|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
пачатка стагоддзя. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
Магілёў і войны пачатка стагоддзя. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
У канцы 1490-х гадоў адносіны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсходніх зямель ВКЛ стаў непазбежны. Рыхтуючыся да нападу, вялікі князь маскоўскі Іван III заключыў ваенны саюз з Крымскім ханствам, устанавіў добрыя адносіны з Турцыяй. Фармальнай зачэпкай для пачатку вайны сталі чуткі аб ганеннях на праваслаўнае насельніцтва ў ВКЛ і пераход парубежных князёў пад уладу Масквы. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ужо ў маі 1499 пад'ячы Хв. Шастакоў, які знаходзіўся пры княгіні Алене Іванаўне ў Вільні, даслаў тайны ліст вялікаму князю маскоўскаму, у якім паведамляў, што княгіню і іншых праваслаўных быццам бы сілай прымушаюць прымаць каталіцтва (сама Алена ніколі не пісала пра гэта бацьку). |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Вясною
1500 з ВКЛ на службу да Івана III
перайшлі
кн. С.I.Бельскі, пазней В. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Толькі пасля гэтага ў Вільню быў адпраўлены ганец I. Целяшоў з граматай, у якой абвяшчалася, што Іван III «за христнанство хочет стояти» і пачынае вайну. Войска Захар'іна тым часам валодала Бранскам, заняло Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На бок Масквы перайшлі князі Масальскія і Трубяцкія. Другая групоўка войск на чале з Ю. Захар'іным была накіравана да Смаленска, на Дарагабуж. Трэцяя групоўка стаяла напагатове ў Вял. Луках, а чацвёртая — у рэзерве ў Цверы.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Вайна для сярэднявечча, асабліва ў дачыненні да беларускіх земляў, гэта тое выключэнне, якое прэтэндавала на важнейшую ролю ў вызначэнні штодзённага жыцця. Вайна парушала звыклы лад жыцця, спыняла адны і каталізавала іншыя працэсы, шмат у чым абумоўлівала логіку будучага развіцця грамадства. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Перыяд бязлітасных войн Маскоўскага княства з Вільняй працягваўся добрых два стагоддзя. Ад гэтага канфлікта ў першую чаргу пакутвалі жыхары памежных з Масковіяй рэгіёнаў. У
1502 г. маскоўскія войскі спустошылі тэрыторыі
бліз Воршы, Амсціслаўля; у
1507 г. ад іх мужна абараняліся жыхары Крычава
і Амсціслаўля.
Падняпроўе пазнала буйныя напады суседзей
таксама ў 1514, 1515, 1562, 1581 гг. Няспынныя
войны ў пачатку XVI ст. паміж Маскоўскай
і Беларуска-Літоўскай дзяржавамі не
пакінулі ў баку як Магілёў, так і яго
воласць. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
У 1518г. маскоўскія войскі ажыццявілі спусташальную выправу па тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, парабаваўшы ваколіцы Магілёва, Слуцка, Менска, Наваградка ды іншых гарадоў да самай Вільні. У 1519г. 50-тысячнае маскоўскае войска, спустошыўшы на сваім шляху ваколіцы Менска і Магілёва, ізноў дайшло да Вільні. Узімку 1535 г. пад сценамі Магілёва зноў з'явіліся маскоўскія ратнікі, пустошачы наваколле і сеючы смерць. Праўда, падчас гэтых выпраў горад ані разу не быў узяты штурмам. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Войны заставили жителей Могилева укреплять оборонительные сооружения. B 1526 г. был построен новый Могилевский замок. Он строился пo всем правилам фортификационного искусства того времени нa мысу правого берега Днепра недалеко от впадения в него р. Дубровенки. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Замок, своей формой напоминающий четырехугольник, возвышался на 20 - 25 м над окрестностями. По периметру он был укреплен валом из глины и песка, которые для прочности опалили до кирпичеподобного состояния. В XVI в. нa валу имелись срубные деревянные укрепленин, а внутри - цейхгауз для холодного и огнестрельного оружия. Ночью замок охраняли стражники. От города он с севера был отгорожен рвом, через который перекидывался деревянный мост. Замок
сильно пострадал во время восстания
Наливайко, но был быстро восстановлен.
Отстроенные сооружения выглядели eщe
мощнее. Семь трех-, пятиярусных башен
гордо возвышались над местностью.
Подъемный пролет моста подводил к «Горной
браме». Ha противоположном краю от нее
находилась «Дольная вежа», охранявшая
два подземных хода к реке. Они лежат в
основе всех современных мифов и легенд
о подземных ходах Могилева. Деревянные
конструкции замка горожане обмазывали
глиной, зимою вал поливался водой для
образования льда. Мощное
оборонительное сооружение казалось
неприступным. А многие иностранные
купцы и дипломаты, которых нe
подпускали близко к замку, думали, что
он является каменной твердыней. Таким и
показал его потом нa известной гравюре
немецкого мастера. Таким же увидел его
чех Бернгард Танер в 1678 г:: " ...валы и
большая насыпь, похожая на стену,
делают город мощной крепостью».
Курляндец Я.Рейтенфельдс тоже отметил
в 1680 г. мощность и неприступность
городских укреплений. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
МАГІЛЁЎСКІ ЗАМАК. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Існаваў у 16—19 ст. Размяшчаўся на мысе высокага правага берага Дняпра, паблізу р. Дубравенка. Дзядзінец замка меў блізкую да чатырохвугольніка форму (пл. больш за 1 га). 3 захаду пляцоўка дзядзінца ўзвышалася на 20 м над далінай Дубравенкі, з поўдня — на 25 м над далінай Дняпра, з усходу вышыня схілу дасягала 14 м. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
3 поўначы была ўмацавана
шырокім і глыбокім ровам. Замак
пабудаваны ў 1526 на месцы бескурганнага
могільніка 12—13 ст., паверхня якога
спачатку была выраўнавана пластом
гліны. Па перыметры пляцоўку ўмацоўваў
магутны вал з ярка-чырвонай гліны і
буйназярністага пяску, які для
трываласці абпалілі да цэглападобнага
стану. Вал знівеліраваны ў пач. 19 ст. (захаваўся
на выш. 1,2 м). У наш час на падставе
археалагічных раскопак (М. А. Ткачоў, 1982)
вал рэканструюецца вышынёй да 5 м і
шырынёй больш за 16 м. Раскопкі
пацвярджаюць звесткі Баркулабаўскага
летапісу пра заснаванне Магілёўскага
замка: «Лета 1526 большой замок зароблен
и принято много горы Могилы на которой
теперь замок Могилев стоит». Ад назвы
гэтай гары, як сведчыць летапіс, і
атрымаў сваю назву замак. У 16 ст.
Магілёўскі замак меў драўляныя
ўмацаванні зрубнай канструкцыі, якія
рамантаваліся і даглядаліся. Па
традыцыі замак ахоўваўся ўначы «клікунамі»
і вартай, меў цэйхгауз для
агнястрэльнай і халоднай зброі, розны
ваенны рыштунак, за якім сачылі пушкары
і замкавыя рамеснікі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
У ваенны час жыхары Магілёва і воласці абаранялі замак, а ў «схаваннях» — гароднях замкавых умацаванняў — размяшчаліся іх сем'і са сваім скарбам. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
У перыяд казацка-сялянскага паўстання
пад кіраўніцтвам С. Налівайкі
Магілёўскі замак спалены 13.12.1595, аднак
даволі хутка адноўлены, пра што
сведчыць інвентар Магілёва за 1604.
Замкавыя ўмацаванні складаліся з 7
вежаў і 2-3-ярусных гародняў,
пастаўленых на высокім земляным вале.
Цераз абарончы роў праходзіў «перакоп»,
які аддзяляў замак ад горада, быў
перакінуты драўляны мост на палях. Яго
апошні пад'ёмны пралёт - «узвод на
ланцугах» - падводзіў да 5-яруснай «Горнай
брамы». Астатнія 6 вежаў былі 3-5-ярусныя,
а другая брама - «Дольная» - мела 4
ярусы. 3 боку замка да Дняпра і
Дубравенкі вялі 2 патаемныя хады. Сцены
гародняў і вежаў таўшчынёй у 1-2-3
бервяны, з боку поля іх рабілі больш
магутнымі і звычайна абмазвалі глінай.
У 1633 замак згарэў, але праз 2 гады
адноўлены 2 брамы і сцены ў выглядзе 1-2-раднага
частаколу. У час руска-польскай вайны
1654-67 з 6 лютага да 1 мая 1655 Магілёўскі
замак вытрымаў аблогу гетманскіх войск.
У сувязі з падкопамі замкавы вал моцна
пацярпеў. У 1655-60 замак аднавілі і
рэканструявалі: з трох бакоў
пабудавалі бастыёны, на дзядзінцы -
разнастайныя гаспадарчыя пабудовы (згарэлі
ў час пажару 1664, пазней адноўлены, зноў
згарэлі 8.9.1708). Бастыённыя ўмацаванні
замка ў пач. 19 ст. знівеліраваны. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
На працягу XV ст. галоўнай вайсковай павіннасцю жыхароў Магілёва было выкананне фартыфікацыйных работ па панаўленню "украинных" замкаў. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Устава 1561 г. дакладна акрэсліла вайсковыя абавязкі гараджан, што захоўваліся амаль без змен да канца XVIII ст. Напрыклад, яны павінны былі "замку тамошнего и паркану местского отправовати и перекоп около замку и около паркану местского копати, выправуючи з домов своих и той работе каждый против себе чергою". |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Акрамя гэтага патрабавалася, каб "сторожу теж в месте и на вежах паркановых абы мещане завжды мели". Больш таго, неабходнай умовай аселасці для кожнага паўнапраўнага гараджаніна было абавязковае патрабаванне мець у доме зброю. "Теж мещане места тамошнего
повинни вси и кождый засобна для
обороны, в час небезпечности земское от
неприятеля нашого, стрелбу всякую, то
есть: гековницы, ручницы и сагайдаки и
иншую оборону, то есть; рогатины и што
иного к той обороне належыт в домах
своих мети; а хто не может больш, ино
хотя одну ручницу и рогатину нехай мает,
а без обороны таковое в дому своем
нехай не мешкает". |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
За
кошт мяшчанаў утрымоўваліся замкавыя
гарматнікі, аднак ужо ў 1585 г.
магілёўцы дамагліся адмены гэтай
павіннасці. Але апошнія былі абавязаны
"на паркане местком пушкаров ховати
и стрелбою водлуг потребы той паркан
около место опатровати так, якобы часу
небеспечности от неприятеля, с того
паркану место добро варовано было". |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Асаблівым клопатам магілёўскага магістрата быў нагляд за баяздольнасцю гарадскіх умацаванняў, на іх рамонт перыядычна выдаткоўваліся грошы. Вал даглядалі "плецовыя сторожы", якія ў мірны час павінны былі сачыць, каб ніхто з мяшчанаў не бадзяўся па валу, а таксама "з валу статок сгоняли... свиней не пушчали штобы валу не рыли". Па валу мелі права хадзіць толькі барабаншчыкі ("добышы") і магістрацкія слугі, якія наглядалі за станам умацаванняў і іх рамонтам. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Магілёў
плаціў вялікія вайсковыя падаткі.
Напрыклад, згодна рэестра 1552 г., "колько
с которого места коней высылают на
войну у Великом Князьстве Литовском",
горад выдаткоўваў 150 коп грошай. Больш
гэтай сумы ўнесла толькі Вільня — 300
коп. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Падение
Смоленска в 1514 г. и переход его на
столетие под власть Великого княжества
Московского позволили Могилеву
перенять некоторые функции этого
города. Этому способствовал и переезд
многих смоленских купцов в Могилев. Они
нe только привезли сюда свои капиталы,
но и, что, пожалуй, самое главное,
переадресовали из Смоленска в Могилев
свои торговые дела и связи. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Выгодное транспортное положение города на Днепре и удобное военностратегическое местонахождение (город находился несколько в стороне от главных военных дорог), предприимчивость местных и пришлых купцов постепенно превратили Могилев в крупнейший на востоке ВКЛ торговый центр. Росту города способствовал и общий экономический подъем. В ХVІ в. наблюдается значительный рост сельскохозяйственного производства. Под пашню осваиваются новые земли. Стремительно растет частное землевладение светских феодалов-шляхты. Однако на востоке Беларуси еще долгое время остается большое количество государственных впадений. Расширяются торговые связи с западными странами, где существует хороший спрос на зерно. Увеличивается количество населения. Наблюдается и рост городов. Крупным торговым и ремесленным центром Беларуси становится Могилев. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||