Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2004 - Прагрэс ці дэградацыя? Наша медыцына на шляху перамен.

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2004

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

  

                        Назад. Калегі - 2004 - В борьбе за качество жизни человека.

Уперад. Калегі - 2004 - “Творчы падыход дазваляе нам развівацца…”  

Праблемы Чарнобыля

                         

Калегі

                               

2006-2007 гг..

Прагрэс ці дэградацыя? Наша медыцына на шляху перамен.

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

   

2004 г.

                                 

Сустракая вясну

                                                           

Праблемы Чарнобыля

 

Што год мінулы нам прынёс? Што знясе ад нас год будучы?

Гэта традыцыйныя пытанні, якімі задаемся мы пад Новы год. Паспрабуем жа адказаць на іх, а разам з тым разабрацца, што адбываецца з нашай медыцынай.

Для арганізацый аховы здароўя Магілёва 2004 год прайшоў пад знакам “абразання”. Закрыўся стацыянар у Любужы, была “рэарганізавана” псіхіатрычная бальніца, скарачаўся коечны фонд іншых шпіталёў. Без уліку абласной бальніцы сёння на 1000 жыхароў гораду прыходзіцца 5 стацыянарных ложкаў (пры сярэдне-рэспубліканскіх 9). Таму ёсць надзея, што “абразанне” стацыянараў нарэшце спыніцца. Але песімісты маюць іншае меркаванне: тое, што ў кансалідаваным рэспубліканскім бюджэце на 2005 год на ахову здароўя запланавана выдзяліць толькі 3,5% (на чвэрць менш, чым у 2004) дае ім падставу казаць пра яшчэ адзін этап скарачэнняў.

 

2005г.

   

2006-2007 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

   

XVI стагодзе

   

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

   

XIX стагодзе

Ускосна пра гэта сведчыць і падрыхтоўка ў нетрах міністэрства аховы здароўя новага загаду аб стацыянарнай дапамозе, які прадугледжвае і рэзкае скарачэнне тэрмінаў шпіталізацыі, і звужэнне паказанняў для яе. Ужо сёння “абразанне” стацыянараў прывяло да непамерных нагрузак на паліклінічнае звяно. І калі яго не ўмацаваць кадрамі, матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі і пашырэннем сеткі дзённых стацыянараў, можна атрымаць калі не сацыяльны выбух, то значнае пашырэнне кола незадаволеных у грамадзтве. Ужо сёння многія людзі вельмі крытычна выказваюцца аб узроўні нашай медыцыны, і пакуль усё сходзіцца на медработніках, якія быццам бы і ёсць галоўнымі віноўнікамі праблем. 

 

Рэвалюцыя

 

Вайна

 

Развіты сацыялізм

 

Цікава ведаць

 

Спасылкі

 

Фізіка МРТ

 
   
   
   
   
   
   
   

Не скідваючы суб’ектыўную частку віны з лекараў і іншага медперсанала, трэба адзначыць, што асноўная — аб’ектыўная – прычына пагаршэння стану сістэмы аховы здароўя знаходзіцца ў палітыцы дзяржавы, для якой медыцына даўно выпала з прыярытэтных кірункаў развіцця і адпаведна – фінансавання. Тое, што з кожным годам працэнт бюджэту, які ідзе на медыцыну змяньшаецца, ёсць бясспрэчны факт.

Відавочна, што і ў нас медыцына не стаіць на месцы — там-сям уводзяцца сучасныя дыягнастычныя ці лячэбныя комплексы, якія між іншым каштуюць немалых грошай і пры будаўніцтве, і пры эксплуатацыі. Але галоўнае тое, што практычна не аднаўляецца і прыходзіць у заняпад стары базіс ніжэйшага звяна — лабараторыі, рэнтген- і эндаскапічнае абсталяванне, апаратнае (фізія)лячэнне, мед-аўтатранспарт і г.д. А менавіта на гэтым нізавым узроўні — хуткая дапамога, паліклініка, амбулаторыя — трымаецца наша сістэма аховы здароўя, у вялікай меры ад яе залежыць эфектыўнасць функцыянавання ўсёй медычнай “піраміды”. Узятая стратэгія на развіццё асобных медычных цэнтраў у буйных гарадах, прадугледжвае добрую транспартную базу і дарожную сетку, што таксама патрабуе фінансавых укладанняў, якіх відаць усё ж не хапае. Сёння не толькі лекары і пацыенты, але і дзяржава разумее, што ў сістэме аховы здароўя трэба нешта мяняць. А паколькі на сур’ёзныя перамены не стае грошай, то ўзнікае жаданне перакласці фінансаванне рэформ то на мясцовы бюджэт, то на плечы пацыентаў, то на самую медыцыну. У прынцыпе гэта магчыма, толькі тады трэба будзе адмовіцца ад фантома “бесплатнай” медыцыны, і перайсці да больш рацыянальнай і менш “савецкай”— страхавой мадэлі аказання медычных паслуг. Гэта і спыняе ўладу, якая пакуль не гатова прыняць новыя сацыяльна-эканамічныя рэаліі і спадзяецца абыйсціся не сур’ёзнымі інвестыцыямі і грунтоўнымі рэформамі, а паэтапным “абразаннем” старой сістэмы да “аптымальных памераў”. Аднак памеры тыя могуць быць несумяшчальныя з рэальнымі патрэбамі людзей, і ўжо сёння мы назіраем і вялізныя чэргі ў паліклініках і часам — немагчымасць атрымаць адэкватную медычную дапамогу.

 
 

Яшчэ мінулы год быў адзначаны раптоўным і татальным пераходам на кантракты. Пакуль гэта не прывяло да сур’ёзных пераменаў у калектывах медустаноў, але для тых, у каго кантракты заключаны на год, ёсць падстава для неспакою: ці будуць працягнуты дамовы ў будудым годзе? А можа гэта “хітры” ход перад новай вялікай хваляй скарачэнняў? Адказаў на гэтыя пытанні няма, як і гарантый ад падобнага развіцця падзей. Толькі сам 2005 год расставіць усё па сваіх месцах.

Канец году быў адзначаны яшчэ адной навіной, ад якой невядома — ці плакаць, ці смяяцца. Пастановай міністэрства (з падачы прэзідэнта) адменены платныя паслугі звязаныя з дыягнастычнымі даследваннямі. Падзея крыху нечаканая, бо шмат і даўно казалася пра недарэчнасць і неканстытуцыйнасць платных паслуг у дзяржаўных медустановах. Але радасць пацыентаў можа быць нядоўгай: калі адпаведна не павялічыць фінансаванне дыягнастычнага комплексу краіны, то гэты дэкрэт прывядзе да дэфіцыту і чэргаў на многія даследванні, а ў асобных выпадках — да знікнення дарагіх і складаных лабараторных методык.

 
   

Сярод нечаканых падзей ёсць і чаканая, якая амаль на 100% гарантавана ў бліжэйшай будучыні. Справа ў тым, што ў 2004 годзе ў Магілёве адбыліся кадравыя перастаноўкі : у сувязі з пераходам на новае месца службы ў Палату прадстаўнікоў вызваліліся спачатку кіруючыя пасады ў МСЧ “Хімвалакно” і абласным аддзеле аховы здароўя, а пасля кадравых ракіровак — вакансіі ў аддзеле аховы здароўя гарвыканкама і дзіцячай абласной бальніцы. І калі для МСЧ “Хімвалакно” і дзіцячай абласной бальніцы максімум непрыемнасцяў — чарговае “коечнае абразанне”, то лёс аддзела аховы здароўя гарвыканкама больш сумны — яго ліквідацыя, на якой даўно настойвала міністэрства, пытанне практычна вырашанае. Такім чынам, скарачэнне можа закрануць і чыноўнікаў, хаця ёсць меркаванне, што праблема будзе ліквідавана праз уведзенне дадатковых пасад ў аблздраўаддзеле.

І ўсё ж гэта дробныя моманты нашага жыцця, якія, у рэшце-рэшт, мала паўплываюць на становішча медыцыны горада. Хоць мінулы 2004 год і быў няпростым, будучы не абяцае быць лягчэйшым. Як у плане фінансавых праблем і пошуку сродкаў эканоміі, так і ў плане новаўвядзенняў, якія ціха выспяваюць у міністэрскіх кабінетах, а потым, як снег на галаву, падаюць на сваіх ахвяр і выканаўцаў. Таму хочацца пажадаць, каб 2005 год не толькі прынёс нешта нечакана-новае, але каб захаваў і не знёс з сабой тое добрае-старое, што яшчэ магло б паслужыць.

 
                                                             
                                   

В. Аўраменка

 
                                                             
                                                             
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007