Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVI стагодзеМагілёў - Мен-

Гісторыя Магілёва

   

тальнась насельніцтва Магілёва XVІ ст.

Пачатак

         

Магілёў - Ментальнась насельніцтва Магілёва XVІ ст.

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

Паспрабуем знайсці адказ на пытанне аб тым, цi мелі базавыя структуры свядомасці гараджан у XVІ-XVIII стст. істотныя адрозненні ў параўнанні з папярэднімі стагоддзямі.

Вельмі каштоўную ў гэтай сувязі інфармацыю змяшчае тэкст Магілёўскай хронікі Сурты і Трубніцкіх, помніка мясцовага летапісання ХVІІ-XVІІІ стсг. Хроніка, акрамя каштоўных факталагічных звестак, дае магчымаець скласці ўяўленне аб менталітэце тагачаснага заможнага гараджаніна. Трафім Сурта належыў да патрыцыяту, быў лаўнікам і купецкім старастам, высокаадукаваным для свайго часу чалавекам. Аналізуючы яго светапогляд, можна паспрабаваць ахарактарызаваць некaторыя рысы менталітэту беларускага мешчаніна XVII ст. Паралельны аналіз актавых дакументаў магілёўскага магістрата тaгo ж часу дазваляе зрабіць гэты малюнак яшчэ больш поўным і змястоўным.  

   

Уверх. Магілёў  - XVI ст.

   

XVIІІ стагодзе

   

Назад. Магілёў - Магдэбурскае права

Уперад. Магілёў - Лівонская вайна.

 

XIX стагодзе

     

Рэвалюцыя

     

 

   

Вайна

             

Развіты сацыялізм

             

Цікава ведаць

             

Спасылкі

             

Фізіка МРТ

             

Праекты

             

Чарнобыль і здароўе

 

Трафім Сурта не падзяляе свет "дольны" і свет "горны", у ягонай свядомасці яны існавалі ў жывым узаемадзеянні і былі аднолькава рэальныя. Свет Сурты поўны дзівосаў, якія несупынна здзяйсняюцца ў штодзённасці, у іх вераць, яны ёсць такая ж рэальнасць, як і ўсё астатняе, што мае месца ў жыцці. 

 

Палыкавіцкая крыніца

   

Чыстая Дубравенка

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

Калегі

   

2006-2007 гг..

   

Галерэя

   

Прэзентацыя білютэня

   

Палыкавіцкая крыніца

 

Добрае і кепскае, росквіт горада і жахі войнаў ды эпідэмій - усё дзееца з ласкі ці кары Божай. Боскі промысел - вось асноўны чыннік развіцця чалавечай гісторыі. Выклік Богу, кінуты чалавекам, імгненна караецца (немец "за морам", стрэліўшы ў неба, ператвараецца ў сабаку).

 

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

 Спаленьне "ведзьмаў". Гравюра XVII ст.. Тартуры над пратэстантамі гішпанскай інквізіцыяй.

2005г.

2006-2007 гг..

 
 
 
 
 
 
 
 
   

У гэтым свеце несупынна ідзе змаганне ca служкамі нячысціка, з чараўніцамі, якія на кожным кроку шкодзяць чалавеку. Напрыклад, летапісец апавядае аб нараджэнні ў 1677 г. у Вільні хлопчыка з залатым зубам (!), які разам з маці праз кароткі час памірае з-за вядзьмярства чараўніцы. Актавыя матэрыялы магілёўскага магістрата дазваляюць скласці ўяўленне аб ведаўскік працэсах у горадзе, якія, трэба сгадаць адразу, былі даволі нешматлікія. Адно з першых паведамленняў аб чарадзействе ў Магілёве датуецца 1577 г., калі ўдава "Васіа Скомороковаіа" скардзілася на сваю сужыцельку, удаву Марыну Гаўрылаўну, якая нібыта імкнулася чарамі звесці яе ca свету, "...вчинивши пофалку на здорове іакіх колве чаров сукман серый и теж и наметку ножом в нодей з ceгo света спрана шатанскими ей збавит поклоти мела".  

 

 
 

Спаленне Яна Гуса

Пакаранне за чарадзейства звычайна было толькі адно - смерць. Аднак не кожнае абвінавачванне магістрат лічыў слуш­ным. Пісьмовыя крыніцы сведчаць і аб фактах пакарання даносчыкаў, якія не здолелі давесці свае абвінавачванні. Напрыклад, у 1637 г. магілёўскі мяшчанін Харка Кузміч вінаваціў у чарад­зействе сваю суседку Арыну Турцавую, якая пільнавала яго маёмасць і даглядала дзяцей. Абвінавачванні былі самыя разнастайныя - ад чарадзейства да звычайнага крадзяжу. Аднак пакліканыя на суд суседзі не пацвердзілі гэтых закідаў супраць Арыны Турцавай і здолелі давесці, што Арына і яе бацька "добрых людей быти" і нічага злога не чынілі. Пазіцыя сведкаў абумовіла яе апраўданне магілёўскім магістратам. Харка Кузміч і яго жонка за паклёп "...абое в куне за шыю, през три дни, почавши от годины девятае, аж до десятое с поранку, стояти повинны будут".  

 
   

Зусім іншы лёс напаткаў Янку Казлова і яго каханку Ульяну. Акрамя тaгo, што імі была скрадзена частка маёмасці жонкі Янкі, Ульяна, па яго ўласнаму прызнанню, перад гэтым гаварыла, што "я тваёй жонкай, а ты маім мужам будзеш, падавалі адзін аднаму рукі і ў знак гэтага Ульяна, сеў на маім лоне сказала, каб вырваў у сябе з галавы валасы, якія забрала сабе, і вырваўшы свае перадала мне". Ульяна таксама ўпрошвала Янку, каб ён узяў след сваёй жонкі і зямлі з-пaд ганка, але гэта ён рабіць не пагадзіўся. Абое былі пакараны смерцю. Янку павесілі, а Уль­яну, як чарадзейку, утапілі ў Дняпры.

Ведаўскія працэсы працягваліся ў горадзе і ў ХVІІІ ст. У 1758 г. жыкарка Магілёва Арына Бацоўка запрасіла да сябе ў дом "чарадзейку", каб яна "ачаравала" войта Івана Янчэўскага. Акрамя гэтага Бацоўка, каб задуманнае абавязкова здзейснілася, паклікала таксама і "вядзьмара" Кузьму Чарняка, паабяцаўшы добра яму заплаціць, калі ён выканае яе жаданне. У сувязі з гэтым абвінавачваннем Арына Бацоўка і Кузьма Чарняк былі схоплены, закаваны ў кайданы і кінуты ў гарадскую турму.

 

 
 

Пераследаванні габрэеў. На гэтай нямецкай гравюры 1495 года, чалавек кідае бярвенні ў агонь, каб спаліць жыўцам габрэеў. Пераследаванні габрэеў у часы сярэдневечча пачаліся Крыжовага пахода 1096 года і ўзмацніліся ў часы, калі ў эўропе лютавала чума.

Аднак не толькі штукарствы д'ябла шкодзілі добраму хрысціяніну. Быў вораг яшчэ больш адчувальны і прадметны. Гэтым ворагам ва ўяўленні Трафім Сурта і яго сучаснікаў з'яўлялася яўрэйства. У сённяшнім разуменні Трафім Сурта - шчыры антысеміт. Адзін з ягоных улюбёных вобразаў - "жыды смярдзючыя". Яўрэйства абвінавачвалася ў рытуальных забойствах хрысціян, лічылася, што менавіта ў яго асяроддзі нараджаюцца пачвары, якія выклікаюць жах і агіду, што яўрэі забіваюць і крадуць, займаюцца шарлатанствам, усяляк шкодзяць хрысціянам, што з-за ix падпалаў гараць купецкія крамы ды на г. п..  

 

 
   

Антысемітызм хрысціянскіх народаў быў народжаны шматлікімі прычынамі. Адной з галоўных з'яўлялася анахранічнае ўяўленне аб прыродзе чалавека. Лічылася, што ўсе людзі, ва ўсіх пакаленнях, нясуць адказнасць за першародны грэх, здзейснены Адамам і Евай, таксама як усе яўрэі вінаватыя ва ўкрыжаванні Хрыста. Вышэйпамянёныя падзеі ў разуменні сярэднявечнага чалавека не належалі толькі мінуламу, але вечна доўжыліся і адбываліся ў моманце кожнага дня. Нянавісць хрысціян да яўрэяў - гэта нянавісць не да нашчадкаў забойцаў Хрыста, а да саміх забойцаў, праклятых і адрынутых за гэта Богам.  

 
 

Світак Торы.

У XVI-ХVІІ стст. да гэтай аргументацыі дадаўся і чыста практычны аспект. Магілёўскія месцічы не жадалі мець такога небяспечнага канкурэнта, як "жыды", што перахоплівалі ў ix "куплі нямалыя", водкупы з мытаў і корчмаў. Гараджане шмат высілкаў прыклалі дзеля абмежавання гандлёвай актыўнасці "жыдоў", пастаянна выпрошваючы ў каралеўскай улады прывілеі на забарону яўрэям сяліцца ў Старым горадзе.  

Найбольш значны канфлікт паміж магілёўскімі мяшчанамі і яўрэямі адбыўся ў 1645 г., калі першыя пад кіраўніцтвам бурмістра Рамана Рабровіча ажьщцявілі яўрэйскі пагром, у выніку якога шмат яўрэяў было скалечана, паранена цы абрабавана. У пісьмовых крыніцах ХVІІ-ХVІІІ стст. утрымоўваюцца паведамленні аб абвінавачванні магілёўскіх яўрэяў у рытуальных забойствах хрысціян.

 
   

Скаргі яўрэяў у магістрат на дзеянні гараджан практычна ніякіх рашучых захадаў з яго боку не выклікалі, у дакументак не згадваецца аб жорсткіх пакараннях тых, хто браў удзел у антыяўрэйскік акцыях.

 

 
 

Магілёўскія сяляне.

Істотную цікавасць уяўляе этнічная самаіндэнтыфікацыя магілёўцаў. Яны вызначалі сябе як "русіны", "русь", прычым добра ўсведамлялі сваю этнічную адметнастдь ад суседзяў. Магілёўскія храністы XVII-ХVІІІІ стст. выразна адрознівалі мову, на якой пісалі і гаварылі жыхары Магілёва, мову "рускую", ад мовы "маскоўскай".  

 
   

 

Тыповым для праваслаўнага таго часу з'яўляецца і стаўленне Трафіма Сурты да прадстаўнікоў іншых хрысціянскік канфесій. Паказальна, што Сурта, які ўсім сэрцам ненавідзіць уніятаў, кліча іх "кажанамі", разам з гэтым спакойна ставіцца да рыма-каталікоў, напрыклад, пры апавяданні пра дзівосы ў Вільні спасылаецца на сведчанні "ягамосці ксяндза Kатовіча", занатоўваючы тую ці іншую цікавую падзею, абавязкова адзначае яе супадзенні з рыма-каталіцкім святам. Усё гэта тлумачыцца тым, што ў разуменні Сурты, гэтаксама як і ў большасці ягоных аднаверцаў, праваслаўная і рыма-каталіцкая канфесіі існавалі ад "старыны", былі асвечаны традыцыяй даўнасці існавання (што, дарэчы, добра відаць ca скаргі праваслаўнай шляхты Беларусі і Украіны Варшаўскаму сойму 1623 г.).  

Для праваслаўнага Сурты унія была "навіной", недарэчнас­цю, якая паўстала невядома адкуль і як. Ацэньвалася яна ім адназначна як "...духоўная вайна ... супраць дагматаў праўдзівай святой праваслаўнай веры". Разам з гэтым варта яшчэ раз падкрэсліць той факт, што канфесійных канфліктаў паміж рыма-каталікамі і праваслаўнымі гараджанамі ў Магілёве практычна не было. Цэхавыя аб'яднанні горада не ведалі дыскрымінацыі па рэлігійнай прыкмеце, праваслаўныя і каталікі супольна бралі ўдзел у агульнагарадакіх святах, разам сыходзіліся на "братчыны", прычым дакументы фіксуюць удзел у апошніх нe толькі міран, але і святароў абодвух канфесій.  

 

 
 

Герб Вялікага Княства Літоўскага.

У сувязі з вышэйпамянёнымі фактамі здаецца заўчаснай поўная адмова ад тэрміна "позняе сярэднявечча" ў дачыненні да гісторыі Беларусі XVI-ХVПІ стст. Базавыя структуры сярэднявечнай ментальнасці (тэацэнтрычны малюнак свету, прынцып непарушнасці "старыны", канфесійныя стэрэатыпы і г.д.) працягвалі захоўвацца і ў гэты час. Рацыяналізаваны погляд нa сусвет і дакладнае размежаванне функцый "зямнога"  і  "нябеснага" канчаткова замацоўваецца ў эпоху Асветніцтва, прычым, спачатку толькі ў элітарных колах грамадства. Гэтая акалічнасць, дарэчы, была характэрная для ўсяго еўрапейскага рэгіёну.  

 
   

Зразумела, нельга адмаўляць і факт існавання рэнесанснай культуры на Беларусі, шэраг яе рысаў пераканаўча паказаны ў працах беларускіх даследчыкаў. Ніжэй будзе зроблена спроба давесці, што якраз у XVI-XVII стст. істотна змяняец­ца структура каштоўнасных ацэнак гараджанамі багацця, адносінаў да жабрацтва, адбываёцца пранікненне ведаў аб антычнай спадчыне ў гарадское асяроддзе. Размова ў гэтым выпадку ідзе аб іншым. Рэнесанс, барока, рэфармацыя нe сталі настолькі радыкальнымі зрухамі, каб пакончыць з ментальнасцю, уласцівай сярэднявечнаму чапавеку. Марк Блок паказаў, як вера французаў і англічан у цудадзейныя здольнасці ix манархаў дотыкам вылечваць залатушных, распаўсюджаная пачынаючы з ХІІ-ХІІІ стст., працягвала існаваць амаль да канца XVIII - пачатку ХІХ стст..

І сапраўды, дастаткова супаставіць тэксты Магілёўскай хронікі Сурты і Трубніцкіх, Баркулабаўскага летапісу, каб пераканацца, што тэацэнтрычная канцэпцыя светабудовы і гістарычнага працэсу нічым прынцыпова не адрозніваецца ад трактоўкі аналагічных праблем у "Аповесці мінулых гадоў", нягледзячы на падзяляючыя іх стагоддзі. І там, і тут галоўным фактарам гістарычнага развіцця выступае Боскі пачатак, пры гэтым умяшальніцтва ў рэальныя падзеі Госпада вельмі адчувальнае, яно адбываецца штодня, выклікаючы ў залежнасці ад паводзін людзей росквіт краіны альбо яе заняпад і выпрабаванні залюдскія грахі агнём, войнамі, морам. Менавіта "ласка Божая" ці  "гнеў Божы" ўплывае на ўсе жыццёва важныя падзеі чалаве­чай гісторыі. І ў "Аповесці мінулых гадоў", і ў летапісах XVI­-XVII стст. побач з чалавекам заўсёды Д'ябал, ягоная прысутнасць - такая ж рэальнасць, як і ўмяшальніцтва ў людскiя справы Боскіх сіл.

 
                                                             
                                     
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                     
                                                     
                                                     
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007