Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Апендыкс

 Месца знаходжання:   АпендыксГісторыя МагілёваМагілёў - XVI стагодзеМагілёў -Магдэ- 

Гісторыя Магілёва

   

 бурскае права

Пачатак

                           

Магілёў - Магдэбурскае права

XVI стагодзе

                                                           

XVII стагодзе

 

Панарама Магілёва.

                     

Уверх. Магілёў  - XVI ст.

 

XVIІІ стагодзе

                   

Назад. Магілёў - Магілёў і войны пачатка стагоддзя

Уперад. Магілёў - Ментальнасць жыхароў Магілёва ў XVI ст.

XIX стагодзе

                   

Рэвалюцыя

                     

 

 

Вайна

На працягу XVI - пачатку XVII стст. планіровачная структура горада ў асноўным сфарміравалася. Паводле тыпалогіі Г. Макеева, Магілёў адносіцца да гарадоў т. зв. сектарна-мысавога падтыпу. Гэта значыць, што дзядзінец быў размешчаны пры зліцці двух рознавялікіх рэк (Дняпра і Дубравенкі), пад яго сценамі з напольнага боку знаходзілася гандлёвая плошча, пасад рос першапачаткова ў бок "мацерыка", а потым гандлёвыя плошчы з'яўляліся і ў зарэчных пасадах.  

 

Развіты сацыялізм

 

Цікава ведаць

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 

Праекты

 

Чарнобыль і здароўе

 

Палыкавіцкая крыніца

 

Чыстая Дубравенка

                                 

Сустракая вясну

 

У XVI ст. пачынаецца якасна новы этап у развіцці горада. Магілёў развіваецца з нечуваным да гэтага часу дынамізмам і на пачатку XVII ст. становіцца адным з буйнейшых гарадскіх цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага.

Напластаванні гэтага часу распаўсюджаныя паўсюль у гістарычным цэнтры Магілёва. Яны маюць шэрую альбо чорную афарбоўку, адрозніваюцца высокай ступенню насычанасці рэчавым матэрыялам. Гэтыя паказчыкі сведчаць аб значным росце тэрыторыі горада і інтэнсіфікацыі жыцця ў той час.

У XVI ст. адбыліся змены ў сацыяльным статусе Магілёва - горад быў вылучаны са складу воласці, у 1561 атрымаў права на воўтаўтаўства, а ў 1577 г. атрымаў магдэбургскае права. Горадабудаўнічым адлюсраваннем гэтага працэсу стала інтэнсіўнае асваенне прылеглых да замка тэрыторый, узнікненне новых пасадаў, колькасны і якасны рост гарадской забудовы. Ужо ў 1604 г. тэрыторыя Магілёва была падзелена на 15 сотняў. У межах Старога горада (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астрогская і Нагорская сотні. За імі ва ўсходнім накірунку размяшчалася Ледкаўская сотня. На правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) - Курдзенееўская, Перахрысценская, Слабодская, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні. За Дубравенкай (Задубравенскі пасад) -Папінская, Трысненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні. За Дняпром (Задняпроўскі пасад) - Траецкая і Лупалаўская сотні.  

 

Праблемы Чарнобыля

   

Калегі

   

2006-2007 гг..

   

Галерэя

   

Прэзентацыя білютэня

   

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

   

2005г.

   

2006-2007 гг..

   
     
                                                             
 

Панарама Магілёва.

Рост гарадскіх пасадаў дэтэрмінаваў стварэнне вакол іх новых умацаванняў. Калі ў сярэдзіне XVI ст. умацаванні ў выглядзе “паркана мескага” меў толькі Стары горад, то на працягу 1601-1633 гг. былі скончаны работы па будаўніцтву развітай абарончай сістэмы ўмацаванняў з трох ліній абароны, праіснаваўшых аж да пачатку XIX ст..

Першую лінію складаў замак - "Верхні горад" (што згадваецца ў рускіх крыніцах XVII ст.), працягласць умацаванняў якога складала 288 сажняў (613 м). Другая лінія ўмацаванняў, Кругавы (альбо Бліжні) вал,  працягласцю 680 сажняў (1449 м) ахоплівала Стары горад і мела чатыры брамы. Трэцяя лінія абароны — 

 
 

 

Палявы (Дальні, Кругавы) вал - у розныя часы мела розныя памеры і колькасць брам. У канцы XVII ст. ужо існавала 13 брам Палявога вала.  

У адрозненне ад двух папярэдніх паясоў трэці не з'яўляўся замкнёным ланцугом, а перарываўся ярамі і рэкамі. Ён пачынаўся ад яра Дзебры, перасякаў Дубравенку, яе прыток Струшню, і падыходзіў да Дняпра.  

Археалагічныя раскопкі сведчаць аб высокіх тэмпах засялення гарадскіх тэрыторый у гэты час. Культурны слой XVI ст. зафіксаваны на тэрыторыі Старога горада, які размяшчаўся ў межах ад сёняшняй Савецкай плошчы да Тэатральнага сквера, дзе ў ХVІІ-ХVІІІ стст. праходзіў Кругавы вал, аддзяляючы Стары горад ад Новага. Найболыпай магутнасцю вызначаецца культурны слой XVII ст. Звяртае на сябе ўвагу вялікая насычанасць напластаванняў гэтага перыяду кафляй, скуранымі, металічнымі і шклянымі вырабамі і іншымі рэчамі. Гэта тлумачыцца высокай шчыльнасцю забудовы, канцэнтрацыяй на пасадзе будьшкаў заможных гараджан - купецтва і цэхавых вярхоў.  

 
                                 

У другой палове XVІ-ХVII стст. тэрыторыя Магілёва вельмі інтэнсіўна расла і засялялася. Гэта тычыцца перш за ўсё Шклоўскага пасада, які сфарміраваўся ў паўночна-усходнім накірунку ад Нагорскага і з'яўляўся складаючай часткай Новага горада. На тэрыторыі пасада знаходзіўся працяг Нагорскай і Ледкаўскай сотні, яго межы даходзілі да Палявога вала (на левабярэжжы Дубравенкі, паміж сучаснымі вуліцамі Лазарэнкі і Яцына), сучасных вуліц Вялікай і Малой Грамадзянскай, Камсамольскай, Лепяшынскага, яра Дзебры і Машакоўскай гары.  

Магутнасць культурнага слоя на тэрыторьіі былога Шклоўскага пасада вагаецца ад 0,4 да 2  м. На адклады XVI-XVIII стст. прыходзіцца 0,4-0,45 м. Іх насычанасць знаходкамі, у параўнанні са Старым горадам, значна меншая.

 
 

Планіроўка горада Магілёва

 
                                   
   

 Напластаванні пасада бяднейшыя на кафлю (за выняткам тэрыторыі, прьшеглай непасрэдна да касцёла Св. Станіслава), увогуле звужаны асартымент знаходак, напрыклад, зусім няма скураных вырабаў, значна менш знаходак з металу.

Вельмі інтэнсіўна ў XVI—XVII стст. ішло развіццё Пакроўскага пасада. У XVII ст. ён ахопліваў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і Дзебрай у межах сучасных вуліц Вялікай і Малой Грамадзянскай, 2-й Волі, Ламаносава, частцы Падгорнай, санітарную і зялёную зону гарвадаканала.Таўшчыня культурнага слоя ХVІ-ХVIII стст. вагаецца ад 0,5 м да 2 м у розных частках пасада, ён вельмі багаты на знаходкі, асартымент якіх не саступае па сваёй разнастайнасці капекцыям са Старога горада (Нагорскага пасада). Знойдзена, у прыватнасці, вялікая колькасць паліхромнай кафлі, вырабаў мелкай пластыкі, паліхромнай і паліванай дахоўкі, рэшткі камяніц.

Віленскі пасад прымыкаў з паўночна-заходняга боку да Шклоўскага пасада. Гэта археалагічна вельмі слаба вывучаная тэрыторыя. Падчас будаўнічых работ па сучаснай вуліцы Лазарэнкі (былая Віленская) побач з будынкам лазні быў зафіксаваны культурны слой магутнасцю 0,4—0,6 м. Найбольш раннія па сваёй храналагічнай прыналежнасці знаходкі ў яго межах - цэгла-пальчатка і фрагменты зялёнапаліванай каробкавай кафлі сярэдзіны XVII ст..

Задубравенскі пасад ахопліваў тэрыторыю правабярэжжа Дубравенкі ад яе вусця да сучаснага Горнага завулка. Магутнасць напластаванняў ХVІ-ХVIII ст. складае 0,4— 0,6 м. Найбольш раннія археалагічныя матэрыялы датуюцца другой паловай XVI ст. - кераміка, абутковыя падкоўкі, кафля.

Задняпроўскі пасад быў адным з буйнейшых у горадзе. Ён складаўся з дзвюх вялікіх сотняў - Траецкай і Лупалаўскай. Т.Чарняўская лічыць гэтыя сотні самастойнымі пасадамі. Аднак пісьмовыя крыніцы XVII ст. гэта не пацвярджаюць. Культурны слой ХVІ-ХVIII стст. мае шэры колер, таўшчыню ў межах ад 0,5 м да 1,2 м. На мацерыку зафіксавана кераміка ХV ст.. Пасад археалагічна слаба даследаваны. Большая частка тэрыторыі на сённяшні дзень знішчана будаўнічымі кар'ерамі 70-х і 80-х гг. нашага стагоддзя.

Такім чынам, піcьмовыя крыніцы і матэрыялы археалагічных даследаванняў дазваляюць з упэўненасцю казаць, што ў канцы ХVІ- пачатку XVII стст. горад дасягнуў межаў, акрэсленых трэцяй лініяй умацаванняў. Гістарычныя планы Магілёва сведчаць, што ён не выйшаў за гэтыя межы да канца XVIII ст. Плошча горада ў гэты перыяд складала каля 58 га. 

 
                                                           
               

МАГІЛЁЎСКІЯ ГАРАДСКІЯ УМАЦАВАННІ 

   
                                                             
                                                             
   

Існавалі ў Магілёве ў 16—18 ст.,  уключалі брамы, валы, равы і навальныя канструкцыі. Да атрымання Магілёвам 20.2 1561 Устаўной граматы караля Жыгімонта II Аўгуста на малое (няпоўнае)    магдэбургскае    права    горад уласных умацаванняў не меў. Цэнтрам   яго   абароны   быў   Магілёўскі замак. Пасля 1561 гараджане абавязваліся замак і «паркан местско оправовати и перакоп около замку, около   паркану   местского   копати выправуючы з домов своих к той работе каждый против себе чергою». Ваенна-будаўнічымі   працамі  кіраваў новаўтвораны орган гар. самакіравання — «вряд» у асобе войта і 4 сотнікаў. 

 

 

 Мяшчане па чарзе, пачынаючы    «от    дня    Благовещенья святое   Пречистое»,   працавалі   на фартыфікацыйных  работах.   «Места»,   абведзенае   «бліжнім   валам» даўжынёю   1,5  км,   мела   спачатку драўляныя сцены — гародні, браму Ветраную і каля 20 вежаў. Абарончы роў існаваў з паўн. і паўд. бакоў. 3 астатніх бакоў «места» засцерагалася высокімі стромымі схіламі і р. Дняпро і Дубравенка. Па меры росту і развіцця Магілёва за межамі «бліжняга вала» сталі з'яўляцца новыя пасады горада.

У межах «бліжняга вала» горад называўся Стары горад, а прадмесці — Новы горад. У 1601—33 усе гэтыя тэрыторыі былі абведзены бастыённымі ўмацаваннямі, пастаўлены новыя  і  перароблена  старая  брамы. У  Старым  горадзе мелася 4 брамы — Алейная, Ветраная, Каралеўская (Шклоўская) і Дубравенская. Новы    горад    абкружаў    Палявы (Дальні, Кругавы) вал, дзе ў розныя часы была розная колькасць брам. У Палявым вале стаяла 8 драўляных   брам:   Курдзянёўская   (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысненская, Быхаўская, Папінская. У паўн. частцы горада, паміж Шклоўскай і Віленскай брамамі да патрэб абароны быў прыстасаваны млын на плаціне з запруджанаё Дубравенкі.  

Каля  1682  Пакроўскі (Мікольскі) пасад таксама атрымаў земляную фартыфікацыю, вядомую па дакументах як «вал Долны». Тут былі пабудаваны 3 брамы: Машковая, што выводзіла са Старога горада, Выганская, якая   адчыняла шлях   да   моста   цераз   Дняпро   на Лупалава, і Дзебра насупраць вуліцы Мікольскай. Каля 1688 вусце Дубравенкі і суседнія кварталы былі таксама заслонены валам; тут была пастаўлена Ільінская брама. У 17 ст. сфарміравана яшчэ адна лінія ўмацаванняў Магілёва — Зарэчная, якая засцерагала Лупалаўскае прадмесце. Зарэчная, або Задняпроўская, лінія бастыённай фартыфікацыі мела Чавускую, Прапойскую, Чарнігаўскую і, магчыма, Мсціслаўскую і Аршанскую брамы. У 18 ст. бастыённымі ўмацаваннямі было абаронена і Траецкае прадмесце. Большасць брам горада мела некалькі ярусаў абароны з гарматамі. Адны з іх былі мураваныя (Ветраная, Каралеўская, Алейная, Дубравенская), іншыя — драўляныя. Над брамамі меліся прыгожыя ветранікі-флюгеры ў выглядзе пазалочанай ці пасярэбранай «Пагоні». Над уваходам і выхадам віселі абразы. Па сваёй магутнасці і велічыні М. гарадскія ўмацаванні не ведаюць сабе аналогіі ў сярэдневяковай Беларусі. Аднак усе яны былі знішчаны пасля ўключэння Магілёва ў склад Расійскай імперыі.  

 

   

Брамы Старога горада: 

  I.  Ветраная,

  II. Каралеўская,

  III.Ду6ровенская (Малая),

  IV. Алейная.

 Брамы Новага гopaдa:

     1. Курдзенеўская,

  2. Лядвеўская,

  3. Шклоўская,

  4. Віленская,

  5. Уструшненская,

  6. Трысненсая,

  7. Быхаўская,

  8. Папінская.

МАНУМЕНТАЛЬНЫЯ ЗБУДАВАННІ:

  А  - Спаскі манастыр,

  Б  - Фарны касцёл,

  В  - Багаяўленскі брацкі манастыр,

  Г  - Езуіцкі калегіюм,

  Д  - Бернардынскі кляштар,

  Е  -  Кармяліцкі кляштар,

  Ж  - ратуша,

  СІ - сінагога,

  Іл - Ильінская царква,

  К  - Успенская царква,

  П  - Барысаглебская царква і мураваны 

купецкі дом,

  М  - Васкрасенская царква (Дальняя),

  О  - Пакроўская царква,

  П  - Мікольская царква,

  Р  - Петрапаўлаўская царква,

  С  - Траецкая царква.  

 
                         
                         
       
 

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Жыгімонт II Аўгуст. Гравюра XVI ст.

 

28 января 1577 г. начинается история самоуправления Могилева: городу было дано Магдебургское право и герб. Магдебургское, или саксонское, немецкое, тевтонское, феодальное право возникло в ХІІІ в. в городе Магдебург. Оно действовало в городах восточной Германии, центральной и восточкой Европы, давало им самоуправление, налоговые льготы, судебный иммунитет, права на владение землей и т. д. В Беларуси первые грамоты нa Магдебургское право получили Вильно в 1387 г., Брест в 1390 г. 

Все города стремились получить самоуправление, которое после уплаты налогов позволяло самим горожанам распоряжаться городскими ресурсами, решать в рамках законов споры и претензии, карать преступников и т.д. Добиваясь Магдебурrского права, могилевчане жаловались королю на зпоупотребления королевских чиновников и требовали самоуправления.

 
       
   

Его получение было большим достижением. Оно не только свидетельствовало об экономической силе Могилева, но и заложило фундамент еще более быстрого развития города в конце XVI - начале XVIІ века, избавило горожан от феодального и чиновничьего произвола. 

 

 
       
   

Символом городского самоуправления являлась ратуша. На протяжении столетий Могилевская ратуша олицетворяла самостоятельность и независимость городского населения. 

Гэта акалічнасць дэтэрмінавала перабудову жыцця гарадскіх супольнасцяў па заходнееўрапейскаму ўзору. У горадабудаўніцтве гэты працэс знайшоў сваё адлюстраванне ў тым, што апрача замка пачынае развівацца другі раўназначны гарадскі цэнтр - гандлёвая плошча з ратушай. У 1604 г. яна займала тэрыторыю больш за 2 га, мела форму няправільнага многавугольніка. На ёй размяшчалася 26 радоў крамаў. Дамы і "клетки крамные" ў межах гандлёвай плошчы ў XVI ст. мелі не толькі купцы і рамеснікі, але і шляхта з духавенствам. Кароль Стэфан Баторый пасля шматлікіх скаргаў магілёўцаў загадаў у 1577 г., каб шляхта і духавенства за гэта разам з гараджанамі "...замок тамошний Могилевский поспол з ними робили и направляли и всякие повинности местские полнили и досыт им чинили". 

 

Кароль Стэфан Баторый

       
 

Кафля з раслінным арнаментам з Магілёўскай ратушы.

Пасля таго, як у 1681 г. на гандлёвай плошчы Магілёва паўстала новая мураваная ратуша (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай), плошча становіцца асноўным адміністрацыйным і грамадскім цэнтрам горада. Планіроўка гандлёвай плошчы ўсё больш набывае рэгулярны характар, побач з ёй узводзяцца галоўныя культавыя збудаванні.  

Дынаміка росту насельніцтва Магілёва ў ХVІ-ХVIII стст. добра ілюструецца данымі інвентароў і падатковых збораў аб колькасці гарадскіх дамоў.

Для таго, каб вызначыць колькасць жыхароў тагачаснага горада, неабходна ведаць колькі (зразумела, у сярэднім) жыло чалавек у адным доме.В.Мялешка, напрыклад, пры сваіх падліках аперыруе лічбай 5 чалавек на дом. М.Улашчык, грунтуючыся на дадзеных губернскага статыстычнага камітэта за 1836 г. аб колькасці насельніцтва ў Магілёве (калі горад зноў стаў прыблізна такім, як на пачатку XVII ст.), прапанаваў лічыць 8 чалавек на адзін дом. Пункт гледжання М.Улашчыка больш пераканаўчы і

 
       
   

аргументаваны, тым больш, што ў польскай медыявістыцы агульнапрынятай з'яўляецца тая ж лічба (8 на адзін дом) пры падліку колькасці жыхарства гарадоў Вялікага Княства Літоўскага ў ХVІ-ХVII стст..

За 13 год (з 1577 г. па 1588 г.) жыхарства горада вырасла прыкладна на 2000 чалавек, а ў 1604 г., праз 16 год, прырост склаў ужо 5000 чалавек! Пры гэтым неабходна мець на ўвазе тыя спусташэнні, якія Магілёў зведаў падчас Лівонскай вайны, калі ў 1581 г. былі выпалены неўмацаваныя пасады Новага горада, а таксама яго рабаванне казацкім войскам Севярына Налівайкі ў 1595 г., калі было спалена 40% гарадской забудовы і знішчана значная колькасць жыхароў.  

 

 
 

Фрагмэнт артыкулу Статуту 1588 г., у якім юрыдычна пацьвярджаецца дзяржаўнасьць беларускай мовы

У XVI ст. большасць гарадоў Беларусі мелі Магдэбургскае права, што вызваляла іх з-пад адміністрацыйных улад і давала ім магчымасць на самакіраванне. Гэтыя гарады ўзначальваліся войтамі, якія прызначаліся ўрадам. У сваю чаргу яны самі прызначалі сабе сваіх намеснікаў — ленвойтаў і памочнікаў — бурмістраў, што адказвалі за розныя бакі жыцця горада.

Рады, што існавалі ў гэтых гарадах, звычайна вызначалі напрамак іх развіцця, іх добраўпарадкавання, а таксама клапаціліся пра абарону горада ў час вайны.

 

 
       
   

 У вялікіх гарадах рада выбіралася мяшчанамі, у меншых прызначалася войтам. Склікаліся і агульнагарадскія сходы, якія ў розных гарадах называліся па-рознаму (сойм, веча, капа). 

ВКЛ вызначалася высокай прававой культурай, пра што найперш сведчаць Статуты, прынятыя ў XVI ст. (1529, 1566, 1588). Менавіта яны рэгулявалі і судовую справу ў дзяржаве. Найвышэйшымі інстанцыямі тут былі велікакняскі (гаспадарскі) суд і суд паноў рады і сойма, іх вялікая судовая ўлада пазней была абмежавана ўтварэннем найвышэйшага — Галоўнага трыбунала, які складаўся з выбраных суддзяў. Звычайна ў лік іх пападалі выбраныя на павятовых сойміках уладары маёнткаў, якія былі дасведчанымі ў юрыдычнай справе. Пасяджэнні Трыбунала праводзіліся ў Вільні, Менску і Новагародку. У правінцыі найбольш важным быў замкавы або гродскі суд. У адрозненне ад вышэйназваных, якія разглядалі толькі справы феадалаў і шляхты, гэты суд быў усеагульным, бо ў ім разглядаліся справы і мяшчан, і сялян.

 

ІІІ Статут Вялікага Княства Літоўскага.

       
   

 У першай палове XVI ст. на Беларусі ўзніклі земскія суды, асаблівасцю якіх з'яўлялася тое, што яны былі незалежнымі ад адміністрацыйных улад і тым самым фарміравалі незалежнасць судовай улады, што было важным этапам у развіцці прававой культуры ў ВКЛ. Такім жа быў і падкаморскі суд, галоўным абавязкам якога з'яўляўся разгляд спрэчных спраў аб межах феадальных землеўладанняў.

У гарадах з Магдэбургскім правам, а яны складалі большасць у Беларусі, дзейнічаў войтаўскі суд, які разглядаў і крымінальныя, і грамадзянскія справы. Ён складаўся з войта, яго намесніка — войталаўнічага і лаўнікаў (г.зн. засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нельга не адзначыць копных судоў, традыцыя якіх ішла з глыбокіх, яшчэ язычніцкіх часоў. Яго суддзямі былі простыя сяляне, якія называліся копнымі старцамі. Тут пераважна разглядаліся сялянскія справы, хоць часамі сюды звярталася і шляхта. На пасяджэннях гэтага суда прысутнічаў прадстаўнік адміністрацыі — возны, або віж, які сачыў за захаваннем копных звычаяў і мог на пэўны час адтэрмінаваць выкананне прысуду.  

 

 
                               

МАГІЛЁУСКАЯ РАТУША

 
                                       
                                                             
   

Існавала ў 17—18 ст. у Магілёве. Пабудавана ў 1679—81(першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай) на Гандлёвай пл. (цяпер Савецкая) пад кіраўніцтвам мясц. майстра Фескі. Будынак прамавугольны ў плане (28x10,5 м). У 1682 побач з ім майстар з Быхава Крузберг узвёў вежу на выш. 26 м, якая нечакана абвалілася. У 1692— 98 дойлід Ігнат з арцеллю пабудаваў новую 38-метровую вежу. У канцы 17 ст. ратуша ўяўляла сабой двух-павярховы мураваны атынкаваны будынак з высокай васьміграннай вежай пасярэдзіне фасада. Мела 2 уваходы з ганкамі (нізкім і высокім). Вежу аздабляў балкон з металічнай агароджай і, магчыма, гадзіннік. Стромкі дах быў накрыты чырвонай дахоўкай і аздоблены пазалочанымі флюгерамі на франтоне ратушы, дахах ганкаў і вежавым шпілі.  

 
       
 

Магілёўская ратуша.

3 матэрыялаў магілёўскага магістрата і археал. раскопак вядома, што на 1-м паверсе знаходзіліся сені, вял. «ізба», дзе адбываўся войтаўскі суд, канцылярыя і памяшканне «ратушная святліца» для захавання бягучых спраў магістрата. На 2-м паверсе размяшчаліся сені, судовая «ізба», дзе праходзілі магістрацкія суды, вял. зала для пасяджэнняў магістрата і некалькі дапаможных памяшканняў. У цокальным паверсе былі скарбніца, склады і турма. Памяшканні ацяпляліся печамі, аздобленымі тэракотавай зялёнай паліванай кафляй. Лесвіцы 1-га паверха былі ўпрыгожаны разнымі драўлянымі балясінамі, вокны мелі алавяныя рамы з круглымі шыбамі, падлога выслана спец. цэглай. Пабеленыя сцены былі ўпрыгожаны абразамі, партрэтамі каралёў, харугвамі цэхаў. 

У 1773 ратушу перабудавалі, архітэктура фасада стала адпавядаць архітэктуры іншых грамадскіх будынкаў, узведзеных у стылі класіцызму — шырокі гарызантальны пояс, што падзяляў паверхі, рустоўка ніжняга паверха, дэкаратыўныя ліштвы. 

 

 
   
 

Падмуркі і рэшткі сцен Магілёўскай ратушы.     Ратуша ў Магілёве. 1679

                                                             
   

У 1957 будынак ратушы знесены. Раскопкі праводзілі ў 1979 А. А. Трусаў, у 1984 I. М. Чарняўскі. Выяўлены падмуркі і рэшткі сцен з тонкай (5— 5,6 см) цэглы пальчаткі ў тэхніцы муроўкі — рад лажкоў, рад тычкоў. Падмуркі складзены з вял. камянёў і цэглы на вапнавым растворы. Каля гал. фасада прасочваюцца рэшткі параднага цаглянага ганка. Знойдзена кафля с раслінным і геаметрычным арнаментам, паліваныя куфлі з выявай стараж. герба Магілёва, фрагменты шкла 16— 19 ст.

 
                                                             
 

У верхнюю частку старонкі (top)

                             
                                                   
                                                   
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007