|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
ская вайна. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў і Лівонская вайна. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ужо значна раней Маскоўская дзяржава адчула патрэбу збліжэння з Заходняй Еўропай, якая мела больш развітую тэхніку і, наогул, культуру. Дарогу да Еўропы Маскве мог толькі адчыніць выхад да Балтыйскага мора, якое загароджвала Лівонія, што ў той час займала большую частку тэрыторыі сучаснай Прыбалтыкі. Спасылаючыся на тое, што ў даўнія часы землі Лівоніі належалі рускім князям і што яе сучасныя ўладары не жадаюць плаціць Маскве даніну, якую яны абавязваліся плаціць раней, Іван IV, к гэтаму часу ўжо пакарыўшы Казань і Астрахань, смела рушыў свае войскі на захад, дзеянні якіх адразу сталі паспяховымі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Імі былі
захоплены гарады Нарва, Дэрпт, а пасля
яны наблізіліся да Рэвеля. Лівонскі
ордэн, які і да гэтага часу ледзь трываў,
зараз, па сутнасці, канчаў сваё
існаванне. Заключыўшы перамір'е з
Масквой, ён пачаў шукаць саюзнікаў для
барацьбы з ёй. Аднак яго звароты да Швецыі
і Даніі нічога не далі. Яны, не жадаючы
ўступаць у канфлікт з Масквой,
адмовіліся дапамагчы. Ужо раней у Лівоніі з'яўляўся намер збліжэння з ВКЛ, хоць у мінулым і варожым яму. Магістр Ордэна Кетлер і звярнуўся ў 1559 г. да Жыгімонта II Аўгуста як караля Польшчы па дапамогу, але той адмовіўся ад гэтай прапановы. Аднак калі той жа магістр звярнуўся зноў па дапамогу да Жыгімонта II Аўгуста, але ўжо як да вялікага князя ВКЛ, то той на гэты раз даў згоду. I вось тут менавіта і крыецца ўся каварнасць задумы польскіх вярхоў, па жаданні якіх і дзейнічаў Жыгімонт Аўгуст. Іх мэтай і было ўцягнуць ВКЛ у Лівонскую вайну. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
У час Лівонскай вайны 1558 - 1583 гг. энэргічны і таленавіты кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторы змог пераламиць ход неўдачна складаючыхся ваеных дзеянняў і вызвліць у 1579 г ад рускіх войскаў Полацк, а ў наступным годзе захапіць Вялікія Лукі. У 1581 г. ён рыхтаваў рашучае наступленне на Пскоў. Падрыхтоўку гэтага похода быў прызваны сарваць рэйд царскага ваяводы Д. Хварасцініна на беларускае Падняпроўе. Лівонская вайна, якая цягнулася шмат гадоў, прынесла Беларусі незлічоныя людскія ахвяры і вялікія разбурэнні. Яна патрабавала вялікіх сродкаў на ўтрыманне арміі і на яе ўзбраенне. А гэта выклікала неабходнасць увядзення новых падаткаў і збораў, што прыводзіла да выключнага знясілення і дзяржавы, і народа. Вось на такім змрочным фоне Лівонскай вайны і ішла падрыхтоўка Люблінскай уніі. Для
заахвочвання да уніі былі пушчаны ў ход
розныя абяцанні. Так, дробная шляхта
магла разлічваць на ўраўнаванне яе ва
ўсіх правах з магнатамі. А ў 1563 г. быў
нават выдадзены прывілей, які даваў
праваслаўнай шляхце тыя ж самыя правы,
што мела ўжо каталіцкая шляхта.
Зразумела, што гэта павінна было
перацягнуць на бок прыхільнікаў уніі і
праваслаўную шляхту.
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аднак трэба прызнаць, што, нягледзячы на розныя заахвочванні, ні ў магнатаў, ні ў шляхты ВКЛ не было асабістага жадання аб'ядноўвацца з Польшчай. Толькі сумныя вынікі Лівонскай вайны прымушалі іх ісці на пэўныя ўступкі. Таму польскія вярхі, бачачы гэта, перайшлі да больш жорсткіх метадаў уздзеяння. У 1564 г. Жыгімонт II Аўгуст, вядома ж, па жаданні свайго акружэння, выдаў дэкларацыю, паводле якой ён адмаўляўся ад свайго спадчыннага права на землі ВКЛ на карысць Польшчы. I гэта выклікала вялікія пярэчанні з боку дзяржаўных людзей ВКЛ, якія зусім слушна сцвярджалі, што іх краіна не з'яўляецца вотчынай вялікага князя, бо ён выбіраўся народам для служэння ёй. Не магло супакоіць грамадства ВКЛ і далейшае тлумачэнне названай дэкларацыі як толькі адрачэнне Жыгімонта II Аўгуста ад тытула вялікага князя. 5 сакавіка 1569 года каралём было прынята рашэнне аб адняцці ад ВКЛ спачатку беларускага Падляшша, а пасля і ўкраінскіх земляў: Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Мы ўжо ведаем, што Польшча даўно прэтэндавала на гэтыя багатыя ўрадлівыя землі, з-за якіх неаднаразова ўзнікалі канфлікты паміж ёй і ВКЛ, як гэта, напрыклад, было пры Свідрыгайле. I вось цяпер, калі адрэзваліся ад ВКЛ украінскія землі, у свой час далучаныя Гедзімінам і Альгердам, тэрыторыя дзяржавы змяншалася больш чым у два разы. А з гэтым траціліся вялікія багацці і вайсковая магутнасць. Менавіта апошняе асабліва было балючым для ВКЛ, калі войскі Івана Грознага авалодалі Полацкам і для барацьбы з імі былі патрэбны вялікія сілы. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Цяжкія
вынікі Лівонскай вайны і былі найбольш
выкарыстаны Польшчай, каб прымусіць
ВКЛ пайсці на падпісанне Люблінскай
уніі. Апроч таго, паслы ВКЛ былі
запалоханы пагрозай канфіскацыі іх
маёнткаў, калі яны не вернуцца на сойм.
Вядома ж, у падпісанні уніі была
зацікаўлена і частка акаталічанай
шляхты, якая спадзявалася на ўраўнанне
яе правоў з магнатамі, як было ў Польшчы.
Усё гэта і прымусіла паслоў ВКЛ 1 ліпеня
1569г. падпісаць Люблінскую унію, якая
была аформлена ў выглядзе прывілею.
Паводле яго, дзве дзяржавы канчаткова
зліваліся ў адзінае і непадзельнае
цэлае. Адзінства яе падкрэслівалася
адзінствам яе кіраўніка, які абіраўся
зноў-такі агульным соймам і
каранаваўся толькі ў Кракаве. Гэта ўсё
найперш і гарантавала дамінуючае
значэнне Польшчы ў гэтай дзяржаве, якая
стала называцца Рэччу Паспалітай і
якая фармальна лічылася федэрацыяй,
паколькі яшчэ захоўваўся тытул
вялікага князя. ВКЛ мела сваю асобную
казну і войска. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Першай
рэакцыяй жыхароў Магілёва на
маскоўскае войска была паніка на
неўмацаваных пасадах, уцёкі пад
абарону гарадскіх ды замкавых
умацаванняў. Не абыйшлося і без кур'ёзаў.
Напрыклад,
у 1579 г., адбыўся канфлікт паміж
гарадскім "паспольствам" і
магілёўскім "врадникам" князёўны
Слуцкай Андрэем Дараўскім, які
незаконна захапіў гарадскі пляц.
Пыхлівы шляхцюк вырашыў паставіць "на
месца" мяшчан і "боронечы оного
пляцу, а наславшы многих слуг своих,
мещан тамошних Могилевских многих
побил, поранил и помордовал, сукна з
некаторых поздеймовати велел. А потом,
мало маючы на том, з гаковниц з замку на
место стрелята велел, иж мещане
некоторые з места Заднепровского,
мнимаючы абы якая тревога от
непріятеля была, а утекаючы до замку, не
мало дей маетности на реце Днепре
потопили”. Аднак у хуткім часе замкавыя гарматы неўзабаве стралялі ўжо па сапраўдным ворагу, калі 27 чэрвеня 1581 г. да Магілёва падыйшла вялікая групоўка маскоўскіх войскаў. Паводле пісьмовых крыніц, яе колькасць вагалася ў межах ад 30 да 45 тысяч чалавек. Маскоўскія войскі з ходу ўварваліся ў неўмацаваныя магілёўскія пасады, плюндруючы і палячы ўсё на сваім шляху. |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
"На дзень гадзіны трэццяй, прадмесці
выпалілі за Дуброўнай Лучкава таксама
з дамоў спалілі і ў пасадзе над Дняпром,
каторы называецца Слабада, таксама
дамоў са 100 спалілі", - паведамляў
магілёўскі войт Міхал Стравінскі.
Нягледзячы на колькасную перавагу
ворагаў гарнізон Магілёўскага замка і
мяшчане мужна адбівалі напады і не
дапусцілі чужынцаў у Стары горад, не
зважаючы на тое, што маскоўскія войскі
"праз цэлы дзень аўторак вялікім
гвалтам набягаючы, да астрога мескага
стараючыся, хочучы астрог выпаліць,
чагожмы за дапамогай Бога стралянінай
з замку і з астрога, таксама змесціўшы
стральцоў з рушніцамі паміж агароджамі
і ў дамах вылазкамі баранілі і ім не
дапусцілі". А да Магілёва ўжо спяшаліся на дапамогу жаўнерскія роты "І.М.П. (іх міласцяў паноў) Троцкага, пана Казаноўскага і пана Цемрукова", якія "адперлі іх (маскавітаў) і баранілі замак і места і бітвы з імі мелі, і толькі праз вялікасць люду здолець іх не змаглі", аб чым паведамляў шляхціц Галоўчынскі. Гэтыя звесткі дапаўняе паведамленне ўдзельніка тых баёў, паручніка (роты Казаноўскага) Маркоўскага. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Першай у той жа дзень на дапамогу гораду прыйшла рота Казаноўскага "ў складзе 200 коней, але без ротмістра", і нападала на ворага "цэлых сем гадзін, так што не дазволілі падыйсці да горада". У хуткім часе прыспела і рота Цемрука. У расійцаў склалася ўражанне, што на дапамогу абаронцам Магілёва ідуць вялікія сілы, і таму, "пільнуючыся... прыбыцця вялікіх сілаў з нашага боку, пабеглі і даехаўшы да Дняпра, сталі праз яго перапраўляцца. Нашы на пераправе білі іх і гналі, прычым захапілі некалькі палонных". Гэтую інфармацыю добра дапаўняе і адпаведнае сведчанне Баркулабаўскага летапісу. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Праўда, там пераблытаны год (1580, а не 1581),
а таксама шмат недакладнасцей з
імёнамі, аднак згадка Цемрука, апісанне
нападу сведчыць аб тым, што размова
ідзе менавіта аб гэтай падзеі. "Москву
от Могилева отперли, побили, отогнали.
Страшно было трупу московского глядети,
реку Днепр сильным трупом язовища
загородили, иж колько недель днепровое
рыбы не ядали и воды не пивали, для
великого гнюсу трупу московского". Найболыныя
страты панеслі роты, што змагаліся з
ворагам у полі. Напрыклад, "у пана
Троцкага іншых забіта, а трох таварышаў
жывых злавілі". "Вялікую страту
панесла гэта рота (Казаноўскага) у
конях... параненых таварышоў і пахолкаў
даволі, але забітых, па міласэрнасці
Боскай, ніводнага". Значна
лепш былі справы ў непасрэдных
абаронцаў - воінаў замкавага гарнізона
і гараджан. Маскоўскія войскі, "спаліўшы
колькісот дамоў, у людзях ніякой шкоды
не ўчынілі,.. на той час нікога ад нас не
злавілі, толькі двух застрэлілі, а
вялікія страты і упадак у людях сваіх
ад страляніны так у замку, як і з
астрога мескага мелі".
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Сам
руководитель обороны так описал в
письме королю произошедшие события:
"... которые целый день во вторник,
нападая со всею силою, старались
прорваться к городскому укреплению,
желая зажечь острог, от чего мы их с
Божьей помощью удерживали огнем из
замка и из осгрога и не допускали до
этого, разместившись под прикрытием и
по домам стрельцов с ружьями и делая
вьиазки, так что с помощью Божьей и
счастьем ... они, спаливши в том
вышеназванном предместье несколько
сот домов, людям нe причинили вреда и
совсем в это время никого из нас нe
захватили, только застрелили двоих и
потерпели большой урон в своих людях
как от огня из замка, так и из
городского острога; в тот же день во
вторник, при заходе солнца, поспешно
удалились от города к деревне ... в
полутора милях от города лежащей на
берегу Днепра, а там наскоро пришедши к
Днепру, тотчас же сделав для главных
воевод несколько плотов, сами все пошли
вплавь и в ту же ночь, со вторника на
среду, все переправились через Днепр и
в час уже дня распустили людей в
окрестности и начали жечь деревни,
направляясь к Радомлю и Мстиславлю...». |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Во время Инфляндской войны больших походов из городов Могилевщины нa Московские земли нe организовывалось. Но вооруженные группы или отряды могилевчан ходили за добычей «у казацтва» и «у загранічча маскоўскае». Добытчики порой даже судились в магистрате из-за неправильного раздела награбленного. Из походов привозили нe только вещи, коней, но и людей, в том числе полонянок - молодых женщин. Большинство споров налетчиков как раз и начиналось из-за раздела подобной добычи. В судебных книгах могилевского магистрата зафиксированы даже факты торговли, фактически работорговли, полонянками.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Политические
события тех лет находили свое
отражение в литературных произведениях.
В определенной степени с Могилевом
связана общественная и литературная
деятельность Андрея
Рымши и
Лявона Мамонича..
В Статуте Великого княжества
Литовского (1588 г.) им написано
посвящение Льву Сапеге, подканцлеру
Великого княжества Литовското и
старосте Могилева. В соответствии с
жанром, произведение начинается
вступлением-зачином, в котором поэт
возвышенно говорит о величии и
добропорядочности славного рода
Сапегов, слава которых, пo мнению поэта,
не имела границ на земле и небе. А. Рымша
утверждал, что получение герба
являлось вознаграждением за большие
подвиги, так как его заслуживают только
те, кто, не жалея своей жизни, защищает
родное Отечество. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Событиям второй половины XVI века посвящено произведение А. Рымши «Десятилетняя повесть военных дел... князя... Криштофа Радзивилла...». В основном здесь повествуется о трудном десятилетии - войне Великого княжества Литовского и Мocковии как продолжении Ливонской войны. В произведении нашли отражение и события, связанные с Могилевом. Когда основные войска были скованы военными действиями под Псковом и Великими Луками, московские войска под командованием князя Серебряного напали на Могилев, но были оттеснены литовскими войсками и изгнаны за пределы государства. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||