Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2006 - Дваццаць год пасля Чарнобыля.

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2006

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

 

                    Назад. Калегі - 2006 - Дружить со спортом необходимо!

   

Праблемы Чарнобыля

                     

Калегі

                           

2006-2007 гг..

Дваццаць год пасля Чарнобыля. Онкапаталогія і хваробы шчытападобнай залозы на Магілёўшчыне ў постчарнобыльскі перыяд.

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

 

2004 г.

 

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

                                                           

2005г.

 

Тэма здароўя для грамадзтва заўсёды была і будзе важнай. Для нас яна стала асабліва актуальнай ў апошнія 20 год, пасля сумна вядомых падзей на Чарнобыльскай АЭС. Людзі на Беларусі сталі хварэць больш, гэта так. Але казаць пра дынаміку і прычыны захворванняў бывае непроста, бо іх ўзровень залежыць вельмі ад многіх прычын, і экалогія тут не заўсёды стаіць на першым месцы. Тым больш, што да экалагічных уздзеянняў трэба аднесьці і хімічнае забруджанне, і іншыя, акрамя радыяцыі, фізічныя фактары. Таму сярод многіх прычын бывае даволі цяжка вылучыць толькі адну і разам з тым, пераканаўча даказаць, што менавіта яна вінавата ў росце тых ці іншых паказчыкаў.

Так супала, што за 20 год пасьля Чарнобыля ў нашым грамадзтве адбываліся і, я мяркую яшчэ не завершыліся, тэктанічныя сацыяльная зрухі, змена эканамічнай і палітычнай фармацыі, якія таксама паўплывалі на здароўе людзей. Кожны год беларусаў становіцца менш на 50 тысяч, і тут можа ўзнікнуць спакуса зваліць усё на Чарнобыль, на кепскую экалогію або на аднаго добра вядомага палітыка. Гэта, напэўна, вельмі лёгкі, але ж, бадай, і тупікоковы шлях. Жыццё заўсёды больш складанае, разнастайнае і непрадказанае, і часам не хоча класціся ў загадзя прыгатаваныя яму тэарытычныя схемы.

 

2006-2007 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

   

XVI стагодзе

   

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

   

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

Вайна

   

Развіты сацыялізм

   

Цікава ведаць

   

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

     
   

Калі ж вярнуцца да асноўнай гаворкі, то адзінае, аб чым можна сказаць ўпэўнена — гэта тое, што не збыліся самыя страшныя, апакаліптычныя прагнозы першых “чарнобыльскіх прарокаў”: беларусы не вымерлі, як маманты, не вырадзіліся ў мутантаў; а жывуць і нараджаюць дзяцей, хоць і маюць праблемы са здароўем. Сярод тых праблем ёсьць як уяўныя, так і рэальныя, і падзяліць іх бывае зусім няпроста. Адразу пасля катастрофы шмат казалася пра радыё-фабію, якая была выклікана, па-першае, адсутнасцю праўдзівай інфармацыі, па-другое, недаверам людзей да ўлады, па-трэцяе, разгубленасцю перад такой новай з’явай, як радыяцыя. З сярэдзіны 90-х радыё-фабія зьмянілася абыякавасьцю, людзі сталі забывацца на Чарнобыль, увага грамадзтва пераключылася на сацыяльна-эканамічныя праблемы краіны. Апошнія гады, на маю думку, увогуле з’явілася нейкая радыё-эйфарыя, бо з высокіх трыбун усё часцей даводзіцца чуць, што неякай небяспекі быццам бы ўжо няма, многае з таго што рабілася раней было непатрэбным, а зямля наша ўжо амаль “чыстая” і трэба хутчэй вяртаць людзей ў “зону”. Мяркую, што ні аўтары гэтых аптымістычных заяў, ні іх дзеці не будуць сярод першых чарнобыльскіх “рэпатрыянтаў”, аднак быць сёння радыё-песімістам становіцца ўжо “немодна”. І усё ж рызыкну заявіць, што рацыянальны, прагматычны падыход да Чарнобыльскай праблемы застанецца ў нас галоўным пры любым палітычным ці эканамічным раскладзе.

Што ж да дынамікі хвароб пасля катастрофы, то самым відавочным і дэманстратыўным прыкладам будзе, сітуацыя з паражэннямі шчытападобнай залозы. Вядома, што адна з асаблівасцяў гэтага воргана ў тым, што яна актыўна спажывае ёд, які патрапляе ў арганізм. У нашай сухапутнай краіне ў ежы заўсёды ёсьць дэфіцыт гэтага мікраэлемента, але ў красавіку-маі 1986 году радыяцыйны ёд выпаў амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У адрознянне ад стронцыя-90 і цэзія-137, дакладных карт ёдавых ападкаў стварыць не паспелі, бо ён распаўся на працягу 1-2-х месяцаў. Дык вось, усе хто спажываў у той час малочныя прадукты (а менавіта туды найперш трапляў ёд), атрымалі моцны радыяцыйны ўдар па шчытападобнай залозе. А паколькі дзеці больш ужываюць малака, іх шчытападобная залоза яшчэ расьце і актыўней, чым ў дарослых, назапашвае ёд, то якраз у іх здарылася найбольш разнастайных “паломак”. Каварства радыяцыі яшчэ і ў тым, што яна парушае тонкі генэтычны код клеткі, аднак зьмены на макраскапічным ці арганным узроўні выяўляюцца толькі праз некалькі год ці нават дзесяцігоддзяў. І тое, што колькасць пухлін шчытападобнай залозы сярод дзяцей і падлеткаў ў паслячарнобыльскі перыяд вырасла ў 18 разоў — ёсць непасрэдным вынікам тых трагічных падзей. Прычым, што характэрна, рост адбываўся адначасова як у шасці “брудных” раёнах Магілёўшчыны (Быхаўскі, Краснапольскі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі), так і па ўсёй вобласці. Першае магчымае тлумачэнне гэтаму факту ўжо прагучала вышэй (“ёдавы ўдар” прыйшоўся па ўсёй тэрыторыі вобласці), другое — што прадукты харчавання “перамешваліся”: з “чыстых” раёнаў траплялі ў “брудныя” і наадварот, а ў выніку ўсе жыхары атрымалі сваю “сярэднюю” дозу радыяцыі. Па-трэцяе, за першыя 10 год адбылася значная міграцыя пацярпелага насельніцтва з забруджаных зон ў чыстыя мясціны, што таксама магло паўплываць на статыстыку.

Назіранні за 2 дзесяцігоддзі пасля Чарнобыля выявілі рост не толькі пухлін, але і іншых хвароб шчытападобнай залозы. У першую чаргу вузлавога зобу (рост у 5 разоў) і аўта-імуннага тырэаідыту ( рост у 4 разы). Колькасць хворых на гіпатырэоз таксама павялічылася (ў 2,5 разы), а вось на тырэатаксікоз амаль не зьмянілася. Пры ўзроставым аналізе захварэўшых, найбольшы рост паталогіі зафіксаваны ў тых, хто на момант аварыі быў у дзіцячым або падлеткавым узросце. Аб прычыне такога становішча ўжо казалася вышэй.

Калі ад хвароб шчытападобнай залозы перайсьці да анкалогіі, то тут карціна будзе больш стракатая і неаднародная. Па-першае, этыялогія многіх пухлін чалавечага арганізма і сёння да канца не вядома. Па-другое, рост анкалагічных захворванняў адбываецца не толькі ў нашых краях, але і ў дзяржавах вельмі далёкіх ад Чарнобыля ці Беларусі. Таму тут цяжка быць занадта катэгарычным і адназначным. Можна толькі ўзгадаць старую прымаўку, што медыцына гэта другая навука па дакладнасці пасля тэалогіі, хаця гаворка ідзе не столькі пра клінічную медыцыну, колькі пра статыстыку, але статыстыку ўсё ж медычную, і гэта трэба ўлічваць.

Калі браць агульны ўзровень захворвання злаякаснымі пухлінамі (на 100 тыс. насельніцтва), то толькі першыя пяць год рост у шасці “брудных” раёнах быў большы, чым у “чыстых” – 18% супраць 10%. Але ў наступныя 10 год у “радыяцыйнай” зоне рост замарудзіўся, а ў “чыстай”— працягваўся. Пасля 2000 года ў 6 пацярпелых раёнах увогуле надыйшоў спад, а ў астатніх рост працягваўся, хоць і не такімі высокімі тэмпамі. (Пратасевіч В.К., Лысоў А.І., - 2005г.)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
   

Канешне, узровень захворвання па вобласці усяроўна застаўся вышэй чым у 1986 годзе, але “парадокс брудных раёнаў ” чакае яшчэ свайго тлумачэння.

Між іншым, нешта падобнае назіраецца і са здароўем дзяцей. Па апошніх дадзеных стан здароўя дзяцей з 6 кантрольных раёнаў лепшы, чым з так званых “чыстых” зон вобласці. Гэта можна патлумачыць і рэгулярным (2 разы ў год) аздараўленнем дзяцей з “чарнобыльскіх” раёнаў, у тым ліку і за межамі краіны, і большай увагай да іх з боку медыкаў, з перыядычнымі проф-аглядамі, даследваннямі і г.д. Адным словам, гэта не выпадковасць, а сведчанне якой-ніякой карысці ад тых мерапрымстваў, што на працягу многіх год праводзілі дабрачынныя фонды, сістэма аховы здароўя, дзяржаўныя і грамадзкія арганізацыі, замежныя спонсары. Гэта знак таго, што з наступствамі катастрофы можна змагацца і на асобных напрамках нават іх перамагаць.

Хаця стан здароўя нашых людзей, канешне, пакідае жадаць лепшага. Адзін красамоўны факт: у сярэдзіне 80-х гадоў цяжарнасць з адхіленнямі ад нормы назіралася прыкладна ў 20% жанчын. Сёння ўжо 80% будучых мам вынашваць плод з тымі ці іншымі праблемамі. Вядома, не толькі Чарнобыль, а хутчэй і не столькі Чарнобыль — таму віной. Ёсць яшчэ і шкодныя звычкі, і кепскае харчаванне, і дрэнная спадчына, і шмат чаго іншага, што шкодзіць нашаму здароўю. Дарэчы, працэнт здаровых дапрызыўнікоў сёння таксама амаль не перавышае 20%. Можа гэта супадзенне, а можа і заканамернасць—хто здаровы пры нараджэнні, той здаравей і па жыцці.

Разглядаючы асобныя анкалагічныя хваробы, можна заўважыць, што найбольшы рост назіраецца ў групе з бронха-лёгачным ракам, значна меншы пры іншых лакалізацыях — страўнік, кішкі, палавая сфера. Але агульная тэндэнцыя была тая ж — істотнай розніцы між чыстымі і бруднымі раёнамі першыя 15 год не назіралася. Выключэннем можа быць бадай толькі рак нырак. Сярод іншых анкалагічных хвароб нырка-клеткавы рак мае тую асаблівасць, што за 18 год на Магілёўшчыне ён вырас ў 2,5 разы, але ў 6 радыяцыйна-забруджаных раёнах гэта было на 30% больш, чым у чыстых. Прычым “пікі” захворвання прыйшліся на 91-92гг. і 99-2000гады. (Падбярэзскі П.В., Лысоў А.І.—2005г.)

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

Дынаміка захворвання НКР у Магілеўскай вобласці ў 1986-2004 гг. *

 
                                                             
 

    *Трэба адзначыць, што дадзеныя за 1986-1987год малаінфарматыўны, бо ў той час інфармацыя ў базу дадзеных не заносілась ( выпадкі зарегістраванызаднім чіслом”)  
                                                             
   

Яшчэ адна група хвароб, якую нельга абмінуць, гэта захворванні крывятворнай сістэмы. Сітуацыя з імі мае свае асаблівасці. Першыя сем год пасьля аварыі на ЧАЭС рост па вострых лейкозах склаў 10%, а па хранічных — 40%. У наступныя гады захворванне на лейкозы паступова зніжалася, але тым не менш засталося вышэй дааварыйных паказчыкаў на 10-15%. Істотнай розніцы паміж чыстымі і забруджанымі раёнамі не зафіксавана. Аднак тое, што рост ракавых захворванняў крыві назіраецца не толькі ў нас, але і ў большасці еўрапейскіх краін, дае нагоду многім дасьледчыкам паставіць пад сумненне ролю Чарнобыля, дакладней апраменьванне малымі дозамі радыяцыі (цэзіям-137) жыхароў нашага рэгіёну. Сярод іншых фактараў, што выклікаюць лейкозы спецыялістамі называюцца рэшткі антыбіётыкаў у прадуктах жывёлагадоўлі, гарманальныя прэпараты, мікатаксіны, нітраты, солі цяжкіх металаў. Гэта той самы выпадак, аб якім казалася вышэй — складанасць ці невядомасць паходжання хваробы і варыябельнасць тлумачэння адных і тых фактаў з розных пазіцый. Адным словам, медыцына навука дакладная, але не настолькі каб раз і назаўсёды адказаць на ўсе пытанні.

 
                                                             
   

Заболеваемость лейкозами ( на 100000 населения) взрослого населения Могилёвской области в 1979-2004г.г. (Колбаско Л.В.—2005г.)

 
                                                             
    Нозологии 1979-1985г.г. 1986-1992г.г. 1993-1999г.г. 2000-2004г.  
    ОЛЛ 0,48 1,07 0,96 0,83  
    ОНЛЛ 0,31 1,10 1,15 1,19  
    О.недиф.лейкозы 2,05 1,00 0,99 0,78  
    Все остр. лейкозы 2,83 3,17 3,05 3,02  
    Хр.лимфолейкозы 4,91 6,64 6,01 5,81  
    Хр.миелолейкозы 1,42 1,97 1,68 1,42  
    Эритремия 0,38 0,78 0,85 0,93  
    Др.хр. лейкозы 0,18 0,35 0,51 0,65  
    Все хр.лейкозы 6,88 9,74 9,08 8,87  
    Неуточн. лейкозы 0,04 0,06 0,05 0,03  
    ВСЕ ЛЕЙКОЗЫ 9,76 12,97 12,01 11,97  
                                                             
   

Тым не менш, нягледзячы на статыстычныя агрэхі ці патагенетычныя складанасці, на 20-ты год пасля Чарнобыльскай катастрофы, можна ўжо зрабіць нейкія высновы. Па-першае, Чарнобыль, канешне, адмоўна паўплываў на здароўе ўсяго нашага насельніцтва. Вялікі рост хвароб шчытападобнай залозы, асабліва яе пухлін, некаторых іншых формаў онкапаталогіі — нырка-клеткавага і бронха-лёгачнага раку, гэта тое, што кідаецца ў вочы нават пры павярхоўным аналізе. Па-другое, Чарнобыль забраў жыцці многіх ліквідатараў. Гэта вельмі складаная і нават “слізкая” тэма, якая выходзіць за межы онкапаталогіі і патрабуе глыбокага вывучэння. Але тое, што ліквідатары паміралі ад самых розных прычын (больш ад сардэчна-сасудзістых), поўнасцю не выключае іх сувязі са шкодным ўздзеяннем радыяцыі пад час работ у забруджаных зонах. Хутчэй за ўсе нашы сёняшнія веды і недастатковае разуменне механізмаў многіх хвароб (у тым ліку і сасудзістых) не дазваляе даказаць ці прасачыць гэтую сувязь. Гэта задача будучых даследчыкаў. Па-трэцяе, мы пакуль не сутыкнуліся, або проста не ведаем, што сутыкнуліся, з гэнэтычна-спадчыннымі вынікамі Чарнобыля. Не хацелася б быць “злым” прарокам (а ці бываюць прарокі “добрымі”?), аднак гэта стане вядома ўжо праз 5-10 год, калі пойдуць дзеці ў тых, хто нарадзіўся пасьля 1986г.

Увогуле, поўныя, аб’ектыўныя і масштабныя высновы па наступствах самай значнай катастрофы ХХ ст. будуць зроблены праз 25-30 год. Хутчэй за ўсё мне і большасці маіх раўналеткаў да таго часу не дажыць, і гэта давядзецца рабіць маладым, сённяшнім “дзецям Чарнобыля”. Чаго б хацелася ў сувязі з гэтым пажадаць? Трэба пазбаўляцца комплексу “чарнобыльскіх ахвяр”, “бедных людзей, пакрыўджаных лёсам”. Гэтак жа, як і іншай крайнасці — “богаабранасці”, шапказакідацельства і любой, у тым ліку і радыё-эйфарыі. Нягледзячы на асобныя поспехі апошніх год, мы далёка не самыя багатыя, здаровыя і разумныя. Так, нашы лекары-эндакрынолагі, тыя што займаюцца паталогіяй шчытападобнай залозы, за 10-15 год сталі найлепшымі спецыялістамі ў сваёй сферы, і магчыма, не толькі на абшарах СНД. Аднак гэта —“лідэрства па няволі”: яны набылі ўнікальны вопыт лячэння і дыягностыкі, бо нідзе ў свеце не было такой колькасці хвароб шчытападобнай залозы (асабліва рака) як у нас. Але ж адбылося гэта не на пустым месцы — спачатку былі шматлікія стажыроўкі ў Японіі і Германіі, пастаўкі найлепшага мед-абсталявання (звычайна дабрачынныя) ад вядучых сусветных вытворцаў. Такім чынам, мы паднялі ўзровень асобных галін эндакрыналогіі і гематалогіі не без дапамогі добрых людзей з розных краін свету. І гэта трэба помніць. Трэба заўсёды заставацца адкрытымі для кантактаў і абмену вопытам, для вучобы і пераймання ўсяго лепшага, што ёсць за мяжой. Мы не адны ў свеце і заўсёды знойдуцца людзі, што прыйдуць на дапамогу ў любой бядзе. Міжнародная салідарнасць і ўзаемавыручка — адзін з найважнейшых элементаў выжывання ў эпоху глабалізацыі. І гэта таксама адзін з урокаў Чарнобыля.

 
                                                             
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

В. Аўраменка

 

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
   

P.S. 20 год прайшло, але язык не павернецца назваць гэта юбілеем. Хутчэй проста яшчэ адна сумная метка на шляху нашага народа. І самае сумнае тое, што чарнобыльскі “эксперэмент” працягваецца, а нам выпала нялёгкая роля надалей быць ягонымі ўдзельнікамі, назіральнікамі, а камусьці, на жаль, і ахвярамі. Вось такі крыж выпаў на долю нам і нашым дзецям. Але ж памяняць радзіму, бацькоў і свой “крыж” не ў людзкой волі. Застаецца толькі жыць, працаваць і цярпець ...

 
                                                             
                                                             
                                                       
   

У верхнюю частку старонкі (top)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007