Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2004 - На ростанях: што лекары думаюць аб нашай медыцыне.

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2004

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

 

На ростанях: што лекары думаюць аб нашай медыцыне.

  Назад. Калегі - 2004 - “Творчы падыход дазваляе нам развівацца…”

Уперад. Калегі - 2005 - Рэформы аховы здароўя. Праблемы XXI стагоддзя.  

Праблемы Чарнобыля

     

Калегі

           

2006-2007 гг..

               

Галерэя

                                                           

Прэзентацыя білютэня

 

У канцы мінулага і пачатку бягучага года “Лекарскі саюз” правёў шэраг сустрэч у медычных установах горада з мэтай інфармацыі аб сваёй дзейнасці і прэзентацыі бюлетэня “Калегі”. Падчас сустрэч былі абмеркаваны надзённыя праблемы нашай медыцыны, спосабы супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і дзяржаўных структур у справе аховы здароўя.

 

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

   

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

                                                           

2005г.

 

Гучала крытыка і нараканні на сённешні стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, фінансавання медустаноў, малыя заробкі медработнікаў. Адзначаліся высокія нагрузкі і нават перагрузкі на медперсанал, на састарэлае абсталяванне паліклінік, высокі ўзровень сацыяльнай напружанасці і канфліктнасці многіх пацыентаў. Сярод іншых, падымалася праблема ўзаемадзеяння амбулаторнага і стацыянарнага звяна, у прыватнасці –высакамернае стаўленне дактароў бальніц да сваіх паліклінічных калег. Праблема сапраўды існуе і ў немалой ступені тлумачыцца розным узроўнем кваліфікацыі лекараў стацыянараў і паліклінік. Было б некепска вярнуцца да сістэмы ратацыі лекараў бальніц і паліклінік, якая існавала ў далёкія савецкія часы, а сёння практыкуецца ў некаторых заходніх краінах. Гэта дазволіла б падцягнуць узровень кваліфікацыі амбулаторных спецыялістаў, а лекарам стацыянараў лепш зразумець праблемы і цяжкасці паліклінічнай работы. А быць сёння ў “шкуры” ўчастковага ўрача ці проста на амбулаторным прыёме—не лягчэй, чым укладацца ў новыя стандарты і патрабаванні па стацыянарнай дапамозе.

 

2006-2007 гг..

 

Апендыкс

 

Гісторыя Магілёва

 

Пачатак

 

XVI стагодзе

 

XVII стагодзе

 

XVIІІ стагодзе

 

XIX стагодзе

 

Рэвалюцыя

 

Вайна

 

Развіты сацыялізм

 

Цікава ведаць

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 
   
   
   
                                                             
   

Падчас сустрэч актывістаў “Лекарскага саюза” з работнікамі шэрагу медустаноў горада было праведзена анкетаванне сярод дактароў па праблемах рэформы і цяперашняга стану сістэмы аховы здароўя, а таксама вядомасці бюлетэня “Калегі” ў лекарскім асяроддзі. Было раздадзена 90 анкет, а сабрана—78. Адказы на іх размеркаваліся наступным чынам:

1. Считаете ли вы необходимой реформу здравоохранения?

Да — 91%

Нет — 9%

2. Какая форма здравоохранения должна быть в нашей стране?

Бюджетная — 32%

Страховая — 44%

Другая — 24%

3. Считаете ли вы необходимым дальнейшее сокращение коечного фонда?

Да — 14%

Нет — 86%

4. Считаете ли вы обоснованным сокращения поликлинического звена

Да — 0%

нет—100%

5. Что на ваш взгляд может помочь в сложившейся ситуации: …….

6. Считаете ли вы необходимым введение поголовной контрактной системы?

Да — 27%

Нет — 73%

7. Какая зарплата по-вашему должна быть сегодня у врача?

250 $ -- 0%

250-400 $ -- 45%

более 400 $ -- 55%

8. Читаете ли вы бюллетень “Калегі”?

Да — 25%

Изредка —53%

Нет — 36%

9. Ці чытаеце вы ў ім беларускамоўныя тэксты?

Так, рэгулярна — 31%

Час-почас — 53%

Не — 16%

10. Выписываете ли вы журналы по своей специальности?

Да — 64%

Нет — 36%

Калі аналізаваць вынікі анкетавання, то першае, што кідаецца ў вочы –абсалютная большасць лекараў – 91% - лічаць, што беларуская сістэма аховы здароўя мае патрэбу ў рэфармаванні. Гэта ўскосна падцверджвае факт незадаволенасці дактароў сённешнімі справамі ў медыцыне і сваім становішчам. Але аднадушная канстатацыя праблем і шляхі іх пераадолення — рэчы зусім розныя. Менш паловы дактароў маюць сваё меркаванне адносна таго, што б магло дапамагчы нашай медыцыне. І на першым месцы тут стаіць “павялічэнне фінансавання і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы”—з чым вельмі цяжка не пагадзіцца. Бо ахова здароўя даўно не ўваходзіць у дзяржаўныя прыярытэты і з году ў год фінансаванне яе падае. Гэты факт па вядомых прычынах шырока не афішуецца, але большасць дактароў назіраюць гэта на свае вочы, а хворыя адчуваюць на ўласнай скуры. У той жа час (як ні дзіўна!) вельмі мала надзей звязваюць медыкі з самой рэформай: толькі 5 чалавек бачаць у ёй шлях да паляпшэння сітуацыі, і яшчэ 3 звязваюць гэта са зменай кіраўніцтва. Узнікае пэўны дысананс—патрэбу ў рэформе адчуваюць амаль усе (91%), але многія яе баяцца. Прычына, відаць, і ў тым, што невядома – што такое сама рэформа, што яна зменіць, у які бок паверне сітуацыю. Адзін рэспандэнт нават напісаў: “А што на гэты конт думае Л. Пастаялка?” Людзям проста не стае інфармацыі, яны не ведаюць ні альтэрнатыў, ні планаў міністэрства, ні магчымых наступстваў заўтрашніх новаўвядзенняў. Да таго ж уласнае матэрыяльнае становішча дактароў не настолькі крытычнае, каб “на злом галавы” кідацца ў рэформу. Цікавы факт — ні адзін лекар не згаджаецца сёння на заробак меншы 250$, а такі ўзровень зарплаты паабяцаны прэзыдэнтам толькі ў канцы 2005 году. Такім чынам, можна меркаваць, што большасць дактароў датэрмінова здзейсніла “прэзідэнцкую мару”, але не адчула ад таго вялікага задавальнення. А 55% апытаных увогуле “зарвалісь”, бо ацэньваюць сваю працу ужо вышэй 400$. Магчыма сапраўды ім ёсць чым рызыкаваць —лепш “верабей у руках, чым журавель (рэформа) у небе”.

Аднак матэрыяльнае становішча медыкаў не такое устойлівае, як можа здавацца, бо ўжо сёння больш паловы сродкаў на ахову здароўя Магілёва ідзе на зарплаты, а недахоп фінансаў на матэрыялы вымушае многіх купляць сабе халаты, мыючыя сродкі, канцтавары—каб проста было чым работаць. А калі сюды дадаць завышаныя патрабаванні санітарнай службы і штрафы, якія не ўлічваюць ні адсутнасць дэзынфіцыручых сродкаў, ні іншых дэфіцытаў, то вымалёўваецца невясёлая парспектыва. Частка заробка так ці інакш усяроўна ідзе міма кішэні работніка —то на віртуальныя прафсаюзы, якія нікога не бароняць і нічога не вырашаюць, то на прымусовую падпіску дзяржаўных выданняў,розныя латарэі ды іншыя паборы невядома на што і каму. Ускосна пра “багатае” жыццё лекараў сведчыць той факт, што 36% з іх не могуць дазволіць сабе выпіску перыядычнай літаратуры па спецыяльнасці—выданні (асабліва расейскія) занадта дарагія.

А як жа дактары ацэньваюць новаўвядзенні апошніх гадоў? Ні адзін з апытаных не падтрымлівае скарачэнняў у амбулаторным звяне. Красамоўны факт, які сведчыць пра абсалютную непапулярнасць гэтай меры і прызнанне перагрузкі паліклінік, якія хутчэй патрабуюць пашырэння, чым скарачэння.

Адносна стацыянараў такой аднадушнасці няма. 14% рэспандэнтаў лічаць, што колькасць бальнічных ложкаў можа быць зменьшана, хаця большасць як паліклінічных, так і стацыянарных лекараў не бачаць у гэтым патрэбы—гаспіталізацыя у апошні год, асабліва планавая, стала вялікай праблемай.

 
                                                             
 

Большасць медыкаў не падтрымалі і другое новаўвядзення 2004 года —пагалоўную кантрактызацыю. Тым не менш 27% ужо прызнаюць неабходнасць гэтай меры для лепшага кантролю за работнікамі і павышэння дысцыпліны ў калектывах. Яшчэ не прайшоў і год, як былі ўведзены кантракты, але пастаянныя спасылкі на сусветны вопыт, адсутнасць масавых рэпрэсій з боку адміністрацый і чуткі, што дамовы будуць заключацца на 3 і 5 год (а не на 1, як было), крыху зменшылі вастрыню праблемы. Такім чынам, кантрактызацыя стала прыкладам валявога адміністрацыйнага рашэння, якое з цягам часу можа прыжыцца і стаць часткай нашай сістэмы насуперак першапачатковай масавай рэакцыі “адрывання”.

 
                                                             
   

Найбольш складанае пытанне анкеты тычылася формы сістэмы аховы здароўя, якой бачаць яе нашы лекары. Тут сітуацыя неадназначная, бо 44% аддаюць перавагу страхавой медыцыне, 32% лічаць, што яна павінна заставацца бюджэтнай, а 24% бачаць выйсце ў змешанай — бюджэтна-страхавой і платнай. Справа ў тым, што сама па сабе форма фінансавання аховы здароўя вырашае далёка не ўсё. Можна збіраць грошы цэнтралізавана праз дзяржаўную падаткавую сістэму і потым размяркоўваць іх па рэгіёнах і ўстановах (бюджэтная форма); можна збіраць сродкі больш дыферэнцыравана і назапашваць іх у страхавых касах-агенствах, якія затым пакрываюць расходы бальніц і паліклінік (страхавая сістэма), а можна проста, калі насельніцтва дастаткова багатае, як напрыклад у Амерыцы, браць адразу грошы з кішэні пацыента за кожную паслугу (прыватная медыцына). Любая з гэтых формаў можа быць эфектыўнай, але толькі ў выпадку, калі на медыцыну выдаткоўваецца не менш 6-7% ад УВП (унутранага валавага прадукту) і расход сродкаў дастаткова рацыянальны і празрысты, падкантрольны грамадству. Якой бы добрай ні была японская ці германская мадэль, гэта не значыць, што бездакорна яна будзе працаваць і ў Беларусі. Не так важна якой будзе форма фінансавання і функцыянавання аховы здароўя нашай краіны, галоўнае, каб яна была адкрытай для крытыкі і аналізу спецыялістамі, адпавядала патрэбам людзей, традыцыям і менталітэту нашага народа. Таму тут бачыцца вялікае поле для працягу дыскусій і дыялага як у коле лекараў, так і больш шырокай аўдыторыі.

Два дадатковых пытанні анкеты былі цікавымі для аўтараў бюлетэня і валанцёраў “Лекарскага саюзу”. Аказалася, што 36% рэспандэнтаў не чытаюць наш бюлетэнь, ці то па прычыне недаступнасці (290 экзэмпляраў на горад), ці то неактуальнасці яго матэрыялаў. Разам з тым, 25% – нашы пастаянныя чытачы. Цікавы адносіны лекараў да беларускамоўных тэкстаў нашага выдання. 31% рэспандэнтаў чытаюць іх рэгулярна, 53% -- час-почас, а 16% практычна не чытаюць, ці то па няведанню мовы, ці з больш сур’ёзных прычын. Аднак радуе ўжо тое, што большасць з 3 тысяч калег у горадзе знаёмы з выданнем і ёсць надзея, што наша праца прыносіць ім інфармацыю да роздуму, а можа нават і карысць.

Гэтым і жывём.

 
                                                             
                                                             
                                                       
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007