскопках 1989 г. у двары дома № 15 па сучаснай вуліцы Ленінскай З.Яцкевічам знойдзены завал кафлі сярэдзіны XVII ст. плошчай каля 4 кв.м. 3 яго выбрана каля 2000 (!) фрагментаў пераважна паліхромнай і зялёнапаліванай кафлі, пры гэтым амаль сто асобнікаў цэлых вырабаў. Сярод іх сустракаюцца сапраўды ўнікальныя кафліны - медальёны з выявамі "Пагоні" і двухгаловага арла на геральдычным шчыце. У гэтай жа частцы пасада ў сярэдзіне XVII ст. знаходзіўся дом магілёўскай пякаркі. Пазней (у канцы XVII ст.) тут была пабудавана капліца. На тэрыторыі пасада былі таксама зафіксаваны рэшткі могілак. Дарэчы, у ХVІ-ХVIII стст. у Старым горадзе існавала 3 могільнікі, якія размяшчаліся побач са Спаскім і Багаяўленскім манастырамі, фарным касцёлам.  

Рыбакі на р.Дняпро

 
                                                             
   

На тэрыторыі Старога горада, паводле інвентара 1745 г., знаходзіліся ”...дом купецкі мураваны вялікі... камяніца цэху кравецкага... цэх рэзніцкі ... камяніца цэху кушнерскага". У гэты час тут жылі таксама цырульнікі і ткачы.

Архітэктурная панарама Старога горада - сэрца сярэднявечнага Магілёва - складвалася паступова, на працягу некалькіх стагоддзяў. Пісьмовыя крыніцы дазваляюць казаць аб існаванні з XVI ст, у гэтай частцы горада драўляных "церкви стго Николы и другое святого Козмы Демяна" і Спаскага манастыра. У XVII ст. на тэрыторыі Старога горада шпаркімі тэмпамі вялося будаўніцтва мураваных храмаў. Напрацягу 1594-1604 гг. тут быў пабудаваны першы мураваны будынак у Магілёве - фарны касцёл, а ў 1633-1636 гг.-Багаяўленская царква Багаяўленскага брацкага манастыра. У канцы XVIII ст. у комплекс Багаяўленскага манастыра ўваходзілі мураваныя цэрквы Багаяўлення і Іаана Багаслова, мураваная званіца, мураваны і драўляны будынкі друкарні, драўляны будынак шпіталя, шэсць мураваных крам, драўляны дом настаяцеля манастыра і некалькі мураваных і драўляных будынкаў гаспадарчага прызначэння.  

 
                                                             
 

Панарама на раку Дубравенку

На працягу 1686-1725 гг. склаўся архітэктурны ансамбль езуіцкага касцёла з калегіумам. Ён размяшчаўся па былой вуліцы Ветранай побач з Каралеўскай брамай.

На месцы спаленай войскамі Пятра I драўлянай Спаскай царквы ў 1740-1762 гг. была пастаўлена мураваная, якая да 1802 г. заставалася кафедральным саборам Магілёва. Побач з царквой на працягу 1762-1785 гг. быў пабудаваны мураваны архірэйскі палац.

Такім чынам, канчаткова архітэктурны ансамбль Старога горада склаўся ў XVIII ст.. Аблічча гэтай часткі Магілёва вызначалі мураваныя будынкі ратушы, цэркваў і касцёлаў.

 
                                                             
   

Цяжка сёння нешта пэўнае сказаць аб сацыяльным статусе Шклоўскага пасада. Наменклатура археалагічных знаходак тут вельмі сціплая ў параўнанні са Старым горадам, выключэнне складае толькі тэрыторыя побач з касцёлам. Верагодна, пераважная частка жыхароў пасада складалася з шэраговых гараджан.

Назвы вуліц Віленскага пасада, якія захаваліся да канца XIX ст. нязменнымі, дазваляюць выказаць меркаванне, што яго паўночная частка была кампактна заселена кавалямі і гарматнікамі. Тут знаходзіліся першая і другая Кавальскія вуліцы, Пушкарэвічаўскі завулак.  

 
                                                             
 

Сучасны выгляд Шклоўскага пасада. Вул. Першамайская

У другой палове XVI ст., на тэрыторыі Задубравенскага пасада існавалі Баярская, Ільінская, Каскоўская, Прачысценская, Трыснінская і Камлёўская вуліцы. 3 XVII ст. да іх дадаліся Быхаўская, Успенская і т. зв. "улица до рову Струшинского". Назва Баярскай вуліцы дазваляе думаць аб яе заселенасці ваенна-служылым людам - казакамі ды баярамі, аб існаванні якіх у Магілёве згадваюць пісьмовыя крыніцы таго часу. На тэрыторыі пасада таксама жылі бондары. У 1745 г. на Задубравенскім пасадзе, непадалёку "ад маста Глеба-Барыскага", знаходзіўся "дом цэху кавальскага", жылі кушняры, музыкі, цеслі, дойліды, "рэзнік Парфён і Улас Грабаўнік". На былой вуліцы Папінскай побач з аднайменнай брамай у 1745 г. размяшчалася цагельня Антона Апоці.  

 
                                                             
   

Частка плошчы Пакроўскага пасада, адразу за Алейнай брамай (два бліжэйшыя да Дняпра кварталы), была заселена яўрэйскім насельніцтвам, тут знаходзіліся сінагога. Гэтая акалічнасць, дарэчы, знайшла сваё адлюстраванне ў гарадской тапаніміцы - за вышэйназванай тэрыторыяй замацаваліся назвы "Жыдоўнік", "Жыдоўскае школішча".

Непадалёку ад Алейнай брамы ў XVIII ст, размяшчаўся "шпіталь Пакроўскі". У 1745 г. "...у тыле школы жыдоўскай" знаходзіўся сад. На вуліцы Пакроўскай, паблізу ад Дняпра, стаяў будынак гарадской лазні.

Баркулабаўскі летапіс паведамляе аб засяленні Слабадской сотні гэтага пасада ў пачатку XVI ст. смаленскімі гараджанамі. У пісьмовых крыніцах другой паловы XVI ст. згадваецца аб існаванні на тэрыторыі пасада Курдзенеўскага канца, Курдзенеўскай і Слабодскай вуліц. Галоўнымі вуліцамі, вызначаўшымі планіроўку Пакроўскага пасада, былі Падвальная? Вялікая Мяшчанская, Пакроўская і Мікольская. На іх знаходзілася шмат купецкіх дамоў. Канцэнтрацыя апошняй страты насельніцтва на тэрыторыі пасада спрыяла пабудове тут у XVI ст. гасцінага дома, а ў 1672 г. - мураванай Мікольскай царквы. На тэрыторыі пасадаў 1745 г. знаходзілася "ізба цэху шавецкага... цэх гарбарскі... дом цэхавы пякарскі... цэх шавецкі", непадалёку ад царквы Св. Міколы - "цэх алейніцкі", тут жылі злотнікі (ювеліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы, кавалі. На Слабадской сотні ў 1745г. размяшчаліся "паноў Батвіннікаў цагельня... Дарошкі з братам Сапрончыкаў цагельня".  

 
                                                             
 

Вул.Ветраная. Сучасны выгляд.

На Задняпроўскім пасадзе існавалі тры Ганчарныя, Алейніцкая і Рэзніцкая вуліцы, што дазваляе выказаць меркаванне аб месцазнаходжанні адпаведных карпарацый майстроў-рамеснікаў менавіта ў гэтай частцы Магілёва. Тое, што ганчары жылі ў Задняпроўскім пасадзе, пацвярджаецца і данымі інвентара 1745 г. - на Лупалаўскай сотні ў гэты час знаходзілася "студня ганчарава", жылі рамеснікі-ганчары.

 
                                                             
   

На тэрыторыі Траецкай сотні падчас археалагічных раскопак аўтарам гэтай кнігі была знойдзена паўзямлянка, якая выкарыстоўвалася ў якасці склада для гатовай ганчарнай прадукцыі, тут было знойдзена некалькі тысяч фрагментаў розных тыпаў начынняў! Па керамічнаму матэрыялу гэтая пабудова датуецца канцом XVI - пачаткам XVII стст. Улічваючы той факт, што рэшткі паўзямлянкі выразна аддзяляюцца ад культурнага слоя першай паловы XVII ст. пластом вугалю, можна высказаць меркаванне аб яе знішчэнні падчас пажару 1581 г., калі маскоўскае войска выпаліла неўмацаваныя пасады горада.

 
                                                             
 

У другой палове XVII ст. усе пасады Магілёва, за выняткам Віленскага, мелі прыхадскія цэрквы: Васкрасенскую дальнюю (драўляная з 1554 г., мураваная з 1668-1687 гг.) і Васкрасенскую бліжнюю (драўляную) на Шклоўскім пасадзе; Успенскую (драўляная з 1552 г., мураваная з 1684 г.), драўляныя Ільінскую і Барысаглебскую на Задубравенскім пасадзе, драўляную Траецкую (прыход заснаваны ў XVI ст.) і Петрапаўлаўскую (драўляная з 1663 г., мураваная закладзена каля 1769г.) на Задняпроўскім пасадзе; Мікольскую (мураваная з 1669-1672 гг.) на Пакроўскім пасадзе. Цэрквы з'яўляліся архітэктурнымі канцэнтрамі пасадаў, былі размешчаны на галоўных, вядучых да замка вуліцах (якія звычайна мелі назвы, вытворныя ад назваў храмаў), на пляцоўках, што добра праглядаліся з боку замка. Пры большасці цэркваў існавалі могілкі.  

 
   

Месца, дзe праз сто гадоў пабудавалі Гарадскі тэатр.Справа бачны касцёл Cв. Станіслава. Злева езуіцкі касцёл.

У канцы XVI - пачатку XVIII ст. існавала традыцыя: у час агульнагарадскіх святаў сінхронна выступалі два хора: адзін знаходзіўся на «вежы касцельнай», дpугі «каля брамы», і выконвалі яны адзіны твор. Такім чынам, у слухачоў якія знаходзіліся паміж харамі, узнікала адчуванне стэрэа­фанічнага гука. Праўда, у гэты час гэтага слова яшчэ не існавала, казалі, што гук асаблівы - «з глыбінь глыбокі».  

   
                                                             
   

Важнымі архітэктурнымі дамінантамі Магілёва з'яўляліся каталіцкія касцёлы. Яны (фарны і езуіцкі) фланкіравалі галоўныя брамы Старога горада. На Шклоўскім пасадзе, праз роў ад Каралеўскай брамы, будуецца спачатку драўляны (XVII ст.), а потым і мураваны (1752 г.), кармеліцкі касцёл. На Пакроўскім пасадзе, пад сценамі замка, пры Алейнай браме ў 1687 г. паўстаў першапачаткова драўляны, а з 1720г. мураваны бернардзінскі касцёл Св. Антонія.

Некалькі слоў варта сказаць і аб гарадскіх брамах, без якіх характарыстыку планіроўкі Магілёва нельга лічыць поўнай. У сярэдзіне XVII ст. ва ўмацаваннях Старога горада налічвалася 4 брамы - Алейная, Ветраная, Каралеўская і Дубравенская. Ветраная і Каралеўская знаходзіліся ў паўночнай частцы ўмацаванняў і адчынялі шлях да галоўных вуліц Старога горада - Ветранай і Шклоўскай. Алейная брама размяшчалася на спуску з Гандлёвай плошчы да берага Дняпра. Дубравенская (Малая) брама была пабудавана ў заходняй лініі абароны горада і была прызначана кантраляваць пешаходную драўляную лесвіцу на спуску да Дубравенкі. У Палявым вале, які абкружаў Новы горад, стаяла 8 драўляных брам: Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысненская, Быхаўская, Папінская. Усе яны размяшчаліся на вуліцах, якія вызначалі планіроўку пасадаў і мелі вытворныя ад гэтых брам назвы.

 
                                                           
 

Гравюра В.Вашчанкі з надпісам "Градъ Могилевъ"

Каштоўнымі крыніцамі па планіроўцы познесярэднявечнага Магілёва служаць гравюры XVIII ст., знакамітая фрэска кармеліцкага касцёла Св. Станіслава з панарамай горада (створана каля 1765-1767 гг.), малюнкі М.Львова і Ю.Пешкі канца XVIII - пачатку XIX стст.  

 
           

 

                                               
   

Найбольш ранняя сярод гравюр XVIII ст. -  гравюра В.Вашчанкі з надпісам "Градъ Могилевъ" - надрукавана ў "Кнізе жыцій святых", якая пабачыла свет 12 снежня 1702г. (паводле меркавання Г.Галенчанкі), ці ў 1703г. (як лічыць В.Шматаў). Вывучэнне выявы горада дазваляе сцвярджаць, што змешчаная ў цэнтры гравюры мураваная трохнефавая трохапсідн'ая крыжова-купальная базіліка з'яўляецца Багаяўленскім храмам. 3 правага боку чатырох'ярусная манастырская званіца, за ёй - дамкі жаночага Багаяўленскага манастыра. Злева - цёплая царква Іаана Багаслова і манастырскія карпусы, у якіх размяшчалася ў той час брацкая друкарня. На пярэднім плане ўмацаванні бастыённага тыпу і Каралеўская брама.

Такім чынам, на гравюры адлюстравана частка панарамы Старога горада з боку Шклоўскага пасада. Мяркуючы па перспектыве, зрокавая кропка, з якой разгортваўся такі відарыс, павінна была знаходзіцца побач з месцам, дзе пазней пабудавалі мураваны кармеліцкі касцёл Св. Станіслава, бліжэй да вуліцы Ветранай, адкуль "чыталіся" два бастыёны вала і размешчаная ў правым баку гравюры Каралеўская брама.

 
                                                             
 

Нямецкая гравюра Магілёва невядомага аўтара XVIII ст

Вельмі цікавай крыніцай па планіроўцы Магілёва з'яўляецца нямецкая гравюра невядомага аўтара XVIII ст. Наконт змешчанай на ёй выявы горада існуюць самыя супярэчлівыя меркаванні. Лічыцца, напрыклад, што на гравюры змешчачана панарама Гродна, а не Магілёва. Даволі пераканаўча гэты погляд аспрэчвае А.Краўцэвіч. І.Слюнькова таксама мяркуе, што на гравюры выява Магілёва, аднак аргументаваць свой пункт гледжання даследчыца не здолела. 

 
                                                             
   

Яе галоўнай памылкай з'яўляецца сцвярджэнне, што на гравюры адлюстравана планіроўка горада з боку Дняпра, а ў такім выпадку немагчыма "прывязаць" ніводнага аб'екта да рэальна існаваўшых на той час. Аднак усё становіцца цалкам зразумелым, калі палічыць, што мы маем выгляд Магілёва з боку Дубравенкі. Тады ў цэнтры гравюры змешчана Дубравенская мураваная брама. За брамай на ўзвышшы, паказаны будынак велічнага храма. У ім лёгка пазнаецца Багаяўленская царква, злева ад яе - добра знаёмая нам чатырох'ярусная званіца Багаяўленскага манастыра. 3 правага боку ад царквы, у накірунку да замка, бачым мураваную вежу - верагодна, гэта ратуша.

Больш за ўсё пытанняў на гэтай гравюры выклікае выява абаронча-палацавага комплекса на замкавай гары, аб будаўніцтве якога пісьмовыя крыніцы ХVІІ-ХVІІІ стст. нічога не кажуць. Напэўна, гэта нічога не маючая агульнага з рэчаіснасцю стылізацыя. Тое ж самае тычыцца і абарончага вала. Сапраўды, частка сцяны ад Дубравенскай брамы была мураванай, мела амбразуры і злучалася з замкам, аднак на гравюры яна ідзе паралельна ўмацаванням апошняга, і адразае замак ад Дубравенкі, што не адпавядае сапраўднасці.

 
                                                             
 

Фрэска 1765-1767 гг. у касцёле Св. Станіслава

Куды больш дакладнай з'яўляецца ацалелая фрэска 1765-1767 гг. у касцёле Св. Станіслава. Яна напісаная з вялікім рэалізмам, паслядоўнае размяшчэнне помнікаў архітэктуры цалкам адпавядае сапраўднасці. На фрэсцы паказана панарама Магілёва з боку Задубравенскага пасада. У верхнім левым куце выявы, на месцы Шклоўскага пасада, мы бачым кармеліцкі касцёл Св. Станіслава, абкружаны рэдкай жылой забудовай.

 
                                                             
   

Унізе фрэскі, на ўзвышанасці, левы схіл якой мяжуе са спускам на вуліцу Віленскую, надзвычай дакладна адлюстраваны комплекс Бліжняй Васкрасенскай царквы - невялікі драўляны будынак храма, званіца, гаспадарчыя і жылыя пабудовы, абнесеныя плотам, з брамай у бок ракі Дубравенкі. Малюнкі канца XVIII - пачатку XIX стст., дарэчы, пацвярджаюць рэальнасць архітэктурных дэталяў і планіроўкі царквы. Далей перад нашымі вачыма разгортваецца панарама Старога горада: Каралеўская брама, недалёка ад яе - трохнефавы двухвежавы езуіцкі касцёл Св. Ксаверыя, намаляваны з тыльнага боку. За ім, з правага боку ад капелюша маршалка і да бакавога фасада Багаяўленскага сабора, праглядаецца двухвежавы храм з фігурным шчытом франтона на галоўным фасадзе. Гэта, верагодней за ўсё, выява фарнага касцёла, што добра стасуецца з тапаграфічнай прывязкай на планах Магілёва ХVIII-ХІХ стст.. Адразу за бакавым фасадам Багаяўленскага храма змешчана выява будынка, якую І.Слюнькова атаясамлівае з замкам. На самай справе перад намі галоўны фасад Багаяўленскай царквы, які пасля шматлікіх перабудоў у ХVІІ-ХVIII стст. Набыў такі выгляд і захоўваў яго нязменным да свайго знішчэння ў XX ст.. Мастак імкнуўся адлюстраваць усё хараство храма, таму свядома пайшоў на парушэнне перспектывы і "разгарнуў" галоўны фасад, які не мог так выразна праглядацца з узятай ім відавой кропкі агляду горада. Фасад перакрывае мураваную Спаскую царкву. На фрэсцы бачны яе галоўны купал з вежачкамі па баках. Уся тэрыторыя Старога горада паказана шчыльна забудаванай, размяшчэнне дамоў падпарадкавана рэльефу мясцовасці.  

 
                                                             
                             
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007