Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2004 - Пра "нервы", мастацтва і медычныя праблемы.

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2004

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

 

                    Назад. Калегі - 2004 - Не койки лечат людей...

Уперад. Калегі - 2004 - Врач - это престижно!  

Праблемы Чарнобыля

                     

Калегі

                           

2006-2007 гг..

 

Пра "нервы", мастацтва і медычныя праблемы. 

(Інтэрв’ю з Васілём Аўраменкам)

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

 

2004 г.

 

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

                             

2005г.

 

Кар.: Васіль, вы доктар-неўрапатолаг. Як цяжкасці сённешняга жыцця адлюстроўваюцца ў вашай прафесійнай дзейнасці?

В. А.: Узгадаў адразу жарт, маўляў, жыццё наша ёсць гісторыя хваробы. Людзі ідуць да медыкаў са сваімі хваробамі, а наша задача — дапамагчы ад іх пазбавітацца ці хаця б навучыцца з імі жыць. Калі сур’ёзна, то сапраўды так атрымліваецца, што сённяшнія абставіны ўплываюць на здароўе не найлепшым чынам— яно становіцца горш і ,адпаведна, у нас медыкаў — работы больш. Штодзённая праца дае гэта адчуць. Сацыяльная і эканамічная напружанасць адбіваецца на здароўі людзей, на іх нервовай сістэме— гэта рэальны факт. Апошнія два гады працаваць стала значна цяжэй. Расце нервовасць пацыентаў, расце нервовасць кіраўнікоў, расце колькасць канфліктных сітуацый і стрэсаў на ўсіх узроўнях грамадства, і каму, як не неўрапатолагу, гэта бачыць. Хваробы засталіся тымі ж, але некаторыя, напрыклад інсульты, “памаладзелі”. Сёння інсульты для 30-гадовых не такая ўжо і рэдкасць. Узрасла колькасць алкагольных паражэнняў нервовай сістэмы, асабліва галаўнога мозгу. Прычым, рост гэты адзначаецца з году ў год.

 

2006-2007 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

   

XVI стагодзе

   

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

   

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

Вайна

   

Развіты сацыялізм

                                                           

Цікава ведаць

 

Кар.: Якім чынам вы супраціўляецесь памянёнай напружанасці?

В. А.: Намагаюся больш працаваць. Іншага варыянту няма. Працай здымаю напружанне, іду ў яе з галавой. Прынамсі, да гэтага падштурхоўваюць і новыя абставіны, так званыя стандарты аказання меддапамогі, што ўведзеныя ў нашай сістэме аховы здароўя з мінулага году. Яны прадугледжваюць больш жорсткія тэрміны лячэння, знаходжання ў стацыянары, паказанні для шпіталізацыі і г. д. Хворых трэба лячыць больш хутка, так бы мовіць, больш інтэнсіўна. Для мяне асабіста гэта і спосаб супраціву той сацыяльнай напружанасці ў жыцці.

 

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

   
     
     
     
     
                                                             
   

Кар.: Вы закранулі новыя стандарты. Яны сталіся часткай рэформы беларускай сістэмы аховы здароўя. Што вы можаце сказаць пра рэформу?

В. А.: Афіцыйна як раз пра рэформу нічога не чуваць. Усё падаецца як нейкія новаўводзіны, як удасканаленне старых мадэляў работы. Калі ж усё назваць сваімі імёнамі, то гаворка ідзе менавіта пра рэформу. Але, мушу канстатаваць, што ня ўсё ў працэсе ажыццяўлення рэформы ідзе так, як было б варта. Стратэгічныя пытанні абмяркоўваюцца закрыта, кулуарна, потым зверху спускаюцца рашэнні, якія незаўсёды зразумелыя, абгрунтаваныя і, мякка кажучы, недасканалыя. Такія рашэнні часта выклікаюць крытыку ў медыкаў, неразуменне ў пацыентаў. Самае сумнае, што ахвярамі недасканалай сітуацыі, ў першую чаргу, становяцца хворыя, у другую – мы, медыкі.

Увогуле, на маю думку, рэформа пачынаецца з людзей. Спачатку, яна мусіць адбыцца ў людзкіх галовах, і толькі тады знойдзе працяг у жыцці і станоўчы вынік. А калі рэформа падае як снег на галаву або як зерне на камень, то вынік будзе блізкі да нуля. Сёння рэформа ў асноўным зьвялася да адсячэння “лішніх частак” нашай медыцыны, яе самых неабароненых звенняў: вясковых амбулаторый, участковых бальніц, многіх аддзяленняў ЦРБальніц, ну, і “расцерушэння” старэйшага ў краіне псіхіятрычнага шпіталя. У буйных шматпрофільных бальніцах скарачэнні таксама ідуць, але збольшага не ў такіх маштабах. Вяскоўцам зноў давядзецца цярпець большы ўсіх.

Пры гэтым, я б хацеў адзначыць, што не адстойваю непахіснасць сённяшняй колькасці койкавага фонду Магілёўшчыны. Натуральна, фонд завялікі, ёсць рэзэрв для скарачэння, ёсць надзённая патрэба больш рацыянальнага выкарыстання стацыянарных ложкаў. Але я б не стаў механічна пераносіць стандарты Заходняй Еўропы на нашу беларускую глебу. У нас іншы ўзровень захворваемасці, інвалідызацыі, нават іншая назалогія хваробаў, што непасрэдна ўплывае на формы і метады лячэння. У нас часцяка бальнічныя ложкі выконваюць невядомую заходняму чалавеку сацыяльную ролю. Проста скараціць іх можна, але ж куды падзець людзей? Напрыклад, тых самых псіхічных хворых, у якіх няма сваякоў ці ад якіх усе адмовілісь.

Акрамя таго, ці здольная нашая медыцына на сённяшней базе забяспечыць патрэбную ступень інтэнсіўнага лячэння, так бы мовіць, на ўзроўні “еўра-стандарту”? Сцвярджальнага адказу, на жаль, даць не зможа ніхто.

Не параўноўваючы медыцыну ў розных краінах, адзначу, што інтэнсіўнасць лячэння ў адной з лепшых у медычным плане краінаў, у Нямеччыне, забяспечваецца велізарнымі фінансовымі ўліваннямі. Дазволіць сабе падобнае мы не ў стане — не той эканамічны патэнцыял. Шмат якія сучасныя медычныя тэхналогіі мы ня можам выкарыстоўваць, бо прыходзіцца выбіраць, ці патраціць 10.000 даляраў на лекаванне аднаго чалавека, ці аддаць гэтыя грошы на таннае, магчыма менш эфектыўнае лячэнне, але для 10-15 чалавек.

 

 

Кар.: Скажыце, якія сутнасныя каштоўнасці вы бачыце у падмурку сваёй працы?

В. А.: Можа быць адказ прагучыць пафасна, але пытанне закранае глыбокія, бадай філасофскія катэгорыі. Унутраная патрэба дапамагаць людзям – гэта якасць ўласцівая медыкам незалежна ад часу і абставін іх існавання. Яна рушыць памкненнямі лекара, скіроўвае ягоныя думкі і нават дае сілы. Незалежна ад таго, якая ў доктара тэхнічная забяспечанасць, які аклад і г. д. Гэтая патрэба ў нейкай ступені і ёсць квінтэсэнцыяй нашай працы, маёй – ў тым ліку. Мне асабіста падабаецца дапамагаць людзям. Прычым, больш падабаецца дапамагаць незнаёмым, тым, каго магчыма ўжо ніколі не пабачу. Я раблю гэта, бо мне тое прыемна, раблю без жадання атрымаць нейкую матэрыялізаваную зваротную сувязь. Мо гэта асаблівасць характару? (Мне лягчэй нешта аддаць, чым пазычыць самому.) Але гэта так. І мне здаецца, што большасці маіх калег уласцівы тыя ж пачуцці. За ўсіх казаць не магу, бо сярод нашага цэху ёсць розныя людзі, але ў большасці выпадкаў, перакананы, дактары адчуваюць гэтае жаданне дапамагчы чалавеку.

 

 

Кар.: Мы кажам аб праблемах, якія турбуюць вас як практыкуючага доктара. А што б вы зрабілі, стаўшы лідэрам у медыцыне, напрыклад, міністрам?

В. А.: Пытанне цікавае, хоць крыху і нечаканае... Напэўна,... я б пачаў са збору аб’ектыўнай, незалежнай інфармацыі. Гэтая інфармацыя мусіла б адлюстраваць стан галіны — фінансавы і матэрыяльны, стан думак у медычнай грамадскасці, асабліва вядучых спецыялістаў, арганізатараў медыцыны і эканамістаў. Варта было б даведацца і пра стан грамадскай думкі ў дачыненні да сферы аховы здароўя. Сабраная інфармацыя магла б стаць падмуркам для планавання рэформы, вызначэння яе кірунка, куды йсці і з якой хуткасцю... Я б прадпрыняў крокі, каб усё ж разабрацца з платнай і бясплатнай медыцынай. Паколькі па Канстытуцыі ў нас прадугледжана бясплатная медыцына, і калі б грамадская думка настойвала на тым, то яна мусіла б такой і заставацца.Толькі каб рэальна, а не на паперы яна была бясплатнай, давялося б выдаткоўваць на яе патрэбы не 5, а 9-10% бюджэту дзяржавы. Мяне падаецца, што дзяржаўная медыцына ў нас мусіць пакуль заставацца бясплатнай. На рэформу, а тым больш рэформу радыкальную, трэба вялікія грошы, а іх ў бліжэйшы час не будзе. Таму асноўны цяжар па аказанню меддапамогі будзе несці дзяржаўная сістэма аховы здароўя, хаця паралельна (але не ў дзяржустановах) павінна развівацца і прыватная, і страхавая медыцына. І менавіта развівацца, а не ледзь-ледзь ліпець насуперак шматлікім бюракратычным забаронам. У любым выпадку, усе новыя ўводзіны (нават, калі ўзнікнуць умовы для агульнага медстрахавання) я б рабіў праз шырокае абмеркаванне, праз падрыхтоўку грамадскай думкі, асяроддзя лекараў, праз далучэнне больш шырокага кола спецыялістаў і ня толькі медыкаў.

 

 

Кар.: Сярод лекараў немала людзей, якія набылі вядомасць і як творцы. Класічныя прыклады — Чэхаў, Булгакаў... Прынамсі, і вы, я ведаю, – вядомы ў Магілёве аўтар песен і бард. Ці ёсць нейкія прычыны дзеля такой з’явы, ці тое проста супадзенне?

В. А.: Па-першае, мая вядомасць як барда тут перабольшана, хутчэй гэта “шырокая вядомасць у вельмі вузкіх колах”. Па-другое, не так проста вызначыць, што ў такім фэномене супадзенне, а што глыбінная прычына. Аднак мушу заўважыць, што прафесія лекара патрабуе моцнага творчага пачатку, часам нават дзеянняў, якія калі-нікалі можна назваць мастацтвам. Кожны пацыент – заўсёды новая загадка, а гісторыя хваробы – часта амаль дэтэктыў. Нават правільна “адгадаўшы” дыягназ і прызначыўшы лячэнне, можаш сутыкнуцца з новымі, нечаканымі паваротамі хваробы ці проста нестандартнай сітуацыяй. Карацей, для творчасці месца колькі заўгодна. Можа быць гэтая асаблівасць лекарскай працы і падштурхоўвае кагось да іншай, напрыклад, літаратурнай творчасці, але я мяркую, што тут уступаюць у дзеянне ментальныя ды генетычна закладзеныя механізмы. Сапраўдны мастак, той што мае ўнутранае пакліканне, прыйдзе да свайго мастацтва праз любую прафесію.

 

 

Кар.: Што прыцягнула вас да працы, звязанай з рэалізацыяй у Магілёве Орхускай канвенцыі? (Гэта канвенцыя, якая забяспечвае доступ грамадзянаў да інфармацыі, працэсу прыняцця рашэнняў і правасуддзя ў экалагічнай сферы, была прынята ў дацкім горадзе Орхус ў 1998 г., ратыфікавана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1999г. – рэд.)

В. А. : Можна сказаць, што выпадак – паўдзельнічаў у адным семінары, які быў прысвечаны Орхускай канвенцыі, і “загарэўся” ідэяй папрацаваць на ніве грамадскай экалогіі. Але насамрэч, канешне, выпадковасці тут мала. Выпадак з семінарам патрапіў на падрыхтаваную глебу.

Па першае, вядома, што экалогія наўпрост звязана з якасцю жыцця чалавека і станам ягонага здароўя. Як медык, я пра тое ведаю дакладна. Па-другое, прызнаюся яшчэ ў адной акалічнасці. Справа ў тым, што калі табе не 18, а ўжо далёка за 40, пачынаеш задумвацца над тым, што пакінеш пасля сябе. Ёсць такая прымаўка: малады смеціць — сталы прыбірае. Сапраўды, зірніце, хто ў нас звычайна працуе дворнікамі ці прыбіральшчыцамі. Звычайна, гэта зусім не моладзь. Відаць у гэтым ёсць такі падтэкст, што чалавек з пэўнага ўзросту пачынае думаць і клапаціцца пра тое, што застанецца пасля яго дзецям і нашчадкам. Ва ўсялякім выпадку, я на пятым дзесятку жыцця пачаў больш абвострана ўспрымаць забруджанасць прыроды, не магу спакойна прайсці, калі бачу раскіданае смецце, зламанае дрэва, загаджаны двор. Даўно ўжо пачаў думаць, а што сам магу зрабіць? Ну, і калі мне, як сябру грамадскага аб’яднання “Лекарскі Саюз”, прапанавалі ўвайсці ў Грамадскую экалагічную Раду пры гарвыканкаме, то згадзіўся, каб разам з калегамі па Радзе, сябрамі з грамадскіх аб’яднанняў, пачаць рабіць нешта канкрэтнае для нашага гораду.

 

 

Кар. : Вы верыце ў тое, што нешта атрымаецца?

В. А.: У Радзе сабраліся розныя людзі, з рознымі думкамі, ідэямі і рознай ступенню экалагічнай інфармаванасці . Але, здаецца, усіх аб’ядноўвае жаданне зрабіць свой унёсак у справу аховы нашага навакольнага асяроддзя. Ці атрымаецца ў нас штосьці — залежыць ад нас саміх. Як мы сябе паставім, як праявім жаданне і здольнасць рабіць канкрэтныя крокі, так і пойдзе справа. Я спадзяюся, што сярод нас ёсць і тыя, хто будзе ў добрым сэнсе правакаваць працу Рады злабадзённымі, актуальнымі пытаннямі, і аналітыкі, што змогуць усебакова асэнсаваць агучаныя праблемы, і прагматыкі, што знойдуць шляхі да практычных дзеянняў. А цалкам, Рада, падтрыманая грамадскасцю Магілёва і пры супрацоўніцтве з гарадскімі ўладамі, здолее выносіць узважаныя і карысныя рашэнні.

 

 

Кар.: Што б вы маглі пажадаць сваім калегам-лекарам у ваша прафесійнае свята?

В.А.: Найперш, самае прагматычнае сёння пажаданне – не страціць працу. Таму што, у сувязі са скарачэннямі медычных устаноў, ёсць рэальная пагроза беспрацоўя. А медыку страціць працу – жыццёвая драма. Большасць з нас нічога іншага, акрамя як лячыць людзей, рабіць ня ўмее.

Хачу таксама пажадаць калегам, каб яны ў сённяшніх вельмі напружаных, часам жорсткіх ўмовах, якія спакушаюць да нервавання, азлаблення і расчараванняў, не страцілі вельмі важнага – здольнасці спачуваць чалавеку. Бо да нас людзі прыходзяць не ад добрага жыцця, а заўсёды з нейкай бядой, вялікай ці малой. І мы, нягледзячы на стомленасць, звышзанятасць ці вельмі сціплыя магчымасці, павінны ім дамагчы. На тым і будзем стаяць.

 
                                                             
                                 

Гутарыў Сымон Глазштэйн

 
                                                             
                                                             
                                                       
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007