|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
Калегі - "Выбранае" - 2005 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Беларусь: стабільнае адставанне ці мудрая асцярожнасць? |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сістэма аховы здароўя нашай краіны зведала найменш змен у параўнанні з іншымі краінамі былога СССР, што можна патлумачыць самай кансэрватыўнай палітыкай нашых улад ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Нехта можа палічыць гэта заслугай, нехта — недахопам, але спроба захаваць савецкую сацыяльную мадэль ў межах суверэннай Беларусі — ўжо неаспрэчны факт гісторыі. Разам з тым, як адкратая транзітная краіна, з абмежаванымі матэрыяльнымі і інтэлектуальнымі рэсурсамі, РБ не можа доўга існаваць у ізаляцыі. Прыклад блізкіх суседзяў (добры і кепскі), рост сацыяльнага расслаення, эканамічная неўстойлівасць — прымушаюць шукаць новыя формы функцыянавання, у тым ліку і ў сферы медыцыны. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Нашы чыноўнікі не любяць слова “рэформа” і аддаюць перавагу ціхім апаратным новаўвядзенням, вынікі якіх, праўда, могуць быць не менш балючымі, чым іншыя скандальныя пачыны і гучныя кампаніі. Гэта цалкам можна аднесці і да падзей у сістэме аховы здароўя, дзе па афіцыйнай версіі ўсё “вельмі добра і стабільна”, але нешта ў гэтым трэба мяняць. У чым жа рэальныя праблемы беларускай медыцыны і што можна чакаць ад яе ў бліжэйшым будучым? |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Спачатку аб перавагах, пра якія мы калісь добра ведалі, але падзабылі: у нас пакуль бесплатна і адносна даступна можна атрымаць ургентную і планавую дапамогу незалежна ад сацыяльнага і матэрыяльнага становішча пацыента. Хаця і гэтыя базавыя прынцыпы патрабуюць сёння шэраг удакладненняў.
Галоўнай жа афіцыйнай праблемай аховы здароўя сёння лічыцца недахоп фінансавання. І сапраўды, з кожным годам працэнт дзяржаўнага бюджэта, які ідзе на медыцыну памяншаецца ( у 2005г. — 3,7%). Аднак па-за ўвагай застаецца эфектыўнасць і рацыянальнае выкарыстанне сродкаў. Як правіла, гэтым займаецца вузкае кола чыноўнікаў, якія да таго ж пастаўлены ў жорсткія рамкі — крок улева, крок управа і тваёй кар’еры канец. З аднага боку — забарона творчага падыходу і альтэрнатыў, а з другога — келейнасць, адсутнасць грамадскага кантролю і ўдзелу прафесіяналаў-лекараў у выпрацоўцы фінансавай стратэгіі. Тут праблема палягае больш глыбока і ёсць два прынцыповых падыходы. Першы —“рэвалюцыя зверху”. Новаўвядзенні выспяваюць у некалькіх “высокіх” галовах і праз міністэрскія загады і пастановы праводзяцца ў жыццё. Другі варыянт — вывучэнне настрояў людзей, падрыхтоўка грамадскай думкі і далучэнне да рэформаў прафесіяналаў і недзяржаўных арганізацый. Кожны з варыянтаў мае плюсы і мінусы, кожны можа быць правальным ці пасьпяховым, хаця верагоднасць памылкі ў другім варыянце значна менш. І разам з тым, у нашых умовах больш рэальным падаецца варыянт “рэвалюцыі зверху”. Таму што, па-першае, беларускае грамадства і медыкі, як яго частка, пакуль не маюць “голаса” пры вырашэнні падобных праблем. Па-другое, моцны адміністрацыйны рэсурс сёнешняй улады можа дазволіць хутка правесці тое, што ў іншых умовах расцягнецца на 5-6 год. Засталося ўдакладніць адно — ці ёсць у кіраўніцтва дастатковы інтэлектуальны рэзерв і палітычная воля да перамен. Але гэтыя пытанні выходзяць за межы нашай тэмы, і пакінем іх для спецыялістаў-палітолагаў. Звернемся ж да медыцыны. У чым былі недахопы савецкай сістэмы аховы здароўя з пункту гледжання сучаснасці?
Усе гэтыя заганы амаль у нязменным выглядзе прысутнічаюць і сёння. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Сыходзячы з такога раскладу, рэформа нашай беларуска-савецкай медыцыны мусіць выкарыстаць наступныя элементы: а) частковы ўдзел пацыентаў у аплаце медпаслуг, б) уключэнне эканамічных механізмаў у работу сістэмы аховы здароўя, в) ацэнка медычнай працы па-інтэнсіўных паказчыках, г) рэальны кантроль за фінансаваннем медпаслуг з боку выбарчай ўлады, грамадскасці і нават пацыентаў, д) удзел лекараў ці лекарскіх арганізацый у выпрацоўке стратэгіі развіцця сістэмы аховы здароўя. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Частковая аплата медпаслуг у момант іх аказання прымяняецца (і апошнім часам нават пашыраецца) ў многіх краінах, як са страхавой, так і бюджэтнай медыцынай . Японцы, напрыклад, лічаць, што такая практыка змяншае неабгрунтавая звароты за меддапамогай, канкрэнтна паказвае насельніцтву расходы на ахову здароўя, стымулюе клопат людзей аб сваім здароўі. Многія нашы людзі і па сёнешні дзень адносяцца да медыцыны як да чагосьці дармавога ці халяўнага, накшталт бесплатнага праезду ў тралейбусе. Між тым, спецыялісты падлічылі, што калі ўсім жадаючым аказваць меддапамогу самымі моднымі і дарагімі прэпаратамі і навейшымі медтэхналогіямі, то на гэта пойдзе палову нацыянальнага дахода любой высокаразвітай краіны, не кажучы ўжо пра такую небагатую, як наша. А ці гатовы беларусы, і маладыя, і старыя, аддаваць сёння на медыцыну палову сваіх даходаў? Думаю, у цяперашніх эканамічных умовах гэта абсалютна немагчыма. Аднак і 3,7% ад УВП (унутраны валавы прадукт) для краіны з прагрэсіўна старэючым насельніцтвам і пагаршаючымся здароўем — задужа мала. Рэальна на ахову здароўя ідзе ў паўтары-два разы больш, проста другая частка расходаў (хабар-падарункі, спонсарскія і пазабюджэтныя сродкі) праходзіць міма дзяржаўнай “касы”. Рэформа ж павінна ўлічыць гэтую акалічнасць і ў ідэале накіраваць усе сродкі ў легальнае рэчышча. Эканамічныя механізмы ў рабоце сістэмы аховы здароўя рэч неабходная. Гэта не значыць, што ўсе лекары павінны ператварыцца ў бізнесоўцаў, а загадчыкі аддзяленняў у мэнэджэраў. Разам з тым яны павінны валодаць элементарнымі эканамічнымі ведамі ў сваёй галіне і кантраляваць фінансавае становішча падраздзялення. Будучая рэформа мусіць знайсьці разумны кампраміс паміж сацыльна-значымым і эканамічна-неабходным складнікамі нашай медыцыны, ураўнаважыць на грамадскіх шалях клятву Гіппакрата і законы рынкавых адносін. Асобным пунктам трэба назваць сістэму аплаты работы медыкаў. Яна павінна быць не проста большай, а і дыфферэнцаванай, залежнай не толькі ад аб’ёма, але і ад кваліфікацыі, складанасці працы, яе вынікаў. Сёння няма вялікіх стымулаў атрымліваць першую ці вышэйшую катэгорыі, лепш узяць пару лішніх дзяжурстваў і не псаваць здароўе “кніжнай мудрасцю” ці экзаменацыйнымі стрэсамі. У выніку – кваліфікацыя “сярэдне-статыстычнага” лекара паступова падае. Не вельмі эфектыўна і тая сістэма ацэнкі якасці працы, якой сёння займаюцца загадчыкі аддзяленняў. Фактычна гэта проста самаацэнка работы свайго падраздзялення, якой далёка да аб’ектыўнай і нават жорсткай адзнакі, як у страхавой ці прыватнай медыцыне. Хаця рацыянальнае “зерне” тут ёсць, і адкінуць яе зусім, нічога не даючы ў замен, не варта. Найбольш складанае і, я б сказаў маларэальнае сёння, пытанне аб кантролі грамадскасці (пацыентаў) за расходваннем сродкаў на ахову здароўя і ўдзел лекараў у планаванні развіцця сваёй галіны. Простым людзям фактычна кінута костка ў выглядзе “кнігі скаргаў”— хай “выпусцяць пару”, выльюць сваю злосць на медыкаў, усяроўна гэта нічога не зменіць, бо галоўнае пытанне — куды ідуць іхнія грошы (сродкі падатка-плацільшчыкаў) ніхто не даведаецца, а тым больш, не зможа на гэта паўплываць. Не ў лепшым становішчы знаходзяцца і лекары, бо яны з аднаго боку вымушаны схухаць, што думаюць аб нашай медыцыне людзі, а з другога, праводзяць у жыццё непапулярныя меры, якія навязваюцца ім зверху. Рэальна яны такія ж ахвяры сістэмы, як і іх пацыеты, бо ні водная асацыяцыя спецыялістаў-медыкаў ці іхні прафсаюз не далучаны да планавання работы ў сваёй галіне ці фінансавай стратэгіі. І гэта ўсё тая ж бяда – няспеласць беларускай грамадскай супольнасці, працяг яе аўтарытарна-патэрналіскіх традыцый, негатоўнасць людзей браць на сябе адказнасць за дзяржаўныя справы. Ці стануць лекары аднымі з першых ў адстойванні сваіх (хай і карпаратыўных) інтарэсаў? Ці гатовы яны да свядомага саўдзелу ў рэформе? Ёсць падставы думаць, што гэты час наблізіўся. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||