|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
Калегі - "Выбранае" - 2006 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
“Дайте жалобную книгу” або... яшчэ пару слоў за здароўе медыцыны. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Можна павіншаваць вас, дарагія калегі, бо як-ніяк мы перажылі даволі складаны год, а ў новы 2006 увайшлі не толькі з новым міністрам, але і з новымі надзеямі. Аднак самае галоўнае, што пасля працяглай паўзы аднавіўся выпуск нашага бюлютэня і мы зноў маем магчымасць на яго старонках сустракацца з вамі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Маленькі магілёўскі “землятрус”. Падзей у 2005 годзе было нямала: рэарганізацыя структуры аховы здароўя і кадравыя перастаноўкі ў кіруючых органах, далейшыя скарачэнні ці іх пагроза, увядзенне другой (абноўленай) рэдакцыі стандартаў меддапамогі, прэсінг на прыватныя медцэнтры,. Як сказаў адзін з кіраўнікоў сістэмы аховы здароўя —“гэта рэвалюцыя, распачатая зверху”. Але думаю, ён згусціў фарбы. Толькі для тых, хто сядзеў высока, усё магло падацца сапраўдным “землятрусам”, для тых жа, хто і сёння знаходзіцца ўнізе, для шэраговых лекараў, амаль нічога не змянілася. Ліквідацыя ў Магілёве горздрава, як і змена кіраўніцтва абласнога аддзела аховы здароўя стала вялікім стрэсам бадай толькі для непасрэдных удзельнікаў тых падзей. Хаця сам працэс структурнай рэарганізацыі медыцыны ў горадзе яшчэ працягваецца, ён можа закрануць вельмі многіх людзей. Наколькі эфектыўным будзе гэты крок, сказаць цяжка, аднак праблем пераходнага перыяду існуе нямала і да канца няясна, як будзе функцыянаваць такі “монстр” як Цэнтральная гарадзкая паліклініка (былая п-ка №1), у філіялы якой ператварыліся ўсе іншыя паліклінікі і ТМО гораду. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
На дзіва “малай крывёю” прайшла ў мінулым годзе кампанія па скарачэнню коечнага фонду. На паверку аказалася, што план па “абразанню” стацыянараў горада (асабліва тэрапеўтычных аддзяленняў) нават перавыкананы, затое ўстановы з прыметнікам “абласныя” (дыспансэры, аблбальніцу) чакаюць нялёгкія часы. Каб адпавядаць сярэдне-рэспубліканскім паказчыкам (колькасць коек на насельніцва раёнаў вобласці) ім запланаваны значныя скарачэнні. Лічбы называюць розныя — ад 20 да 50%, у любым выпадку гэта закране не толькі дактароў ці медсясцёр, але і інтарэсы многіх пацыентаў. Такім чынам, як 2004 год стаў “чорным годам” для бальніц горада і раёнаў, так і 2006 можа стаць цяжкім выпрабаваннем для калектываў абласных медустаноў. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Костка ў горла. У мінулым годзе працягнулася тэндэнцыя абвастрэння адносін “лекар-пацыент”. Гэта праходзіла не толькі на фоне ўжо звыклай барацьбы з “дактарамі-хабарнікамі”, але і пад фанфары новай кампаніі – вяртання да жыцця такой традыціі як “кніга замечаній і предложеній”. Разлік можа быць і правільны: у краіне, дзе няма магчымасьці выбіраць уладу ці асабістага доктара, крытыкаваць блізкае начальства ці “гэнеральную лінію партыі”, быць незадаволеным зарплатай ці айчынным півам, сапраўды павінна быць нейкая адтуліна-“клапан” для выхаду негатыўных эмоцый. Вось вам, шаноўныя, на то і спецыяльная кніга! Пішыце, гаспада-таварышчы — калі ласка, іспражняйцесь ў красамоўстве, вірулянстве і непісьменнасці. А хто трэба і калі трэба, строга ў адпаведнасці з законам — вам дасць адказ. Усяроўна ж нічога не зменіцца. Многія гады савецкай улады мільёнамі скаргаў спісваліся тоны кніг, але ж і харчы як былі, так і заставаліся ў вялікім дэфіцыце, і тавары як былі, так і заставаліся кепскай якасці, і сфера паслуг квітнела хамствам ды п’янствам ... Дык, якім жа чынам кнігі скаргаў могуць падняць узровень сучаснай медыцыны? Тым больш, калі яны трапляюць у рукі п’яных ці псіхічна неўраўнаважаных пацыенаў або іх сваякоў. Хіба што, як заўважыў адзін неўролаг—“чорны піар” таксама рэклама, і лепш быць лекарам вядомым хоць з якога боку, чым быць невядомым зусім. Можа быць такое правіла добрае для палітыка, але для доктара, думаю, што не. Усё ж спосаб функцыянавання і мэта нашай медыцыны крыху іншыя. Напэўна, мае рацыю вядомы магілёўскі клініцыст, які параўноўвае беларускую ахову здароўя з косткай, якую чарговы раз кідаюць народу, каб “закрыць рот”. Аднак “костка” тая даўно абгрызена і ўзяць з яе нешта спажыўнае амаль немагчыма. І сапраўды, наша медыцына за апошні час змянілася і не адпавядвае тым прэтэнзіям, што маюць да яе па старой памяці некаторыя пацыеты. Сёння звычайнаму смертнаму нельга проста “паляжаць” ці “пакалоцца” ў стацыянары, пакуль у цябе не здарыўся інфаркт, інсульт, коліка, апендыцыт ці якая іншая сур’ёзная хвароба. Нельга па першым жаданні патрапіць да вузкага спецыяліста, прайсці любое даследванне ці атрымаць жаданыя лекі. На ўсё ёсць строгія рамкі і паказанні, рэгламентаваныя стандартамі. Канешне, жыццё не заўсёды можна ўціснуць у межы стандартаў. Напрыклад, многія хворыя “дыстаніямі”, “последствіямі” ды іншымі функцыянальнымі і хранічнымі расстройствамі не ведаюць куды падацца. Паліклінікам няма калі — завалены “цякучкай” і паперамі, стацыянары – па стандартах “не маюць права”. Усе размовы накшталт —“я столькі год працаваў (ваяваў, гарбаціўся ...)”, “хіба я не заслужыў ...?!”, “...ды вы не ўрачы, вы – проста нелюдзі!”— цяпер не дзейнічаюць. Сённяшнія стандарты мацней за былыя заслугі, а тым больш за эмоцыі. Dura lex, sed lex. Нават міласэрднасць павінна укладацца ў стандартныя рамкі закона. Такім чынам, адным бокам мы спрабуем стаць на жорсткія рэйкі заходняй страхавой медыцыны, дзе дакладна прапісаны правы пацыента і дзеянні лекара канкрэтна па кожным дыягназе. Але другім бокам – застаемся той самай дэкаратыўнай “косткай”, якой размахваюць пры кожнай крызіснай сітуацыі: “...За тое медыцына ў нас — даступная і бясплатная!”. Калі з даступнасцю сітуацыя ўжо ўсім ясная, то з бясплатнасцю трэба разабрацца больш ж грунтоўна. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Езда ў два бакі або як с’эканоміць на здароўі. На самой справе бясплатнай медыцына не бывае, яна можа быць або страхавой, або бюджэтнай. У першым выпадку кожны працоўны альбо яго наймальнік плоціць канкрэтную суму грошай ў страхавую касу і ведае, на якую меддапамогу яму можна разлічваць. У другім — сродкі скопам збірае дзяржава і па свайму ж разуменню іх размяркоўвае. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
А разуменне ў нашай дзяржавы такое, што з кожным годам усё меншы працэнт унутранага валавага прадукта (УВП) выдаткоўваецца на медыцыну. Калісьці гэта было амаль 6%, сёлета ўжо менш 3%. Чаму так? Можа быць у нас павялічваецца колькасць моладзі (фінансаванне аховы здароўя аднаго маладога чалавека ў 4-5 разоў танней, чым старога)? Дык не, сацыёлагі б’юць трывогу — колькасць беларускіх пенсіянераў перавысіла колькасць дзяцей і працягвае расці (у Магілёве кожны чацьвёрты сёння пенсіянер). А можа наша медыцына знайшла эфектыўныя і недарагія метады лячэння і дыягностыкі? Ды — не, усё тая ж тамаграфія, доплераграфія, лапараскапія ды іншыя тэхналогіі і прэпараты, кошт якіх з кожным годам толькі падвышаецца. Адзінае рэальнае тлумачэнне гэтаму феномэну — выміранне беларусаў. З кожным годам нас становіцца менш на 50 тыс. — гэта прыкладна 0,5 %. Але і тут нестыкоўка — рэспубліканскі бюджэт аховы здароўя “ўсыхае” штогод на 7-10% (адносна УВП). Між волі ўзнікае пытанне, куды ж ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў? І чаму ў “сацыяльна-арыентаванай” дзяржаве — медыцына, далёка не самая апошняя сацыяльныя сфера, стала нелюбімай? Па вялікім рахунку, тая мадэль аховы здароўя, якая склалася ў нас, для ўлады самая выгодная . Ад савецкай сістэмы засталася схема фінансавання праз дзяржаўныя падаткі і закрытае, суб’ектыўна-чыноўнае размеркаванне сродкаў.Ад страхавой — ўзяты такі элемент, як стандарты лячэння і дыягностыкі, з прымяненнем у першую чаргу танных і не заўсёды дзейсных айчынных прэпаратаў. Аднак эффектыўная страхавая медыцына, на самой справе, рэч дарагая (ад 9 да 15% унутранага валавага прадукту) і, галоўнае, залежная не столькі ад дзярж. чыноўнікаў, колькі ад страхавых кас, лекараў і ... пацыентаў. Таму ўвядзенне ў нас мед. стандартаў не рух у бок страхавой медыцыны, а проста імкненне абмежаваць “прэтэнзіі” пацыентаў, клінічную самастойнасць дактароў і звядзенне да мінімума фінансаванне аховы здароўя. Тым больш, ніхто не збіраецца кампенсаваць пацыентам выдаткі на амбулаторныя лекі, на стаматалагічную дапамогу ці на складаныя хірургічныя аперацыі (перасадкі, імплантацыі, пратэзаванне), як прынята ў цывілізаваных краінах са страхавой сістэмай. Атрымліваецца, што знешне ў нас амаль еўрапейская “медыцына стандартаў”, па сутнасці ж мы застаемся паднявольнымі савецкімі бюджэтнікамі (“нахлебнікамі на шыі ў народа”), а на шырокую публіку называем свой гібрыд “самай лепшай медыцынай ў СНД” (ці ўжо ў свеце?). Ствараецца ўраджанне, што адначасова мы едзем налева і направа, а на самой справе — топчамся на месцы і з кожным годам усё больш “эканомім” на сваёй ахове здароўя. Самае дзіўнае, што гэтага амаль ніхто не заўважае... . |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Надзея памірае ... і нараджаецца зноў. Дзеля справядлівасьці трэба заўважыць, што 2005 год у фінансавым плане быў досыць пасьпяховы. Другі год запар падаткаў дзяржава збірала больш, чым было запланавана. Ішоў рост прамысловай вытворчасці і зарплат. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
На 27% вырас рынак лекавых прэпаратаў. Грошы ў казне былі, прынамсі на заробкі медыкам і на падтрымку інфраструктуры аховы здароўя. Аднак з мінулага ў 2006 год перайшлі і старыя праблемы. Па Магілёву, напрыклад, сёлета дастаткова прафінансаваны толькі два артыкулы — заробкі медыкаў і сродкі на медпрэпараты. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аховы здароўя, а тым больш абнаўленне састарэлага абсталявання застаецца пад вялікім пытаннем. Па-ранейшаму ў медустановах адчуваецца дэфіцыт дэз-сродкаў, бялізны, інвентару, канцтавараў ды іншых “дробязяў”.Ужо сёння машынам хуткай дапамогі бензіну хапае толькі на палову рабочай змены, не кажучы, што многім з іх даўно месца на звалках металалому. Гэта лішні раз сведчыць, што нягледзячы на пэўныя эканамічна-фінансавыя посьпехі, дзяржава па-ранейшаму не спяшаецца ўкладаць сродкі ў развіццё аховы здароўя. А шкада, бо для сучаснай медыцыны не праблема выводзіць пацыентаў з алкагольных ком, лячыць апендыціт ці ўмець карыстацца лапараскопам. Мала проста авалодваць навейшымі методыкамі лячэння і дыягностыкі, але патрэбна больш празрыста і рацыянальна выкарыстоўваць сродкі, знаходзіць спосабы стымулявання саміх людзей займацца прафілактыкай. Ёсць меркаванне, што беды нашай медыцыны апошніх год звязаны з асобай міністра, сёння ўжо былога — Людмілай Пастаялкай. Канешне, стыль яе кіравання ў многіх выклікаў нараканні, бо мела месца спантаннасць і недастатковая абгрунтаванасць рашэнняў, неўзгодненасць іх з іншымі міністэрствамі і ведамствамі, не кажучы ўжо пра меркаванне лекараў і спецыялістаў. Не было відно стратэгічнай мэты ці сістэмнасці новаўвядзенняў, калі не лічыць такімі проста эканомію і “абразанне” любымі сродкамі медычных праграм. Аднак набліжанасць да прэзідэнта і няўрымслівы характар, дазволілі Людміле Андрэеўне разварушыць медычную грамаду і распачаць значныя пераўтварэнні. Пойдуць яны на карысць ці, наадварот, даканаюць існуючую сістэму, сказаць цяжка. Як бывае ў такіх выпадках, уся ўвага скіравана да новага міністра: працягне ён старую лінію, ці паверне назад? Але што такое сёння “наперад” і дзе той “зад”? Урэшце-рэшт, у нашых умовах ад асобы міністра залежыць не стратэгія, а ў лепшым выпадку — тактыка рэформаў. А каб захаваць і “перад” і “зад”, лепш увогуле пазбягаць такіх словаў як “рэформа”, і тым больш — радыкальнага рэфармавання. Хто ведае, можа быць Людміла Андрэеўна так і застанецца ў нашай гісторыі самым рашучым рэфарматарам аховы здароўя. Вось і пасаду адпаведную пакінула за сабой – дарадца прэзыдэнта па пытаннях рэформы ... Як бы там не было, а нам, медыкам хочацца спадзявацца на лепшае. “Надзея памірае апошняй” — звычайна кажуць безнадзейна хворым, і гэтая псіхалагічная “саломіна” часам супакойвае. Надзею маем і мы, надзею на тое, што здароўе нашай медыцыны не будзе пагаршацца, а “паляпшэнні”, “упарадкаванні” ды чарговыя“ перабудовы”, будуць больш узважанымі, прадуманымі і, канешне, паспяховымі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
В.А. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||