Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVII стагодзеМагілёў - Эпоха

Гісторыя Магілёва

   

барокаМагілёў - Канфессійнае жыццё

Пачатак

                           

Магілёў - Канфессійнае жыццё

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

Пытанні веры, суіснаванне канфесій, іх узаемасувязь і прававое становішча з'яўляліся надзвычай важнымі праблемамі ў сярэднявеччы, дзе канфесійны фактар граў куды больш значную ролю ў жыцці грамадства, чым усе астатнія, у тым ліку і этнічныя. Без разумення дынамікі развіцця гэтага працэсу немагчыма адэкватна ўявіць сабе логіку продкаў, у прыватнасці, падчас вайны 1654-1667 гг. (асабліва на першым яе этапе).  

   

Уверх. Магілёў - Эпоха барока

   

XVIІІ стагодзе

   

Назад. Магілёў - Адукацыя

Уперад. Магілёў - Планіроўка

 

XIX стагодзе

     

Рэвалюцыя

     

 

   

Вайна

             

Развіты сацыялізм

             

Цікава ведаць

                                                           

Спасылкі

Здымак пачатка XX ст. Тут знаходзілася Магілёўскае Спаскае брацтва. У наш час на месцы Спаскага сабора знаходзіцца будынак будтрэста № 12. 

Ідэалагічная зашоранасць, накіданне штучных схем на жывую хаду гісторыі, адвольнае канструяванне гістарычнага працэсу не дазваляюць стварыць адэкватнай рэфлексіі на канфесійную гісторыю таго часу, робяць немагчымым дыялог у часе паміж намі і продкамі. Таму трэба разглядаць працэсы, што адбываліся ў Магілёве не паводле логікі нашых сучаснікаў, а з пункта гледжання ўяўленняў людзей таго часу.  

 

Фізіка МРТ

 

Праекты

 

Чарнобыль і здароўе

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

Калегі

 

2006-2007 гг..

 

Галерэя

                                                           

Прэзентацыя білютэня

 

Да 80-х гг. XVI ст., насельніцтва Магілёва было спрэс праваслаўным. Знойдзеныя рэчы хрысціянскага культу (абразкі, энкалпіёны), дазваляюць сцвярджаць, што ў ХІІ-ХІІІ стст. насельніцтва "града" і селішчаў было хрысціянізавана, а ўскосныя пісьмовыя сведчанні дазваляюць выказаць меркаванне, што ў XIV ст. Магілёў з'яўляўся цэнтрам царкоўнага прыхода. 3 XV ст. вядома аб існаванні Спаскай царквы. Першая згадка аб ёй адносіцца да 1447 г., калі Казімір Ягайлавіч надаў прывілей яе кліру на "перавозы" праз Дняпро. Разам з гэтым неабходна адзначыць факты рудыментаў язычніцтва ў Магілёве як у XII—XIII стст. (што пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі мядзвежых іклаў-амулетаў), гэтак і ў XVI—XVII стст., на падставе звестак аб скарыстанні ў якасці абярогаў шліфаваных каменных сякер, т. зв. "перуновых стрэл".  

 

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   
     
                                                             
   

Царква ў гонар Св.Глеба ў Магілёве

       

Касцёл Успення Маці Божай (Св. Станіслава)

   
                                                             
   

Як вынікае з пісьмовых крыніц, ужо ў 1588 г. ў Магілёве існаваў і рыма-каталіцкі касцёл. Гарадскія рамеснікі абавязваліся частку воску ад "братчын" даваць на яго. У грамаце "брацтву" згадваюцца ксяндзы. Такім чынам, да будаўніцтва мураванага фарнага касцёла ў 1594-1604 гг. у Магілёве існаваў каталіцкі храм-папярэднік, які хутчэй за ўсё быў драўляным. Магчыма, храм знаходзіўся на тым самым месцы, дзе пазней быў пабудаваны мураваны фарны касцёл. Аб гэтым сведчыць той факт, што пры ахоўных археалагічных раскопках у 1995 г. побач з фарным касцёлам былі зафіксаваны і рэшткі храналагічна ранейшых падмуркаў (XVI ст., бо стратыграфічна фіксаваліся ніжэй падмурка мураванага храма) у выглядзе вялікіх каменных глыжоў, пакладзеных "на сухую". 

 
                                                             
 

Арнат. Адзенне рымска-каталіцкага святара

У інвентары 1604 г. згадваецца 10 імён праваслаўнага духавенства, без уліку ігумена і браціі Спаскага манастыра ды дыякана, а таксама імёны каталіцкага плябана і духоўнага пратэстанцкага казнадзея Вадвінскага. У канцы XVI ст. у канфесійную структуру горада, як вядома, дадаліся і іўдзеі.

Больш цікава прааналізаваць дынаміку канфесійнай структуры насельніцтва Магілёва, яе ўстойлівасць ды змены на працягу ХVІ-ХVIII стст. У раздзеле, прысвечаным ментальнасці гараджан, адзначалася, што аб жорсткім антаганізме паміж рыма-каталікамі і праваслаўнымі, прынамсі ў XVII ст., казаць не выпадае. Жорсткая барацьба, у якой не грэбавалі амаль нічым, назіралася ў горадзе толькі паміж праваслаўнымі і уніятамі.  

 
                                                             
   

Перш чым апісваць канкрэтны бег падзей, варта задацца пытаннем, калі ў свядомасці магілёўскіх мяшчан уніяты, і найперш, уніяцкі клір, уніяцкія ўладыкі, пачынаюць успрымацца як іншаверцы, як іншаканфесійнае ўтварэнне. Гэтае пытанне выглядае не такім простым, як здаецца на першы погляд. Тут можна цалкам пагадзіцца з высновай украінскай даследчыцы С.Сэнік, што ў ментальнасці тагачаснага насельніцтва, прынамсі да 1620 г., давысвячэння асобнай праваслаўнай іерархіі падзелу не існавала, вернікі спадзяваліся, што як-небудзь атрымаецца аб'яднацца і царква будзе адзінаю.

Гэтая думка знаходзіць пацверджанне і ў гісторыі Магілёва. Прынамсі, да часоў высвячэння Ясафата Кунцэвіча полацкім архіепіскапам нельга казаць аб тым, што магілёўскія месцічы не прызнавалі фармальнай улады полацкага ўладыкі і мітрапаліта, прыняўшых унію.

Гэта можна давесці на канкрэтных прыкладах. У 1602 г. быў зацверджаны статут царкоўнага брацтва "при Церкви Руской заложенья Вьеханья Господня в месте Могилевском в рынку збудованой". У ім, між іншым, адзначалася, што "мають мещане наші могилевские того братства уживати на вси потомные часы, згажаючи се во всем водлуг веры н закону Руского, будучи под послушенством митрополита и преложоных духовных". Як вядома, на той час асобнага мітрапаліта, не прыняўшага унію, папросту не было, а значыць і брацтва знаходзілася пад юрысдыкцыяй уніяцкай царкоўнай улады.  

 
                                                             
 

Мікалаеўская царква ў Магілёве. Галоўны фасад. 2-я пал. 17 ст.

Тое, што магілёўцы першапачаткова спакойна ўспрынялі унію і працягвалі прызнаваць уладу ўладык уніятаў, пацвярджаецца і актавымі дакументамі магілёўскага магістрата, найперш, справамі, якія тычацца касацыі шлюбаў - шлюбаразводнымі лістамі. Дык вось, і ў 1598 г., і ў 1600 г., і ў 1606 г., і ў 1610 г., і ў 1614 г. магілёўскія мяшчане звярталіся з просьбай аб касацыі шлюбаў не куды-небудзь, а ў "суд духовны", і ні да каго іншага, як "да яго милости отца Владыки полоцкого і мстиславского". Больш таго, у 1613 г. нават сам магістрат прасіў Гедэона Бральніцкага, полацкага уніяцкага архіепіскапа, бласлаўлення і дазволу на асвячэнне царквы, што і было даручана пратапопу і мясцовым святарам, якія, такім чынам, таксама не адмаўляліся ад юрысдыкцыі уніяцкага ўладыкі.

Можна запярэчыць гэтаму, спаслаўшыся на факты супрацьдзеяння магілёўскіх мяшчан і Герману Загорскаму, і вышэйзгаданаму Гедэону Бральніцкаму. Прычым, Германа Загорскага, наведаўшага ў 1599 г. горад, яны добра, да крыві, збілі. Аднак гэта было толькі працягам барацьбы за ўладанне Спаскім саборам, за які мяшчане змагаліся і з праваслаўнымі епіскапамі, таму у дадзеным выпадку дамінавалі не нейкія ідэалагічна-рэлігійныя адрозненні (хоць і яны, зразумела, таксама мелі месца), а прагматычная барацьба за права патранату. Пасля таго, як магілёўскія месцічы дамагліся свайго, ніякіх закалотаў паміж імі і вышэйзгаданам клірам, прыняўшым унію, ужо не было.  

 
                                                             
   

Вышэй было адзначана, што магілёўскія мяшчане ўжо ў XVI ст. падпарадкавалі мясцовы клір непасрэдна сабе. I пакуль быў жывы Гедэон Бральніцкі, ён не прыкладаў ніякіх намаганняў, каб паўплываць на змяненне гэтай сітуацыі, абсалютна недапушчальнай з пункта гледжання кананічнага права. Магілёўцы ж працягвалі цалкам захоўваць свой кантроль над прыходамі.

 
                                                           
 

Ясафат Кунцэвіч

Сітуацыя рэзка змянілася пасля смерці Гедэона ды ўступлення на полацкую кафедру Ясафата Кунцэвіча. Ён адразу павёў жорсткую барацьбу з гэткім становішчам спраў у епархіі. Як ужо згадвалася, яго пазіцыя цалкам задавальняла магілёўскі праваслаўны клір, які і ў дзень, і ў ноч марыў аб абмежаванні  кантролю і ўмяшальніцтва ў царкоўныя справы з боку міран. У адказ, заўважыўшы сімпатыю да Кунцэвіча, магілёўскія мяшчане вымагалі прысягі ад гарадскога духавенства ў тым, што яно не будзе слухацца уніяцкага архірэя. Больш таго, яны загадалі на царкоўных службах абавязкова памінаць імя канстантынопальскага патрыярха, а не полацкага епіскапа. Нязгодных ды незадаволеных святароў прымушалі сілаю, білі, зневажалі, адбіралі прыходы. Усё гэта прымусіла папа Аўдзея Цішкавіча ад імя групы святароў напісаць Ясафату Кунцэвічу таемную скаргу на дзеянні магілёўскіх мяшчан. У скарзе падкрэслівалася абсалютная залежнасць духавенства ад міран, распараджэнне апошнімі ўсімі царкоўнымі сродкамі. Усё гэта прымусіла Ясафата Кунцэвіча да выправы ў Магілёў. Аднак у горад архіепіскапа месцічы не пусцілі. "Брамы мескія пазамыкалі, дзелы, гакаўніцы і па вежах, і па валу паставілі, на яго яко на непрыяцеля нарыхтавалі самі, з мушкетамі, пулгакамі і рознымі бронямі... грамадамі вялікімі сталі на вале". Прычым, яны недвухсэнсоўна раілі архіепіскапу ўзгадаць, што "стала ў Слуцку, мітрапаліту таксама ў Вільні, у Львове мітрапаліту, так тож і ў Кіеве айцу Антону Грэгаровічу, каторага утапілі ў Дняпры".  

 
                                                             
   

Рэпрэсіі супраць гараджан неўзабаве ажыццявілі жорсткія - у іх адабралі і "запячаталі" ўсе цэрквы, у тым ліку і Спаскі Сабор з манастыром, які перадалі манахам-базыліянам начале з айцом Гервасіем Гасцілоўскім.

Пасля гэтых падзей ужо немагчыма было нават весці размову аб прызнанні уніяцкай улады з боку мяшчан. Гэткім рэлігійным уціскам быў вельмі незадаволены магілёўскі магістрат, у якім дамінавалі праваслаўныя. Дарэчы, менавіта дзякуючы магістрату, праваслаўныя брацтвы Магілёва заўсёды і ў XVII ст., і ў XVIII ст. мелі моцную падтрымку. Новы імпульс рэлігійная варожасць у горадзе атрымала пасля незаконнага (з пункта гледжання законаў Рэчы Паспалітай) высвячэння праваслаўнай іерархіі ў 1620 г.. Менавіта пасля гэтай падзеі ў магілёўскіх дакументах 20-30-х гг. XVII ст. пачынаюць сустракацца выразы "Русь старая, в Уніі не будучая".

У траўні 1621 г. Гервасій Гасцілоўскі, ігумен Спаскага манастыра, даносіў, што магілёўцы не прызнаюць Антонія Сяляву, а прызнаюць за праўдзівага пастыра Мялеція Сматрыцкага. Бурмістрамі, радцамі, лаўнікамі, усім гарадскім кіраваннем і ўсімі мяшчанамі чыніліся крыўды інакам манастыра Св. Спаса, гараджане не жадалі аддаваць уніятам і школы, "здаўна належанай да манастыра і гвалтоўна адабранай  у яго ў 1618 г.".

Варожасць на канфесійнай глебе распальвалася ўсё болей. Большасць магілёўскіх мяшчан трымалася праваслаўя, у прыходскіх цэрквах службы не правіліся, бо не было жадаючых ісці да уніяцкіх святароў. Да 1632 г. гараджане правілі свае службы ў буданах, з пазасталымі ў праваслаўі святарамі. 

 
                                                             
                                 
                                                             
 

СМАТРЫЦКІ Мялецій

СМАТРЫЦКІ Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577, г. п. Смотрыч Дунаявецка­га р-на Хмяльніцкай вобл.- 27.12.1633), беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Першапачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірылы Лунарыса, будучага Канстанціно­пальскага патрыярха. Скончыў філасоўскі факультэт Віленскай езуіцкай акадэміі. 3 1601 у князя В. Саламярэцкага (в. Баркулабава Магілёўскай вобл.). Разам а сынпам князя ўдасканальваў веды ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах; пабываў таксама ў Нюрнбергу, Вроцлаве, Вюрцбургу. 

 
                                                             
   

Потым жыў у маёнтках Саламярэцкага каля Мінска. Уступіў у Віленскае праваслаўнае брацтва пры Троіцкім ма­настыры, дзе зблізіўся з Л. Карповічам. Выступаў супраць Брэсцкай царкоўнай уніі 1596. Пісаў на старажытна беларускай і ўкраінскай, лацінскай, польскай мовах (многія творы напісаны макаранічнай мовай). У 1608 супраць твораў І. Пацея «Ерасі...» і «Гармонія...» выдаў «Антыграфі...», у 1610 пaд псеўданімам Тэафіла Арталога - «Трэнас», дзе ад імя мацеры-царквы, якая сімвалізавала прыгнечаную радзіму, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Твор выклікаў шырокую грамадска-палітычную рэакцыю, сведчыў пра эрудыцыю Сматрыцкага, які цытаваў творы Пятраркі (пераклаў яго санет «Папскаму двару ў Рыме»), Ераніма Пражскага, Я. Флорскага, Я. Жарсона, С. Мюнстара. На яго кнігу палемічнымі творамі адказалі П. Скарга і І. Марахоўскі. У 1617 пастрыгся ў манахі пaд імем Мялецій. Працаваў у школе віленскага Святадухаўскага брацтва, рэктарам Кіеўскай брацкай школы (1618-20). Вынікам педагагічнай дзейнасці стала «Грамматики словенския правильная синтагма...» (1618, 1619), дзе ўпершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся арфаграфія, этыпталогія, сінтаксіс і прасодыя.

 
                                                             
 

Тытульны ліст кнігі "Казанъе: на честны погребъ … Леонтія Карповича" М.Сматрыцкага. Вільня. 1620

Больш за два стагоддзі яна была адным з самых аўтарытэтных падручнікаў па славянскаму мовазнаўству. Двойчы выдавалася ў Маскве (1648, 1721), вытрымкі з яe І. Капіевіч надрукаваў у Галандыі («Руковедение во грамматику словенороссийскую», 1706). У 18-1-й пал. 19 ст. яна стала ўзорам для сербскай, харвацкай, румынскай і балгарскай граматык. 3 1620 архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і мсціслаўскі. Аўтар «Трактата пра паходжанне святога духа» і «Палінодыі...» (каля 1615), прадмовы да «Евангелля вучыцелькага патрыярха Каліста» (1616), «Казання... нa чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» (1620), «Апраўдання нявіннасці» і «Абароны апраўдання» (1621), «Дадатка да абароны апраўдання» і «Выкрывання з'едлівых твораў» (1622), «Юстыфікацыі...» і «Суплікацыі...» на імя сената і караля (1623). Напалоханы ўзмацненнем нацыянальна-вызваленчага руху і забойствам уніяцкага царкоўна-палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага І. Кунцэвіча, паломнічаў па «святых» мясцінах Блізкага Усходу (1624-25). У 1627 тайна, у 1628 адкрыта перайшоў на бок уніятаў.

 
                                                             
   

У творах «Апалогія:..»; «Разва­жанне пра шэсць розніц паміж Усходняй і 3аходняй цэрквамі», «Пратэстацыя» (усе 1628), «Паранэіс...» і «Экзатэіс...» (1629) адракаўся ад сваіх антыуніяцкіх твораў, выступаў супраць праваслаўных пісьмённікаў-палемістаў С. 3ізанія, Клірыка Астрожскага, Хрыстафора Філалета. Сматрыцкі - прадстаўнік барока; у сваёй творчасці ён выкарыстоўваў прыказкі, прымаўкі, народна-паэтычную славянскую сімволіку. Стыль і мова яго твораў сталі ўзорам для Л. Карповіча, 3. Капысценскага, Мужылоўскага і іншых пісьменнікаў-палемістаў.  

 
                                                             
                             
                                                             
   

У 1627 г, магілёўцы на вальным сойме ў Варшаве дамагліся перадачы "двух церквей в месте нашом Могилевском, за валом местским стоячых, то ест церкви Воскресения Христова и Покрова Пречыстое Богородицы". Пры гэтым магілёўскія мяшчане скардзіліся, што Антоні Сялява, "однявшы... бесправне вси церквы в месте... Могилевском,.. и духовенство пры них будучое под юрисдикцию свою взявшы... же вы (мяшчане) сами без набаженства пребываете, и же малые детки ваши без крещения, а хорые без исповеди с того света сходити мусят". Аднак, ужо праз год, дзякуючы неспакойлівасці Сялявы, храмы былі адабраны назад, прычым магілёўцам было заяўлена, што "он так многих на вшелякую услугу вашу духовную готовых до отправованя набаженства вашого греческого способных отцов законников и свецких свещенников при монастырах и церквах ваших могилевских ховает; але... вы сами... владу его, архіепископа зневажыли,.. ховаючы под обороною своею так много попов своих своволных и ему непослушных, т так много шоп для мнеманого набаженства своего".

Больш узважаная, талерантная пазіцыя ў рэлігійнай палітыцы Ўладзіслава IV, скіраваная на рэлігійнае замірэнне, у хуткім часе дала свой плён і ў Магілёве. У 1633 г. гараджане дамагліся прывілея на заснаванне Багаяўленскага брацтва і дазволу на будаўніцтва Багаяўленскай царквы з манастыром. У тым жа 1633 г. "месяца чэрвеня 2-го дня з наканавання і з ласкі караля ягамосці Уладзіслава вернуты да набожнасці магілёўскія цэрквы, якія ўсе былі пазамыканы і апячатаны, гадоў 30 застаючыся без набажэнства".  

 
                                                             
 

Пячатка  магілёўскай катэдры Беларускай епіскапіі. 18 ст..

Аднак і ў 30-х гг. XVII ст. праваслаўныя магілёўцы не пакідалі без "увагі" базыліянаў Спаскага манастыра. У 1632 г. лупалаўцы жорстка збілі святароў Іова Зарэцкага і Хаму Аляксандровіча з манастырскай чэляддзю за спробу перанесці ў манастыр з прыходскай царквы званы, што уніяты тлумачылі небяспекай набліжэння маскоўскіх войскаў. Усе захады з боку Гервасія Гасцілоўскага пакараць вінаватых плёну не далі. Магістрат стаў на бок лупалаўцаў. Больш таго, Цімафей Стафанавіч Гладкі, лаўнік магілёўскі, сам пагражаў Гасцілоўскаму расправай ды ўхвальна ставіўся да ўчынку лупалаўцаў.  

 
                                                             
   

Дзень 16 красавіка 1636 г. стаў вельмі непрыемным для уніяцкай чэлядзі, перавозчыкаў і ўсяго кліру Спаскага манастыра. У гэты дзень "...на Днепру фаля немалая была и люде, которые, ездячы чолноми своими, опроч перевозу, в так великую бурю потонуло". Побач з перавозам з'явіўся "...пан Федор Пигор, райца... челядь нашу, которую прыдали... для перевоженя на той реце до порому людем посторонним и путешним, безвинна посрамотил, побил и покрывавил, мовячы в тые слова: чему дей вы, не учтивые матки сынове, не стережете перевозу; видите, людей не мало потонуло, а то все за вашою неопатрностью - которые, отзвавшысе, поведили, иж мы теперь не будем перевожати; видишь, Пане райца, же ест буря великая з витром и тые люди, которые потонули, не на порому, але по своей доброй хути в чолну ехали". Аднак утаймаваць раз'юшанага райцу было цяжка, на гэтым ён не спыніўся і "...прышодшы до монастыра, кгвалтовным способом все водлуг воли и уподобаня своего справовал, также за челядью монастырскою под час набожэнства с кіем се уганял; на остаток и нас, отцов, яко ничого не ведоючых ни о чом, спокойных, чынячы першой злости своей досыть и выполняючы оную, лаял, срамотил, ганбил, мовячы в тые слова: о тые то, с курвы сынове, чернцы, все броять, бо што и прошлого года ...на Святую Тройцу, потонуло, теды то з их власное направы, приточившы и тую речь там же: хотели есмо их за справу нашу, которая се стала под час експедыцыи московское, о побране звонов, годить алеж их все то минет; еще не зарекаемся, як псов бить, з места выгнать, але и штуки их чвертуючы, по месту прыбивать, бо юж жи того давно годни и коликолвек то ся им сполнити мает".

У 1650г. праваслаўныя магілёўцы дамагліся яшчэ адной перамогі, пад іх уладу перайшоў Спаскі манастыр.

Не дзіўна, што пасля такой поўнай драматызму рэлігійнай барацьбы ў  Магілёве агітацыя часткі праваслаўнага духавенства ў 1654 г. пры здачы горада маскоўскім войскам была дзейснай і дала свой плён.

На сённяшні дзень невядома, ці былі ўніяцкія прыходы ў Магілёве ў XVII ст.. У сярэдзіне - канцы XVII ст. у горадзе па-ранейшаму дамінавала праваслаўе. Гэта пацвярджае і А. Майерберг, і П. Талстой. Па XVIII ст. захавалася больш статыстычных даных. У 1758 г. "в Могилеве греко-российского закона церквей не более, как только 9, и еще 2 монастыря, Катедральной и Братской". У 1756 г. у горадзе было два уніяцкіх прыхода, да іх належалі Васкрасенская дальняя і Пакроўская цэрквы. На той час у Магілёве дзейнічалі манахі трох рыма-каталіцкіх "законаў" - кармеліты, езуіты, бернардзіны, было шэсць рыма-каталіцкіх касцёлаў. Такім чынам, нягледзячы на актыўныя спробы наварочвання да Уніі, Магілёў да канца XVIII ст. працягваў заставацца адным з найбольш трывалых праваслаўных асяродкаў на Беларусі, цэнтрам адзінай праваслаўнай епіскапіі. 

 
                                                             
   

Славу Могилеву принес мыслитель, поэт конца XVII века Ян (Андрей) Белобоцкий. Биографических сведений о нем сохранилось исключительно мало. Известно только, что первоначальное образование Белобоцкий получил в домашних условиях в Слуцке, в доме ректора-кальвиниста, а потом, видимо, продолжaл учебу в университетах Европы, в Торуни, где был посвящен в сан клирика, после чего возвратился в Слуцк. Здесь он прославился как протестантский проповедник, участвовал в конце 70-х в полемике с иезуитами, особенно активизировавшими свою деятельность после Люблинской унии. Примерно в 1678 году Белобоцкий переехал в Могилев, где намеревался основать протестантское учебное заведение и в нем же преподавать философские науки, в том числе риторику.

Уже в слуцко-могилевский период Яном (Андреем) Белобоцким были написаны философские произведения "Великая наука Paймонда Люллия» и «Риторика Раймонда Люллия», атакже «Краткая беседа милости со истиною». Последнее произведение написано как стихотворный диалог. Основанием для произведений Белобоцкого стали труды средневековых европейских теологов и мыслителей, в том числе Фомы Кемпийского. Главным поэтическим творением Андрея Белобоцкого стала поэма «Пентатеугум», что переводится как «Пятикнижие».

 
                                                             
                             
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007