Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVII стагодзеМагілёў - Сталіца 

Гісторыя Магілёва

   

літоўскіх бунтаў

Пачатак

                         

Магілёў - Сталіца літоўскіх бунтаў

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

У вельмі цяжкіх, неспрыяльных абставінах пачалося XVII стагоддзе на Беларусі, што намнога абцяжарыла яго гісторыю гэтага часу. I першым вялікім няшчасцем быў страшэнны голад. У 1601 г. з прычыны ненармальных метэаралагічных умоў выпаў зусім ранні снег і праляжаў два тыдні, калі з палёў не была ўбрана вялікая частка ўраджаю. Выратаваць яго, як снег растаў, з прычыны холаду не ўдалося. Не было ўмоў і для якаснага пасеву азімага жыта. 

 

Уверх. Магілёў - XVII ст.

   

XVIІІ стагодзе

 

 

Уперад. Магілёў - Эпоха барока

 

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

 

   

Вайна

           

Развіты сацыялізм

           

Цікава ведаць

 Танец смерці быў самай папулярнай тэмай сярод маляроў XIV-XVII стагоддзяў.  

«... 10 октября целый день шел сильный да гyстой снег, выпал в пол колена. Была сильная буря. Тогда пшеницу, ярицу, овес, гречиху, горох да всю огороднину, всe, что было на полях неубранное, а также сжатые копны позамятало снегом, было боль­но и страшно смотреть и слышать вздохи и плач людей убогих, ратаев бедных.

Лежал тот снег две недели, до самой Дмитриевой субботы. Большие морозы сковали Днепр, и ездили по нем будто среди зимы. А потом литостивой лаской Господа Бога от плача и великой беды снег растаял и Днепр разлился.  

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 

Праекты

 

Чарнобыль і здароўе

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

 

Сустракая вясну

 

Праблемы Чарнобыля

 

Калегі

 

2006-2007 гг..

 

Галерэя

                                 

Прэзентацыя білютэня

 

Люди убогие яровую пшеницу весной жали-горовали, да уже только для скота, и по­тому многие хозяева, самые зажиточные, весной все зерновые стравили.... Некоторые пробовали молотить яровую пшеницу, так от зернят-только знак был. А если кто смелет да спечет, то в печи так спечется, что лопатой не достанешь; выгребали из печи половин­ками. ... А если муку ржаную в печи спекут, то тесто печеное сладкое, а за корку хоть ложки клади...»

 

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

 

Усё гэта і прывяло ў 1602 г. да голаду. Вельмі выразную і жудасную карціну гэтага няшчасця падаў летапісец: «Людей множество почали мерти, по пятеру, по тридцати у яму хоронили. Хворых, голодных, пухлых многое множество страх видети гневу божого».

Многія жыхары Беларусі разам са сваімі сем'ямі, ратуючыся ад галоднай смерці, ішлі «на Ніз», г. зн. на поўдзень, на Украіну. Стоячы ў каго-небудзь пад вокнамі, яны жаласліва прасілі хлеба: «Матухно, зезулихно, утохно, панюшко, сподариня (як бачым, гэта слова не штучна ўтворанае, як часамі сцвярджаецца, яно спрадвеку ўжывалася нашым народам ), слонце, месец, звездухно, дай крошку хлеба. Тут же подле ворот будет стояти з рання до обеда и до полудня, так просячи, так же другой под плотом  и умрет».  

 

 

2006-2007 гг..

 
 
 
 
 
 
 

Магілёўскае паўстанне на чале Стахора Мітковіча.

Зразумела, што такая трагічная падзея намнога абцяжарвала жыццё народа, што выклікала ў ім незадаволенасць сваім становішчам і штурхала яго на рашучыя дзеянні. Яскравым сведчаннем гэтага з'яўляецца Магілёўскае паўстанне 1606 — 1610 гг. Насельніцтва горада, абуранае свавольствам рады, у якую ўваходзілі прадстаўнікі багацеяў і якія ўвесь цяжар падаткаў і павіннасцей перакладалі на нізы, падняло паўстанне. Ім кіравала група рамеснікаў на чале са Стахорам Мітковічам. У ратушу ўварваліся паўстанцы, запатрабаваўшы адрады спыніць яе злоўжыванні. Замест таго каб выканаць гэта патрабаванне, была прынята спроба арыштаваць кіраўнікоў паўстання, што не ўдалося, дзякуючы рашучай падтрымцы народа. 25 чэрвеня І606 г. ратуша была захоплена вялікай масай паўстанцаў, і старая рада разагнана, а замест яе ўтворана новая рада, у якую ўвайшлі Стахор Мітковіч, шабельнік Мікіта, ганчар Міхалка, шавец Фёдар і іншыя рамеснікі. Як бачым, у Магілёве ўтварылася сапраўды народная ўлада. Калі некаторыя члены старой рады аказалі супраціўленне, яны не былі знішчаны, а пасаджаны ў турму.  

Магілёўскія падзеі сур'ёзна ўстрывожылі ўлады Рэчы Паспалітай. Але задушыць паўстанне ў гэты момант у іх не было патрэбных сіл, паколькі значная частка войска была занята паходам на Маскву. I таму кароль Жыгімонт III звярнуўся да новай рады з лістом, у якім патрабаваў спыніць бунт і падначаліцца старой радзе. Але гэта было рашуча адхілена. Не мела поспеху і спроба раскалоць новую раду шляхам навязаць ёй патрабаванне пасля заканчэння яе паўнамоцтваў перадаць уладу старой радзе.

 
 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Жыгімонт III Ваза.   Гравюра XVI ст.

Гэта ўлада існавала на працягу чатырох гадоў. Зразумела, без шырокай падтрымкі народа яна б не змагла так доўга пратрымацца. I яна была сапраўды народнай уладай

А менавіта гэта і з'явілася самым небяспечным для тагачасных уладароу дзяржавы, якія разумелі заражальны прыклад існавання такой улады для ўсяго народа. I яны ўсё зрабілі, каб задушыць яе, для чаго ў Магілёў у 1610 г. і было паслана войска. 

Калі паўстанцы за час сваёй улады не забілі ніводнага свайго праціўніка, то з імі расправа была выключна жорсткай: частка кіраўнікоў паўстання была павешана, частка на доўгія гады пасаджана ў турмы.

Магілёўскае паўстанне 1606 — 1610 гг. — яркае сведчанне непрымірымасці нашага народа да сваіх прыгнятальнікаў, яго здольнасці самастойна змагацца за сваё вызваленне і браць уладу ў свае рукі, не прыбягаючы да грубага гвалту і забойстваў. I ў гэтым карэннае адрозненне магілёўскіх падзей ад казацкіх уварванняў на Беларусь.

 
   

 

На пачатак XVII ст. прыпадаюць і падзеі, звязаныя з імёнамі Ілжэдзмітрыяў I і II. У 1609 і 1618 гадах з Магілёва на рускія землі пачыналі сваі паходы буйныя войскі нашай краіны.

Першы Ілжэдзмітрый быў беглы манах Грыгорый Атрэп'еў (па некаторых звестках яго продкі перасяліліся ў Расію з Беларусі). З'явіўшыся ў Польшчы, ён выдаваў сябе за царэвіча Дзмітрыя Іванавіча, што нібыта цудам выратаваўся адзабойства ў 1601 г. і таму меў законнае права на заняцце маскоўскага царскага пасада. Зразумела, што гэта было выкарыстана польскімі магнатамі ў сваіх мэтах. Ілжэдзмітрый I абяцаў ім у ліку іншага пры ўступленні на царскі пасад аддаць Смаленскую і Северскую землі, а ажаніўшыся з Марынай Мнішэк, аддаць ёй у вена Ноўгарад і Пскоў. Як ужо адзначалася, за гэтыя землі вёў вайну і С. Баторый, на якія ў свой час прэтэндаваў Полацк. Тады польскія вярхі адмоўна ставіліся да гэтай спробы свайго караля, бо бачылі выключныя цяжкасці для заваявання гэтых тэрыторый. Цяпер жа для польскіх магнатаў адкрывалася болын лёгкая магчымасць для авалодання гэтымі землямі, варта толькі пасадзіць на маскоўскі пасад Ілжэдзмітрыя, і ён здзейсніць сваё абяцанне.  

 

 
 

Ілжэдзмітрый І .  З гравюры XVII ст..

Ёсць некаторыя звесткі, што Ілжэдзмітрый I сустракаўся і з Львом Сапегам. Вядома, апошні, з'яўляючыся канцлерам ВКЛ, яшчэ ў большай ступені быў зацікаўлены ў вяртанні гэтых земляў, якія б непасрэдна былі б уключаны ў склад яго дзяржавы. Л. Сапега быў і асабіста зацікаўлены ў вяртанні Смаленскай зямлі, дзе меліся яго ўласныя ўладанні. Таму зразумела, чаму ў складзе войскаў, якія ішлі на Маскву дзеля падтрымкі Ілжэдзмітрыя I, былі і беларускія войскі. Аднак дасягнуўшы сваёй мэты, Ілжэдзмітрый I не спяшаўся рабіць тэрытарыяльныя ўступкі Рэчы Паспалітай, што побач з іншымі прычынамі і прывяло яго да пагібелі ў 1606 г.

3 Беларуссю звязана і асоба Ілжэдзмітрыя II, адкуль ён нібыта быў родам. Па адных звестках, ён з'яўляўся настаўнікам з Магілёва, па другіх — сынам папа, настаўнікам са Шклова. Ён выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя I, якому ўдалося выратавацца ў час паўстання 1606 года. Як авантура Ілжэдзмітрыя I, так і яго авантура закончылася паражэннем, і ён быў забіты ў 1610 г.

 

 
   

 

Могилев в   XVII в. был нe только богатым, но и самодостаточным городом. Основания для самоуправления горожанам давало как их благосостояние, так и право нa самоуправление, которым они владели с 1577 г. В 1633 г. могилевчане смогли оказать быструю и, самое главное, своевременную помошь Смоленску, а также горожанам Кричева, Мстиславля и Радомля. Могилевские купцы за свой счет поставили порох и пули, что помогло организовать оборону этих городов и продержаться до подхода основных сил Речи Посполитой. Помощь Могилева была так высоко оценена королевской властью, что Владислав IV уравнял права города с правами столицы BKЛ Вильно. Он же, приняв в 1632 году решение о создании Могилевской епархии, сделал Могилев впоследствии центром православия нa Беларуси.  

 

 
 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Уладыслаў IV. Паводле карціны П. Рубенса

С 1636 г. выборы городской рады торжественно проходили 20 декабря. 18 декабря мещане выбирали пo 12 «лучших мужей» от купцов и цеховых ремесленников, а 20-го избранные «мужи» собирались на сессию магистрата и выбирали 12 «посполитых» - по 6 от купцов и ремесленников. Они вместе со старой радой выбирали новую. Причем те­перь сразу выбирались не 2, как раньше, а 5 смен рады, каждая из которых руководила городом в течение года. Рада состояла из заместителя войта, двух бурмистров, четырех лавников и четырех радцев, писаря, двенадцати посполитых и четырех казначеев. Городская рада руководила всей жизнью города, занималась и административными, и хозяйственными, и судебными вопросами. Ha специальные заседания пo четвергам должны были являться нe только все члены рады, но 14 посполитые, сотники, а также специально приглашенные должностные лица. На заседаниях могли присутствовать цехмистры-руководители цехов. Как видно, работа городского самоуправления носила “прозрачный”, открытый характер. Посполитые мужи контролировали работу магистрата, правильность расходования городских средств, предотвращали злоупотребления.

 
                                                             
                                 
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                     
                                                     
                                                     
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007