Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVII стагодзеМагілёў - Эпоха

Гісторыя Магілёва

   

барокаАдукацыя ў Магілёве

Пачатак

                             

Адукацыя ў Магілёве

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

Папа Павел ІІІ 27 верасня 1540 года асобнай булай зацвердзіў новы каталіцкі закон (ордэн), бацькам якога па праву лічыцца Ігнацы Лаёла. Духам пачынальніка, ягонай нястомнай энергіяй і мэтанакіраванасцю было прасякнута ўсё жыццё закону.  

   

Уверх. Магілёў - Эпоха барока

   

XVIІІ стагодзе

   

Назад. Магілёў - Школа абразапісання

Уперад. Магілёў - Канфессійнае жыццё

 

XIX стагодзе

     

Рэвалюцыя

     

 

   

Вайна

Ігнацы Лаёла.

Адной з задач Таварыства Езуса, улічваючы хуткае распаўсюджванне пратэстантызму, стала змаганне з ерасямі шляхам пісьмовай палемікі, тэалагічных дыспутаў, выхавання і адукацыі моладзі вышэйшых станаў. Ігнацы, абраны першым генералам закону, на загад папы ўклаў ягоны Статут, чацвёртая частка якога была прысвечаная адукацыі.  

 

Развіты сацыялізм

 

Цікава ведаць

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 

Праекты

 

Чарнобыль і здароўе

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

Калегі

 

2006-2007 гг..

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

                                                           

Палыкавіцкая крыніца

 

Больш падрабязна праграма і методыка навучання выкладзеныя ў «Спосабе і ладзе навучання», які быў падрыхтаваны пасля генеральнай кангрэгацыі (з'езду) у 1581 годзе і, вытрымаўшы шэраг дапрацовак і выпрабаванняў школьнай практыкай, стаў з 1599-га абавязковым для школаў Таварыства на ўсім свеце. «Спосаб і лад навучання» быў складзены настолькі грунтоўна, прадумана і прадбачліва, што праіснаваў амаль без зменаў да другой сваёй рэдакцыі ў 1832 годзе. У ягоную аснову ляглі прынцыпы адукацыі Парыжскага ды іншых еўрапейскіх універсітэтаў, а таксама перадавыя педагагічныя канцэпцыі прагрэсіўных тэарэтыкаў школы эпохі Рэнесансу.  

 

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   
                                                             
   

Магчыма, што перш за ўсё гэта паспрыяла імкліваму распаўсюджванню езуіцкіх школаў па ўсёй Заходняй Еўропе.

Неўзабаве пасля зацвярджэння Віленскай акадэміі былі закладзеныя Сцяпанам Батурам калегіум у Полацку (1580) і Міколам Хрыстафорам Радзівілам у Нясвіжы (1584). Яшчэ больш хуткімі тэмпамі пачала шырыцца ў Беларусі езуіцкая адукацыя з пачатку XVII стагоддзя. Паўстаюць школы ў Смаленску (1611), Бярэсці (1615), Оршы (1612), Гародні (1625), Навагародку (1637), Пінску (1638), Віцебску (1637). Колькасць калегіумаў няўхільна ўзрастала і да сярэдзіны XVIII стагоддзя на Беларусі ў яе сучасных палітычных межах (г. зн. без Вільні, Смаленска і Дзвінска) налічвалася ўжо 16 езуіцкіх школаў: дзве з якіх (Полацкая і Пінская) былі поўнымі калегіумамі, якія адрозніваліся ад акадэміі, бадай, толькі тым, што не мелі права прысуджаць навуковыя ступені і не валодалі універсітэцкай аўтаноміяй. Нясвіжскі калегіум меў поўны курс філасофіі, а шэсць іншых былі школамі з няпоўнай філасофіяй (у Гародні, Мсціславе, Навагародку, Оршы, Віцебску і Бярэсці). Яшчэ сем калегіумаў мелі статус сярэдніх школаў (гімназіяў) — з курсамі паэтыкі і рыторыкі (у Менску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Жодзішках, Бабруйску і Мерачы). Такім чынам, у сярэдзіне XVIII стагоддзя на Беларусі існавала ўжо, прынамсі, 9 вышэйшых навучальных установаў гуманітарнага тыпу, блізкіх да універсітэта.  

 
                                                             
 

Магілёўскі езуіцкі калегіум.

Культурнай адаптацыі і інтэграцыі матэрыяльнай культуры Магілёва ў агульна-еўрапейскі кантэкст спрыяла і адаптацыя адукацыі. На жаль, па гэтым надзвычай важным пытанні захавалася вельмі мала гістарыяграфічных матэрыялаў, але нават і тое, што ёсць, дазваляе скласці пэўнае ўяўленне аб адукацыйнай прасторы горада ў ХVІ-ХVIII стст.  

 
                                                             
   

Ужо паводле каралеўскага прывілея на магдэбургскае права, магілёўцы “школу християнскую збудовати и фундовати мают”. У 1597 г. магілёўцы абавязваліся “в школе теж братской детей братья уписной и убогих сирот языка и письма Словеньского, Руского, Греческого, Латиньского и Польского накладом братскым дармо учити повинны и людей в письме учоных особ духовных и светских для науки школьной, до проповеди Слова Божого, до науки детей и до спеванья в справе звыклости своей ховати маем".

Гістарычных звестак аб навучальным працэсе ў Магілёве няшмат. Па словах Ігната Іяўлевіча, які вучыўся ў брацкай школе ў канцы 20-х гг. XVII ст., ён вывучаў русінскую (старабеларускую) ды лацінскую мовы і "добрае багаслоўе". Цікава прасачыць, хто і якія дысцыпліны выкладаў у брацкай школе. Крыніцы паведамляюць пра настаўнікаў Саву Андрыевіча, Касовіча, Каткоўскага, Фаму Таўбаровіча і Радко. Ігнат Іяўлевіч згадвае і аб Цімафеі Грыбачу, Паўлу - "статечном человеке", Канстанціну, Апанасу Стралецкім, Фёдары Гарасовічу і памочніку двух апошніх - Ігнату. Сава Андрыевіч, "могилевіанин", атрымаў адукацыю ў нейкім замежным універсітэце і меў ступень магістра. Касовіч быў "студэнт з Кіева", Абодва яны працавалі ў Магілёве ў 30-х гг. XVII ст. выкладчыкамі латыні. Цімафей Грыбач і Павел выкладалі "рускую" (старабеларускую) мову, Апанас Стралецкі - "пачаткі латыні”, Федар Тарасовіч - "маральнасць". У сярэдзіне-другой палове XVII ст. латынь у брацкай школе выкладаў Данііл Макаравіч, "баккалавр братскнй", а ў канцы XVII ст. - палачанін Васілеўскі. 11 ліпеня 1695 г. магілёўскі магістрат "...пану Василевскому, который пріехал з Полоцка до Могилева учыть хлопцов в школе брацкой по лацине и спевать на хору, в церкви, дали ему зол. 10".  

 
                                                           
 

Антанэла дэ Месіна (1430-1479). Джэромэ на занятках.

У нас практычна няма пісьмовых матэрыялаў аб навучанні ў каталіцкіх школах Магілёва ў XVII- XVIII стст. Але без ваганняў можна казаць аб высокім узроўні адукацыі ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме.  

 
                                                             
   

Адзначым той факт, што частка жыхароў Магілёва ўжо тады мела магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах. Напрыклад,у 1625 г. на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта вучыўся магілёўскі мешчанін Фама Іяўлевіч. Другі Іяўлевіч, Ігнацій, пасля навучання ў Магілёўскай брацкай школе тры гады вывучаў тэалогію і медыцыну ў Замойскай акадэміі. Пасля вучобы ён працаваў у Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе быў прафесарам свабодных навук, а потым разам з рэктарам гэтай калегіі С. Пачаскім удзельнічаў у арганізацыі ў Ясах славяна-грэкалацінскай акадэміі. Вышэйшую адукацыю ў Віленскай езуіцкай акадэміі атрымаў славуты магілёўскі мастак-гравёр Максім Вашчанка, куды ён паступіў каля 1660 г., а 21 лістапада 1672 г. здаў экзамен на ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў. Прымаў гэты экзамен прафесар М.Крэмер. 14 ліпеня 1673 г. Максім Вашчанка атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі ступень магістра навук, пасля чаго вярнуўся ў Магілёў. Адзначым адзін вельмі істотны факт - ні для каго з іх, праваслаўных магілёўскіх мяшчан, не патрабавалі змены канфесійнай прыналежнасці пры паступленні ва універсітэты.  

 
                                                             
 

Сярэдневечная школа. Малюнак італьянскага мастака.

Культурная канвергенцыя прасочваецца таксама і ў канфесійнай багаслоўскай літаратуры. Напрыклад, у бібліятэцы Багаяўленскага праваслаўнага манастыра ў 1728 г. знаходзіліся “...адна кніга "Gеnеsіs" лацінска, адна кніга тэалогія, лацінска, Subtitulo. Camerus Contractus". Цікава, што з нагоды абрання Станіслава Панятоўскага каралём, у Брацкай царкве ў гонар новага караля спявалі на лацінскай мове "Те Dеum Laudamus".  

 
                                                             
   

Арыстоцель

       

Цыцэрон

   
                                                             
   

Структура і арганізацыя езуіцкіх школаў на Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, рэгламентавалася ўжо названым «Спосабам і ладам навучання». У адпаведнасці з ім поўны езуіцкі калегіум уключаў тры ступені: пяці-шасцікласны курс сярэдняй школы, які заканчваўся класам рыторыкі; трохгадовы курс філасофіі і чатырох-гадовы — тэалогіі. Курс тэалогіі прызначаўся толькі для сяброў закону і кандыдатаў у духовы стан. Для свецкай моладзі даступныя былі сярэднія школы і значна радзей — філасофія. Калегіумы з філасофіяй і тэалогіяй лічыліся вышэйшымі, а без такіх курсаў — сярэднімі, альбо гімназіямі.

Гімназія складала аснову калегіума і мела такія класы: «інфіма»; сярэдні граматычны клас, альбо «граматыка»; вышэйшы граматычны клас, альбо «сынтакс»;— гуманітарны клас, альбо «паэтыка», і, нарэшце,— найстарэйшы клас, «рыторыка». Першы клас — «інфіма» і апошні — «рыторыка» найчасцей былі двух-гадовымі. Пазней пры гімназіях пачалі ўтварацца падрыхтоўчыя класы, якія называліся «праформа». Агульная працягласць навучання ў сярэдніх школах, такім чынам, складала ў сярэднім 7—8 год. Аднак сюды не ўлічваецца яшчэ пачатковая адукацыя, паколькі езуіты прымалі ў свае школы дзяцей, якія ўжо навучыліся чытаць і пісаць альбо ў парафіяльнай школцы, альбо ад дырэктара, і абавязкова з ведамі ў лацінскай мове.

Дзеці паступалі ў гімназію ў 10 год, а заканчвалі яе прыкладна ў 17—18. Далейшае навучанне на курсе філасофіі звычайна адбывалася толькі пасля двухгадовага навіцыяту і ўступлення ў закон, а нярэдка да гэтага дадаваліся яшчэ два гады навучання ў педагагічнай семінарыі. Пасля філасофіі клерык мусіў некалькі гадоў выкладаць у гімназіях у малодшых класах, а скончыўшы курс тэалогіі,— у старэйшых класах і на філасофіі.  

Захаванне прафесарамі і магістрамі цэлібату, а таксама жыццё іх у кляштары пры школе, дазваляла кіраўніцтву закону лёгка перамяшчаць іх у канцы навучальнага года з калегіума ў калегіум, а універсальная адукаванасць давала магчымасць кожнаму лёгка пераключацца з прадмета на прадмет. Такое перамяшчэнне выкладчыкаў з аднаго месца ў іншае, з дысцыпліны на дысцыпліну адбывалася рэгулярна праз адзін — тры гады.

На чале калегіума стаяў рэктар, які прызначаўся генералам закону і кіраваў усімі справамі ўстановы. Навучальна-выхаваўчым працэсам загадваў памочнік рэктара — прэфэкт. У вялікіх калегіумах яму на дапамогу выдзяляўся яшчэ прэфэкт ніжэйшых класаў. Паводле навуковых ступеняў настаўнікі дзяліліся на прафесараў (пасля тэалогіі) і магістраў (пасля філасофіі).

Апрача звычайных, з 40-х гадоў XVIII стагоддзя езуіты пачалі ствараць так званыя «шляхецкія» калегіумы, у якіх на аснове пашыранай праграмы навучалася толькі свецкая арыстакратыя. Пры езуіцкіх школах меліся таксама ўстановы выхаваўчага характару — бурсы для бясплатнага навучання і ўтрымання беднай шляхты. 3 1740 года на базе бурсаў сталі арганізоўвацца канвікты (інтэрнаты) для багатых з захаваннем пэўнай колькасці месцаў і для шляхецкай бед-наты.

Як вядома, уся адукацыйная сістэма ў еўрапейскіх краінах аж да канца XVIII стагоддзя мела класічны характар. Гэта значыць, што асноўным яе зместам было вывучэнне лацінскай і грэцкай моваў, антычнай літаратуры і міфалогіі, паэтыкі і рыторыкі. Езуіцкая педагогіка пад уздзеяннем рэнесансных мысляроў надала школьнаму класіцызму яскравы гуманітарны кірунак.  

 
                                                             
   

Гамер

       

Сенэка

   
                                                             
   

У інфіме вывучэнне лаціны, якую шкаляр ужо трохі ведаў, даводзілася да сінтаксісу, а таксама ўводзіліся элементы грэцкае мовы. 3 аўтараў чыталіся выбраныя лісты Цыцэрона і лягчэйшыя эпіграмы. У другім класе выкладалася ўжо ўся лацінская граматыка, хоць і ў элементарным выглядзе (грэцкую мову праходзілі да сінтаксісу). Апрача таго, чыталіся болып складаныя лісты Цыцэрона, творы Цэзара і «Журботныя элегіі» Авідыя. Клас сінтаксу ставіў сваёй мэтай дасканалае авалоданне лацінскай граматыкай разам з метрыкай. Тут вывучаліся лісты і прамова «Аб сяброўстве» Цыцэрона, «Фасты» Авідыя, «Энеіда» Вергілія. Дадаваліся заняткі па грэцкай мове (авалоданне ўсёй граматыкай, чытанне баек Эзопа).

Навучанне ў класе паэтыкі падводзіла непасрэдна да вывучэння рыторыкі. Гэта падрыхтоўка палягала ў частых практыкаваннях, пашыраным чытанні аўтараў, пераважна, гісторыкаў, а таксама — «Энеіды» Вергілія, одаў Гарацыя, эпіграмаў Марцыяла і лягчэйшых прамоваў Цыцэрона. Тут выкладаліся паэтыка і пачаткі рыторыкі. Па грэцкай мове адпрацоўваўся сінтаксіс і чыталіся нескладаныя ўрыўкі з Фэагніда, Гесіёда, Грыгорыя Назіянскага.

Навукі ў гімназіі завяршаліся класам рыторыкі, прысвечаным выключна гэтай дысцыпліне, а таксама паэтыцы. У класе штудыявалі творы Цыцэрона з тэорыі красамоўства, працу аноніма «Да Гэрэнія», прамовы Цыцэрона, прозу Сенэкі, Лівія, Тацыта. Па грэцкай мове праходзілі метрыку, чыталі «Іліяду» Гамера, прамовы Дэмастэна, выбраныя эпіграмы.

Курс філасофіі грунтаваўся на творах Арыстоцеля, а тэалогія — на дактрыне Фамы Аквінскага.

Апрача філалагічных, філасофскіх і тэалагічных дысцыплінаў у складзе асноўных курсаў калегіума вывучаліся і такія прадметы, як гісторыя, геаграфія, фізіка, логіка і астраномія, якія ў праграмах асобна не выдзяляліся.

Навучанне ў езуіцкіх школах грунтавалася на пэўных метадычных прынцыпах цікавых і для сённяшніх педагогаў. Прынцып канцэнтрацыі патрабаваў засяроджання ў дадзены прамежак часу на адной граматычнай альбо моўнай з'яве. Напрыклад, у адзін дзень магло праходзіцца толькі адно граматычнае правіла, да якога падбіраліся прыклады, практыкаванні, урыўкі з тэксту з тым, каб дабіцца поўнага засваення гэтага правіла. Прынцып практычнасці палягаў у прымяненні засвоенага да жыцця. На аснове пройдзенага матэрыялу пісалі лісты і вершы, выступалі з прамовамі і дэкламацыямі, ставілі драмы. Адпаведна да навучальнай тэматыкі праходзіліся пэўныя раздзелы побыту: адзенне, посуд, жытло, войска, каб узбагаціць розум дзяцей звесткамі,. узятымі з жыцця, а памяць — запасам словаў.

Асабліва падкрэслівалася недапушчальнасць перагрузкі. Таму дзённая норма матэрыялу, напрыклад, для класа граматыкі складалася з аднаго граматычнага правіла і чатырох сказаў з аўтара. Столькі ж задавалася і на дом.  

 
                                                             
 

Ілюстрацыя да "Метамарфозаў" Авідзія. Графіка  П. Пікаса. 1930.

Езуіцкія настаўнікі прытрымліваліся таксама прынцыпу паступовага ўскладнення заданняў і прынцыпу індывідуальнага падыходу. У ніжэйшых класах даваліся дыктанты для перакладу на родную мову, а потым выпраўленыя настаўнікам заданні перакладаліся назад на лаціну. Наступнай ступенню былі нескладаныя апісанні асобных прадметаў альбо падзеяў (дома, касцёла, жніва). Далей задаваліся разважанні пра якое-небудзь маральнае выслоўе і ягоныя тлумачэнні, вычляненне фразеалагізмаў і фігураў і замена іх іншымі альбо падобнымі.

Вышэйшай ступенню былі практыкаванні творчага характару, якія задаваліся ў класах паэтыкі і рыторыкі: напісанне вершаў на зададзеную тэму, выклад сваімі словамі скончаных урыўкаў з тэксту, пісьмовыя наследаванні антычным аўтарам прозай і вершам, нарэшце, складанне лістоў, панегірыкаў і прамоваў на зададзеную ці адвольную тэму. Тэматыка падбіралася залежна ад узроўню развіцця вучняў — болый здольным прапанаваліся дадатковыя заданні.  

 
                                                             
   

Для вывучэння і практычнага авалодання моваю важнае значэнне мела тое, што на ўроках і ў зносінах між сабой вучням забаранялася карыстацца роднаю моваю. Менавіта гэта давала, відаць, найболыпы вынік у засваенні лаціны. У наш час такая практыка атрымала назву «метада заглыблення» ў моўную стыхію і знаходзіць ужытак пры паскораным вывучэнні замежных моваў.

Практычна гэтае патрабаванне рэалізавалася наступным чынам. На кавалку драўніны ў форме жэтона выразаліся дзве літары N. L. (nota Linguae — знак мовы), і гэты жэтон уручалі аднаму з самых здольных вучняў. Калі той заўважаў, што нехта з ягоных таварышаў размаўляе не на лаціне, ён аддаваў гэты знак яму. А той, каб пазбегнуць пакарання, імкнуўся аналагічным чынам да абеду, а ў другой палове дня — да вечара, пазбавіцца знака. Зранку і пасля абеду настаўнік пачынаў урок з пытання: «У каго знак?» і прызначаў таму, у каго ён застаўся, якое-небудзь пакаранне, якое магло быць і цялесным. Калі ж вучань, якому апошняму быў перададзены жэтон, марудзіў з адказам, выкладчык пытаўся, хто яго меў перадапошнім і каму перадаў. Такім чынам, пазбыцца знака можна было, толькі перадаўшы яго іншаму альбо праз пакаранне. Гублялі яго вельмі рэдка, бо гэта цягнула за сабою вялікі грашовы штраф.  

Меліся і жэтоны для кантролю за абычайнасцю, якія зваліся «Nota morum» (N.M. — знак абычайнасці) і даваліся за дрэнныя паводзіны, неахайны знешні выгляд ды інш.

Другім спосабам заахвочвання да навукі была так званая эмуляцыя (спаборніцтва). Увесь клас разбіваўся на дзве паловы, з якіх адна звалася Рагз Огаеса — грэцкая частка, а другая Рагз Котапа — рымская частка. Кожны вучань «грэк» меў роўнага па ўзроўню суперніка «рымляніна». Напрыклад, калі «грэк» не адказваў на запытанне прафесара, падымаўся «рымлянін». Калі і ён не даваў адказу, выклікалася наступная пара і г. д. Залежна ад цяжкасці запытання настаўнік выстаўляў адпаведныя адзнакі (10 пахвалаў, 50 пахвалаў, 100 пахвалаў), якія потым заносіліся ў табелі, што віселі на сцяне ля кожнай паловы класа. У канцы тыдня альбо месяца вызначалася, які лагер перамог. Ен атрымліваў болып прэстыжную назву «Pars Romana» і займаў лаўкі пераможаных.  

У спаборніцтве заваёўваліся і школьныя тытулы, самыя вядомыя з якіх — дыктатар, імператар, аўдытар, аўдытар аўдытараў і цэнзар. Дыктатарам прызначаўся вучань, які вырашаў складаную задачу альбо адказваў на пытанне, на якое не мог даць адказу ніхто шшы з класа. Ен атрымліваў асобную лаўку з таго боку, дзе стаяла катэдра прафесара, быў незалежны ад аўдыта-раў і цэнзараў, у спаборніцтве заробленыя ім пахвалы мог аддаць любому боку, а дамашнія заданні адказваў толькі прафесару. Аднак калі дыктатара лавілі на тым, што не ведае матэрыялу, ён неадкладна ішоў у кут на «лаву аслоў».

У задачу аўдытараў уваходзіла праверка перад урокамі да прыходу прафесара дамашніх заданняў у сваіх таварышаў. Пасля гэтага яны самі адказвалі зададзенае на дом аўдытару аўдытараў, а той, у сваю чаргу, аднаму з іх. Потым аўдытар аўдытараў запісваў вынікі апытання ў асобны сшытак, каб перадаць яго выкладчыку. Апрача кантролю дамашніх заданняў, імператары мелі гонар прадстаўляць калегіум пад час школьных урачыстасцяў і займалі ў класе першыя лаўкі.  

 
                                                             
 

Вяргілій піша "Энэіду". Радам муза гісторыі Кліа і муза трагедыі Мельпамена. Мазаіка. Канец 2 - пачатак 3 ст. Туніс. Нацыянальны музей Бардо.

Цэнзары апекаваліся абычайнасцю вучняў і ўсе іхнія правіны натавалі ў адпаведнай кніжцы, за што нярэдка даставалі кухталёў ад сваіх сяброў, бо за гэтыя запісы прызначаліся пакаранні.

Рабіліся і іншыя захады дзеля павышэння рэзультатыўнасці вучобы. Гультаяватых вучняў, якім не дапамагала «лава аслоў», вянчалі саламянаю каронаю, што вісела на цвіку на відным месцы. Калі і гэта не дзейнічала, вінаватага вадзілі па ўсёй школе, выгукваючы: «Асёл з аслоў павек вякоў!» Аднак да такой крайнасці справа даходзіла вельмі і вельмі рэдка: ужо «лаўка аслоў» была сур'ёзным папярэджаннем, і той, хто трапіў на яе, прыкладаў усе намаганні, каб хутчэй вярнуцца на сваё ранейшае месца.  

 
                                                             
   

Значна радзей ужывалася фізічнае пакаранне, якое магло выконвацца толькі чалавекам, запрошаным збоку. «Прыладамі» ў яго былі бярозавая розка і «дысцыпліна» — вяровачная плётка з некалькімі канчурамі, якімі можна было атрымаць да пятнаццаці ўдараў.

Уяўленне пра тое, у якіх умовах вучыліся дзеці, можна атрымаць з вопісу маёмасці Бабруйскага калегіума — ардынарнай езуіцкай школы, зробленага ў 1773 годзе. Вось урывак з гэтага архіўнага дакумента: «3 правага боку ад касцёла — школа з часанага дрэва, пакрытая гонтам з двумя комінамі, выведзенымі над дахам. Перад дзвярамі ганак. Дзверы падвойныя, на завесах з клямкай і жалезнымі засаўкамі. Пры іх павешаны школьны званок. У сенях знаходзіцца памяшканне тэатра з маляванай столлю. Перад сцэнаю 11 лавак простай работы. Па правым боку з сеняў дзверы да класа рыторыкі на завесах з клямкаю. Печ у ім з зялёнай кафлі, лаўкі з абодвух бакоў. Каля сцяны простай работы катэдра для прафесара, а над ёю абраз св. Анёла Ахоўніка. Вокнаў 4 з белага шкла ў драўляных рамах. Далей, з таго ж боку, дзверы да класа граматыкі і сінтаксу на завесах з клямкаю. У ім печ з белай кафлі. Вокнаў 2 з белага шкла ў драўляных рамах. Лаўкі з абодвух бакоў пры сценах. Катэдра ля сцяны для прафесара, над якою абраз Найсвяцейшай Панны.

Па левым боку з сеняў дзверы да класа інфімы на завесах з клямкаю. У ім 4 вакны з белага шкла ў драўляных рамах. Печ з зялёнай кафлі. Лаўкі з абодвух бакоў пры сценах. Простай работы катэдра для прафесара, над якой абраз св. Станіслава Косткі. Падлога ва ўсіх класах паўсюль з дошак».  

Дзеля здароўя дзяцей і іхняга фізічнага развіцця два разы на тыдзень, звычайна ў аўторак і чацвер, наладжваліся рэкрэацыі. Настаўнікі выпраўляліся са сваімі выхаванцамі на прыроду, рабілі шпацыры, гулялі ў паланту, іншыя гульні з мячом. Распаўсюджанай школьнай забавай былі двубоі на кіях.

Шмат часу ў школах аддавалася рэлігійным практыкам. Дзень пачынаўся з імшы, у якой бралі ўдзел і выкладчыкі і вучні. Пад час навучання з кожным годам шкаляры глыбей спасцігалі вучэнне Хрыста, няўхільна набліжаючыся да вянца навукаў — тэалогіі. Менавіта «docta et elonquens pietas» (вучоная і красамоўная пабожнасць), як дарэчы і ў гуманістаў Адраджэння, лічылася мэтаю езуіцкай адукацыі, знаходзячы сваё дасканалае ўвасабленне ў курсе тэалогіі. Уменне правільна і прыгожа выказваць свае думкі, валодаць мастацкім словам і свяшчэннаю моваю — лацінаю, якое было мэтаю гімназіі і атрымлівала сваё лагічнае завяршэнне ў класе рыторыкі, разглядалася толькі як прыступка на шляху да гэтага найвышэйшага школьнага ідэалу.

Аднак не толькі засваенне пэўных праўдаў веры было неабходным для духоўнага прагрэсу вучня. Пост, малітвы, удзел у святах і розныя дабрачынныя практыкі павінны былі пасеяць у душы ў дзіцяці зерні «добрага і вечнага». Асаблівай заўзятасцю ў працы дзеля душаў бліжніх вызначаліся самі сябры закону. Наведванне хворых і зняволеных, спавяданне засуджаных на смерць і дарэнне ўбогіх — гэтымі справамі езуіты заўжды выгадна вылучаліся сярод іншых законаў. У перыяды пошасцяў, якія раней адбіралі жыцці тысячам людзей, часам толькі мніхі Таварыства Езуса (як, напрыклад, пад час паморкаў у Вільні і Менску), як вартавыя, чуйнавалі ў абязлюдненых гарадах, даглядаючы хворых, спавядаючы паміраючых, хаваючы нябожчыкаў і гінучы ўслед за імі.

 
                                                             
 

Сярэдневечны ўніверсітэт

Сістэма адукацыі і выхавання, выпрацаваная езуітамі, была надзвычай дзейснай і жыццёвай, яна заваявала трывалую папулярнасць сярод інтэлектуальнай і сацыяльнай эліты Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, да якой належыць і Беларусь. У езуітаў атрымалі адукацыю многія сусветна вядомыя дзяржаўныя дзеячы і пісьменнікі: Мантэск'е, Дэкарт, Карнэль, Мальер, Вальтэр, славуты военачальнік прынц Кандэ і шмат іншых. У езуіцкіх школах вучылася шмат вядомых людзей нашага краю, сярод якіх такія дзеячы беларускай культуры, як Казімір Лышчынскі і Сімяон Полацкі.  

 
                                                             
   

На землях, якія адышлі да імперыі, насуперак папскай пастанове Кацярына II вырашыла захаваць закон разам з ягонай іерархіяй і школамі. Гэтым добра разлічаным палітычным крокам яна дасягала адразу некалькіх мэтаў: па-першае, ставіла сабе на службу самы ўплывовы і багаты закон, заваёўваючы сабе сімпатыі ўсяго каталіцкага свету і асабліва беларускай шляхты; па-другое, не трацячы ні капейкі грошай, захоўвала на захопленых тэрыторыях высокаразвітую сістэму адукацыі, што было вельмі важным, калі браць пад увагу абеалютную адсталасць расійскай адукацыйнай сістэмы ў параўнанні з Беларуссю; і, па-трэцяе, даходы ад езуіцкіх маёнткаў можна было выкарыстоўваць на патрэбы рускіх школаў, якія неўзабаве сталі насаджацца ў краі.

На далучанай частцы Беларусі захавалася шэсць калегіумаў, з якіх тры (Полацкі, Віцебскі і Магілёўскі) былі вышэйшымі, г. зн. з курсам філасофіі і тэалогіі. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі ў Оршы і Мсціславе, а школа ў Чачэрску — няпоўную сярэднюю. Ліквідацыя закону ў свеце і яго захаванне на Беларусі стала прычынай таго, што сюды сталі з'язджацца найлепшыя інтэлектуальныя сілы з калегіумаў, зачыненых у Заходняй Еўропе: немцы і італьянцы, гішпанцы і французы...

Такім чынам, можна з упэўненасцю казаць аб еўрапейскім кантэксце як матэрыяльнай, гэтак і духоўнай культуры Магілёва ў ХVІ-ХVIII стст., што знайшло сваё адлюстраванне ў асэнсаванні і развіцці на мясцовай глебе рэнесансных і барокавых ідэй, стварэнні адметнай магілёўскай школы барока ў дойлідстве, разьбярстве, абразапісанні і гравюры. Гэта тлумачыцца культурнай адкрытасцю горада, яго інтэнсіўнымі гандлевымі і адукацыйнымі сувязямі з іншымі гарадскімі цэнтрамі Цэнтральна-Усходнееўрапейскага рэгіёну, што ўрэшце і прывяло ў той час да стварэння аднароднай цывілізацыйнай прасторы ў гэтай частцы Еўропы. 

 
                                                             
                               
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007