Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2003 - Тэрапеўтычная дапамога ў Германіі (погляд з усходу).

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2003

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

 

                    Назад. Калегі - 2003 - Ці добра там, дзе нас няма?

Уперад. Калегі - 2004 - Не койки лечат людей...  

Праблемы Чарнобыля

                     

Калегі

                           

2006-2007 гг..

Тэрапеўтычная дапамога ў Германіі (погляд з усходу).

 

Галерэя

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

 

2004 г.

   

Сустракая вясну

                             

Праблемы Чарнобыля

 

Фінансаваньне.

Выдаткі як медычных устаноў, так і асобных практыкуючых лекараў пакрываюцца ў асноўным бальнічнымі касамі, якія складаюцца з падаткаў (11-15% ад заробкаў работнікаў прыватнага або дзяржаўнага сэктару). Медычная дапамога ўсім працоўным, студэнтам, вайскоўцам фінансуецца праз абавязковае (агульнадаступнае) або дабраахвотнае страхаваньне. Перашае забяспечвае аплату асноўных лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў ды найбольш неабходных медыкаментаў. Пацыенты даплачваюць у аптэках толькі невялікія сумы пры высокім кошце прызначаных лекаў. Памер страхавых унёскаў залежыць ад зарплаты і размяркоўваецца сярод асоб з нізкімі заробкамі пароўну між працоўным і прадпрыемствам. Звычайна страхуюцца не толькі самі работнікі, але і неработаючыя члены сям’і. Існуюць таксама і прафесійныя бальнічныя касы (для шахцёраў, маракоў, лётчыкаў і г.д.), страхаваньне за кошт службы занятасці (для беспрацоўных) і сацыяльнай службы. Дзяржава кантралюе аб’ём і якасьць паслуг.

Дабраахвотнае, прыватнае страхаваньне забяспечвае дадатковыя паслугі: догляд цяжкахворых, інвалідаў, знаходжаньне ў доме састарэлых, вельмі складаныя або касметычныя аперацыі, санаторнае лячэньне, зубапрэзная дапамога, некаторыя віды фізія-працэдур і масажа, рэфлекса-тэрапія і г.д. Той, хто страхуецца можа выбраць па свайму густу той ці іншы набор дадатковых паслуг, можа звяртацца як да любога практыкуючага лекара, так і ў стацыянарную ўстанову пасля прад’яўленьня страхавога поліса або — аплочваць паслугі за ўласны кошт. Мяняць лекара на працягу аднаго квартала не прынята ці нават забаронена—у залежнасці ад віда страхоўкі.

 

2005г.

   

2006-2007 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

   

XVI стагодзе

   

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

   

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

Вайна

   

Развіты сацыялізм

   

Цікава ведаць

   

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

   
     
     
     
 

Амбулаторная дапамога.

Яе звычайна праводзяць лекары агульнай практыкі (хатнія або сямейныя ўрачы). Устаноў накшталт савецкіх паліклінік няма, хаця пры клініках і буйных стацыянарах ёсьць спецыяльныя памяшканьні для дасьледваньня амбулаторных хворых. Хатнія дактары як правіла прыймаюць дарослах і дзяцей з найбольш распаўсюджанымі захворваньнямі, якія не патрабуюць кансультацый спецыялістаў. Амбулаторыя або офіс такога лекара звычайна скаладаецца з 5-6 пакояў—прыёмнай, пачакальні, кабінета ўрача, лабараторыі і памяшканьня для апаратных дасьледваньняў.

 
   

У большасьці выпадкаў ёсьць электракардыёграф і апарат ультрагукавога дасьледваньня, праводзяцца агульнаклінічныя аналізы, біяхімічны, гарманальны ды імуналагічны статус. Больш складаныя дасьледваньні ажыцяўляюцца ў спецыялізаваных лабараторыях. Уладальнік амбулаторыя (ці як кажуць немцы – праксіса) мае некалькі кваліфікаваных памочнікаў—медсёстраў, фельчараў, зрэдку — урача. Дадзеныя аб пацыентах заносяцца ў кампутар. У памяшканьнях чыста, утульна, мноства карцін, кветак, часопісаў і папулярна-медычнай літаратуры. Па жаданьню пацыента ці пры клінічных паказаньнях хворыя накіроўваюцца да спецыялістаў: інтэрніста, кардыёлага, педыятра, пульманолага, гастраэнтэролага і г.д.

Інтэрніст звычайна мае вопыт работы ў тэрапеўтычнай клініцы і запяспечаны больш сучасным абсталяваньнем, гэтак жа як і дактары больш вузкага профіля, што спецыялізуюцца на патологіі ўнутраных ворганаў. Самастойныя офісы маюць рэнтгенолагі-радыёлагі, спецыялісты па кампутарнай томаграфіі і МРТ, па лабараторнай дыягностыцы. Практыкуюць таксама і спецыялісты па нетрадыцыйнай (альтэтнатыўнай) медыцыне, якія маюць на гэта афіцыйныя дазволы. Пераважна гэта асобы без лекарскіх дыпломаў, але яны прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Для атрыманьня званьня лекара-спецыяліста неабходны значны стаж работы ў дадзенай галіне медыцыны, валоданьне мноствам навыкаў працы з апаратурай і ўменьне трактаваць вынікі дасьледваньняў, а таксама – здача сур’ёзнага экзамена праз спецыяльныя тэсты. У дапамогу ўрачам выдаюцца, а часам бесплатна дасылаюцца, разнастайныя журналы, праводзяцца семінары. Патрабаваньні да лекараў даволі высокія. Яны павінны быць у курсе новых дасягненьняў навукі і асабліва ў галіне фармакатэрапіі.

Сямейныя ўрачы, што маюць дамовы са страхавымі кампаніямі, выдаюць бюлютэні тэрмінам да 6 тыдняў, якія аплочваюць работадаўцы. Пры больш працяглых тэрмінах непрацаздольнасьці аплату робяць бальнічныя касы.

На амбулаторным прыёме лекары звычайна ветлівыя, пацыента сустракаюць з усьмешкай, часта вітаюцца пацісканьнем рукі, але гэта не выключае сур’ёзнай бяседы, збору анамнезу, агляду хворага. Нямецкія дактары, як правіла, не імкнуцца да шчыльнага псіхалагічнага кантакта з пацыентам, яны больш глядзяць не самога хворага, а вынікі лабараторных ды інструментальных дасьледваньняў. Эканамічная мэтазгоднасьць вымушае прыватна-практыкуючых урачоў сьпяшацца, прыймаць як мага больш хворых, каб кампенсаваць расходы на арэнду памяшканьня, закупку абсталяваньня, аплату падаткаў і мець высокі даход. Лішнія размовы з хворым, высьвятленьне нейкіх дэталяў анамнэзу тут лічаць дарэмнай тратай часу. Лекары імкнуцца хутчэй выпісаць рэцэпты на лекі, часам у немалой колькасьці (ёсьць тэндэнцыя к поліпрагмазіі), а пры сумніве ў дыягназе—прызначыць як мага больш дасьледваньняў. Многія дактары не валодаюць (або не карыстаюца?) элементарнымі методыкамі — пальпацыі, аўскульнацыі, перкусіі, і поўнасьцю палагаюцца на эндаскапію, рэнтген, ультрагукавое дасьледваньне. Клініцысты старой школы выключная рэдкасьць.

Патрапіць да лекара не заўсёды проста. Нягледзячы па папярэдні запіс на прыём, з-за вялікай колькасьці хворых у чарзе можна праседзець больш гадзіны. Мае месца празьмернае выкарыстаньне апаратных дасьледваньняў, бо за кожнае з іх доктар атрымоўвае грошы з бальнічных кас, а за выслухоўваньне ды абмацваньне яму не плацяць, хоць часу гэта займае немала. Тут пануе меркаваньне, што хатні лекар павінен займацца саматычнымі хваробамі і асобнымі ворганамі, а псіха-неўралагічную сферу мусіць пакінуць псіха-тэрапеўтам ды псіха-аналітыкам. Гэта відавочна супярэчыць устаялым канонам савецкай медыцыны, але практыка апошніх год і работа маладых беларускіх лекараў мае якраз тую ж тэндэнцыю — усё далейшы адыход ад “мудрага і універсальнага” доктара “земскага тыпу” да тэхнакратычнага спецыяліста-прагматыка.

Важнае месца ў нямецкай медыцыне маюць стандарты дыягностыкі і лячэньня. Яны палягчаюць работу лекара і дапамагаюць пазьбягаць памылак. Але пры гэтым медыкі вымушаны строга прытрымлівацца афіцыйна зацверджаных алгарытмаў і лячыць не столькі хворага, колькі хваробу. “Дамоклаў меч” скаргі пацыента ці яго сваякоў, прэтэнзій з боку бальнічнай касы, судовых разборак з непрыемнымі сыходамі (штраф, паніжэньне пасады, пазбаўленьне дыплёма ці нават турэмнае зьняволяньне) прымушаюць дактароў перастрахоўвацца, быць максімальна абачлівымі і асьцярожнымі ў словах і дзеях. Яны прызначаюць шмат патрэбных і не вельмі патрэбных дасьледваньняў, перастаюць думаць над індывідуальнымі асаблівасьцямі хворага, ідуць па шляху грувасткіх схем і законадаўчых стэрэатыпаў. Рэцэпты звычайна выпісваюцца толькі на зацверджаныя ў стандартах і дазволеныя бальнічнымі касамі прэпараты. Атрымаць дарагія, але і больш эфектыўныя лекі бывае даволі складана. Сямейныя лекары шырока выкарыстоўваюць медыкаментознае лячэньне і адносна рэдка — фізія-, рэфлекса-, дыета-, фіта-, бальнеатэрапію, ЛФК.

Абслугоўваньне на даму каштуе дорага і выкарыстоўваецца рэдка. Нават пры вострым болевым сіндроме, пры ліхаманцы ці грыпозным стане, у тым ліку і ў дзяцей, пацыенты стараюцца не выклікаць доктара дамоў, бо такія выклікі далёка не заўсёды аплочваюцца бальнічнымі касамі. Для выкліка на дом хуткай дапамогі ёсьць дыспечарская, якая часта злучана з паліцыяй, пажарнай і газавай службай. З машынай хуткай дапамогі звычайна прыбывае фельчарская брыгада, якая аказвае дапамогу на месцы, вязе пацыента ў шпіталь, або (пры наяўнасьці паказаньняў) выклікае спецыялізаваную лекарскую брыгаду. Такія выклікі таксама строга кантралююцца бальнічнымі касамі. Для неадкладнай дапамогі хворы можа і сам зьвярнуцца ў клініку ці шпіталь, але першае пытаньне ў рэгістратуры будзе пра від аплаты — страхавы поліс, накіраваньне хатняга лекара або вузкага спецыяліста, плата наяўнымі або праз банк. Потым, у залежнасьці ад характара паталогіі да пацыента выклікаюць адпаведных кансультантаў.

Увогуле, вялікая колькасьць сучаснай апаратуры, татальная кампутарызацыя, зладжаная арганізацыя лячэбна-дыягнастычнага працэсу, добра прадуманая сістэма страхаваньня, наяўнасьць у дактароў вопытных высокакваліфікаваных памочнікаў, бясплатнае забеспячэньне асноўнымі медыкаментамі — з постсавецкага пункту гледжаньня выглядае як безумоўныя “плюсы” нямецкай сямейнай медыцыны. Гэтак жа як — камерцыйны падыход у ёй, залішняя пераацэнка, часам і злоўжываньне лабараторна-інструментальнымі метадамі дасьледваньня — можна было б аднесьці да “мінусаў”. Але такая “крытыка” сістэмы аховы здароўя нашых недалёкіх суседзяў выглядае прынамсі крывадушна, бо беларуская медыцына сёньня не мае ні вышэйзгаданых “плюсаў”, ні “мінусаў”. Дакладней, мінусы ёсьць, і гэта якраз адсутнасьць амаль ўсяго, што маюць нямецкія медыкі. А “плюс” нашай медыцыны ў тым, што не гледзячы на гэта, яна яшчэ існуе і нават спрабуе дапамагаць людзям...

 
 

Стацыянарная дапамога.

У Германіі нават у малых гарадах бальніцы разьмешчаны ў зручных прасторных будынках і добра абсталяваны сучаснай апаратурай. Палаты пераважна на 2-3 чалавекі маюць функцыянальныя ложкі, туалет, душ, сігналізацыю, тэлевізар. Часта бальніцы выконваюць функцыі міжраённых лячэбных устаноў і маюць у асноўным спецыялізаваныя аддзяленьні. Агульна-тэрапеўтычных аддзяленьняў практычна не існуе. Кошт знаходжаньня ў стацыянары даволі высокі—200-400 еўра ў дзень, а ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі – і да 2-5 тысяч еўра ў суткі.Высокі кошт медычнай дапамогі ў Германіі ў значнай ступені абумоўлены дарагоўляй лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў менавіта ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі. Нават яўна некурабельнаму, безнадзейнаму хвораму што памірае, як правіла, працягваюць уводзіць дарагія лекі, праводзіць стандартныя дасьледваньні і максімальна неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, на што расходуецца амаль палова ўсіх выдаткаў бальнічных кас.

 
   

Гэта робіцца не столькі па медычных, колькі па юрыдычных паказаньнях, каб выключыць магчымасьць прэтэнзій з боку сваякоў, што для хворага не зрабілі ўсё магчымае для выратаваньня. Таму ў стацыянарах персанал працуе з вялікай фізічнай і псіхалагічнай нагрузкай.

За харчаваньне ў стацыянары пацыенты павінны даплачваць 10-20 еўра ў дзень. Для маламаёмастных гэта робіць сацыяльная служба. За дадатковую плату хворы можа быць забяспечаны асобнай палатай, тэлефонам, індывідуальным пастом і г.д. Нават шэраговыя бальніцы забясьпечаны самым сучасным абсталяваньнем і дасьледваньне адбываецца звычайна ў кароткія тэрміны. Анамнэз збіраецца кароткі, агляд хворых праводзіцца толькі пры паступленьні, у далейшым лекары як правіла абмяжоўваюцца вынікамі лабараторна-інструментальных дасьледваньняў, а аўскультацыю і пальпацыю не праводзяць. Яны мала пішуць у гісторыях хваробы, пераважна робяць адзнакі ў фармалізаваных анкетах і фармулярах аб наяўнасьці або адсутнасьці тых ці іншых сімптомаў, аб прызначаным лячэньні. Часта дактары забяспечваюцца радыётэлефонамі ці дыктафонамі, з дапамогай якіх яны дыктуюць дадзеныя пра хворых у кампутарны цэнтар. Пры выпісцы са стацыянара пацыенты атрымліваюць на рукі толькі кароткую даведку аб дыягназе і тэрмінах лячэньня, а падрабязная выпіска дасылаецца сямейнаму ўрачу праз 2-3 тыдні.

Для постсавецкага чалавека незвычайным выглядае адсутнасьць строгага бальнічнага рэжыма—наведвальнікі свабодна ходзяць у верхнім адзеньні па палатах і калідорах, медсёстры выконваюць маніпуляцыі з распушчанымі па апошняй модзе валасамі.

Лечацца ў стацыянарах звычайна цяжкія хворыя, з неясным дыягназам, пры наяўнасьці ўскладненьняў. У кардыялагічных аддзяленьнях шырока выкарыстоўваецца кардыёманіторынг, велаэргаметрыя, трэнбан, катэтэрызацыя сэрца, каранараграфія. Часта практыкуюцца кардыёхірургічныя ўмяшальніцтвы — дылятацыйная катэтарызацыя сасудаў сэрца, аорта-каранарнае шунтаваньне, карэкцыя парокаў сэрца, імплантацыя штучнага вадзіцеля рытма. У гастра-энтэралагічных аддзяленьнях няма хворых з неўскладнённай язвеннай хваробай, бескаменным халецысцітам або неязвеннымі калітамі. Асноўны кантынгент гэтых аддзяленьняў—пацыенты з неясным дыягназам, з падазрэньнем на анкалагічныя працэсы, з цырозам пячонкі, язвенным і грануламатозным калітам, перад- ці пасьля аперацый. Пры дэфармуючых остэартрозах шырока выкарыстоўваюцца штучныя пратэзы суставаў. Пры аперацыях, а вельмі часта і пры эндаскапічных дасьледваньнях або біапсіях, калі трэба выкарыстоўваць наркоз, хворыя папярэдне абавязаны пісьмова даць згоду на адпаведнае ўмяшальніцтва, прычым іх дэталёва знаёмяць з рызыкай магчымых ускладненьняў.

Інфекцыйных аддзеленьняў у стацыянарах, як і адпаведных спецыялістаў, звычайна няма. За выключэньнем спецыялізаваных палат ці аддзеленьняў для хворых на вірусны гепатыт або на СНІД. Затое многія шпіталі маюць геранталагічныя аддзяленьні.

Лекары маюць магчымасьць павышаць сваю кваліфікацыю па самых розных раздзелах медыцыны на шматлікіх семінарах пры клініках. Кошт за навучаньне аплачваюць яны самі або іх лячэбныя ўстановы. Часта фармацэўтычныя фірмы за свой кошт праводзяць семінары, на якіх інфармуюць дактароў аб сваёй прадукцыі. Арганізуюць яны і прыёмы ці паездкі для пацыентаў з рэкламай вітамінных, ферментных ці расьлінных прэпаратаў, а таксама прасьцейшай фізіятэрапеўтычнай тэхнікі, ужываемай у хатніх умовах.

Разам з федэральнымі і зямельнымі бальніцамі ёсьць немала прыватных клінік, дабрачынных і царкоўных шпіталяў самых розных профіляў. У царкоўных шпіталях лечацца пацыенты розных веравызнаньняў, але практыкуючы там лекар павінен прыналежаць да адпаведнай канфесіі.

У нямецкіх медычных установах існуе строгая субардынацыя, любое распараджэньне вышэйшага пасадай доктара не падлягае абмеркаваньню і выконваецца абавязкова. Вельмі важная, амаль культавая ў нямецкіх клініках фігура – прафесар. Ён амаль недаступны як для пацыентаў, так і для шэраговых лекараў. Як заўважыў старшыня германскага прафсаюза лекараў праф. Франк Ульрых Мантгомеры, нямецкая медыцына захавала феадальныя адносіны. Разам з тым, сярод дактароў шырока разьвіта калегіяльнасьць, не прынята крытыкаваць дзеяньні калег, нават калі яны былі памылковымі, вельмі строга абараняецца аўтарытэт прафесіі і “гонар мундзіра”.

Сацыяльны статус і аўтарытэт лекараў сярод насельніцтва вельмі высокі. Гэта тлумачыцца як векавой традыцыяй, так і павагай да высокай ацэнкі лекарскай працы—заробкі ўрачоў значна вышэй за сярэдне-статыстычныя. Дарэчы, гэтым часткова і тлумачыцца высокі кошт медычных паслуг у Германіі ў параўнаньні з іншымі заходнімі краінамі. Напрыклад, аспірын фірмы “Bayer” да апошняга часу ў ФРГ быў у 10 разоў даражэйшы за гэткі ж байераўскі аспірын у суседняй Чэхіі. Нямецкія лекары дакладна распісваюць усе дыягнастычныя і лячэбныя працэдуры і за кожную атрымліваюць аплату. У Італіі ж аплата ідзе за кожнага пралечанага хворага, а не за працэдуры, і ў выніку кошт лячэньня аднага пыцыета за квартал амаль ў 20 разоў меншы, чым у Германіі.

Санаторна-курортнае лячэньне.

Санаторыі і курорты выкарыстоўваецца пераважна для рэабілітацыі хворых пасьля стацыянарнага, у тым ліку і хірургічнага ляченьня. Прафсаюзных здраўніц, калгасных дамоў адпачынку і ведамственных санаторыяў, як у былым СССР, тут няма. На курортах, у лясных ды горных мясцовасьцях, паблізу мінеральных крыніцаў, мора ці азёраў ёсьць шматлікія гатэлі і гасьцініцы, дзе спыняюцца ўсе жадаючыя. Прыватныя лекары на курортах аказваюць медычную дапамогу, даюць рэкамендацыі па выкарыстаньню тых ці іншых прыродных фактараў ці фіяпрацэдур у залежнасьці ад дыягназа і профіля курорта. Ёсьць і стацыянарныя ўстановы накшталт пансіёнаў ці клінік, дзе разам з харчаваньнем і начлегам пацыенты забяспечваюцца рознага віду лячебнай дапамогай. Працэдуры тут адпускаюцца і амбулаторным хворым, што жывуць у гатэлях ці на прыватных кватэрах. Курортнае лячэньне маладаступна для большасьці хранічных хворых, таму што бальнічныя касы аплачваюць яго поўнасьцю або часткова 1 раз у 4 гады, ды і то— асобам працаздольнага ўзросту (да 63 год). Пацыентам, накіраваным на курорт хатнім доктарам ці стацыянарнай установай, выдаюцца лісткі часовай непрацаздольнасьці. Звычайны курс лячэньня — тры тыдні. Калі хворы едзе на курорт па ўласнай ініцыятыве, то сам вымушан аплачваць выдаткі на працэдуры і кансультацыі. За выключэньнем маламаёмасных, усе хто лечыцца на курортах звычайна даплачваюць па 10-20 еўра ў дзень. Для рэабілітацыі на курорт часта накіроўваюць пасьляаперацыйных хворых (у тым ліку і анкалагічных), пасьля інфаркта міякарда, цяжкіх пнеўманій ці іншых вострых захворваньняў.

Экзатычнымі для нашых курортаў, але даволі распаўсюджанымі ў Германіі, з’яўляюцца такія працэдуры, як гразевыя балтушкі, халадавыя камеры, газавыя радонавыя і вуглекіслыя камеры, фанга, лекавыя басейны, шэраг апаратных прыстасаваньняў для разработкі суставаў. Мінеральныя воды як правіла прызначаюцца 2 разы у дзень за гадзіну да сьняданка і вячэры ўсім хворым незалежна ад дыягназа і характара страўнікавай сакрэцыі. Нямецкія курорты значна адрозьніваюцца між сабой як па прыродных лячэбных фактарах і аб’ёму лячэбна-дыягнастычных працэдур, так і па архітэктуры будынкаў, ландшафту, садова-паркавым дызайну, культурна-забаўляльным установам.

У Германіі выдаецца шмат папулярнай літаратуры для хворых розных профіляў. Пры садзеяньні лекараў і падтрымцы спонсараў існуе немала грамадзкіх аб’яднаньняў пацыентаў: с бранхіяльнай астмай, дыябетам, расьсяваным склерозам, хваробамі сэрца, пячонкі, нырак і г. д. Дактары вядуць сярод іх вялікую тлумачальна-асьветніцкую і практычна-навучальную работу. У краіне існуе разгалінаваная сетка дамоў і пансіянатаў для састарэлых і недзеяздольных людзей, якія таксама атрымліваюць кваліфікаваную меддапамогу.

Для выкладчыкаў медычных факультэтаў, практыкуючых лекараў і аптэчных работнікаў кожны год выпускаецца і бесплатна рассылаецца даведнік па лекавых прэпаратах, гэтак званая “чырвоная кніга” (Rot Liste). Усе фармацэўтычныя фірмы па закону абавязаны бесплатна даслаць у якасьці ўзору па 2 упакоўкі сваіх новых прэпаратаў усім спецыялістам адпаведнага профілю па іх заяўках.

Калі параўноўваць арганізацыю сістэмы аховы здароўя Германіі і Беларусі, то відавочна, што між імі ляжыць прорва. Мо яна не такая вялікая, як паміж нашымі эканомікамі, але ж значна большая, чым геаграфічная адлегласьць між нашымі народамі. Парадокс, але “блізкае” замежжа — Таджыкістан, пакуль гістарычна і мэнтальна для нас бліжэй, чым “далёкае” замежжа — Германія. Праўда, камуністычная спадчына няўхільна разбураецца, і хочам мы таго ці не, дасягненьні савецкай медыцыны застаюцца ў мінулым. Наперадзе – толькі праблемы, і тыя, што мы насьледвалі ад СССР, і тыя, што ўзніклі зусім недаўна. Для іх вырашэньня вопыт германскай медыцыны, адной з самых пасьпяховых і перадавых у сьвеце, мог бы быць вельмі прыдатным. Хаця зразумела, што дасягнуць нямецкага ўзроўню ў агляднай будучыні нам не сьвеціць, але арыецір для далейшага руху і прыклад для перайманьня ўсё ж такі ёсьць.

 
                                                             
                     

 

( па матэрыялах замежнага друку)

 
                                                             
                                                             
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007