Разам - зможам !

 

Грамадскае

Аб'яднанне

(г.Магілёў)

Заснавана

ў 2000 годзе

 

Галоўная

Навіны

Аб нас

Праекты

Кантакт

Галерэя

Гумар

Мапа

Апендыкс

Шукаем кантакты

Наш e-mail 

 

Праекты

 Месца знаходжання:   ПраектыКалегі"Выбранае" - 2003 - Ці добра там, дзе нас няма? (інтэрв’ю на “сьлізкую” тэму)

Чарнобыль і здароўе

   

Палыкавіцкая крыніца

                             

Калегі - "Выбранае" - 2003

Чыстая Дубравенка

                                                 

 

Уверх. Праект "Калегі"

 

 

Сустракая вясну

 Інспекцыя стану здароўя эмігрантаў на выспе Элліс (New York) перад іх уездам у ЗША.

                    Назад. Калегі - 2003 - "Мы маем права! А Вы?"

Уперад. Калегі - 2003 - Тэрапеўтычная дапамога ў Германіі.  

Праблемы Чарнобыля

                     

Калегі

                           

2006-2007 гг..

                             

Галерэя

Ці добра там, дзе нас няма? (інтэрв’ю на “сьлізкую” тэму).

 

Прэзентацыя білютэня

 

Палыкавіцкая крыніца

 

2004 г.

 

Сустракая вясну

   

Праблемы Чарнобыля

                                                           

2005г.

 

Сярод сённяшніх праблем ёсць такія, пра што не вельмі ахвотна гаворыцца з высокіх трыбун і ў сродках масавай інфармацыі. Хто з дэлікатнасці, а хто з палітычных прычын абыходзіць такую з’яву як эміграцыя. Тым больш цікава паслухаць меркаванні чалавека, які мае ўласны вопыт у гэтай сферы...

 

2006-2007 гг..

   

Апендыкс

   

Гісторыя Магілёва

   

Пачатак

                                                           

XVI стагодзе

 

Пытанне: ”Што на ваш погляд ёсць эміграцыя: пошук шчасьця, выбар найменшага з “двух зол”, здрада радзіме ці нешта іншае?

Адказ: На маю думку, тэрмін “эміграцыя” – гэта анахранізм, які выдуманы ура-патрыётамі. Уся гісторыя чалавецтва адбылася дзякуючы міграцыі, без міграцыі не было б і сучаснай цывілізацыі. Чалавецтва седзячы на адным месцы дэградуе, ператвараецца ў скопішча дэбілаў. Пра гэта сьведчыцьзаняпад многіх культур (інкаў, майя ды інш.), якія не спазналі міграцыйных працэсаў. У прыродзе ўсё павінна рухацца, нерухомасць—гэта сьмерць. Самабытнасць і моц Расеі, магчыма, таксама абумоўлена тымі міграцыйнымі працэсамі, што перажыла яна за сваю гісторыю (рух варагаў, татара-манголаў, заваёва Сібіры і г.д.). Больш сучасны прыклад—Амерыка, посьпехі якой таксама грунтуюцца на міграцыі, на тых мільёнах немцаў, французаў, ірладцаў, іспанцаў, габрэяў ды іншых перасяленцаў, што за апошнія 2 стагоддзі “пераплавіліся” ў новую нацыю.

Наконт “здрады радзіме”— то гэта бальшавіцкі тэзіс, які выкарыстоўваўся дзеля захавання ў першародным стане “савецкага арэалу”, ізаляванага ад астатняга свету. Здрадзіць радзіме можна толькі выдаўшы нейкую дзяржаўную тайну, а як можна здрадзіць ёй пераехаўшы жыць у ішае месца? Усё гэта прапаганда! І наогул, я лічу, што чалавек павінен сам выбіраць сабе месца жыхарства і пры жаданні — заставацца грамадзянінам той краіны, дзе нарадзіўся. Так, можна любіць і новае месца, дзе ўдала абжыўся, добра зарабляеш, дзе да цябе з павагай ставяцца, але ўсяроўна радзіма ёсць, яна будзе і будзе заўсёды цябе цягнуць на старое “папялішча”, да магіл бацькоў і дзядоў...

 

XVII стагодзе

   

XVIІІ стагодзе

   

XIX стагодзе

   

Рэвалюцыя

   

Вайна

   

Развіты сацыялізм

   

Цікава ведаць

   

Спасылкі

   

Фізіка МРТ

   
     
     
     
     
     
     
     
   

Пытанне: І ўсё ж людзі едуць, і едуць з розных прычын. А ці ёсць асаблівасьці эміграцыі сярод дактароў, ці яны тыя ж што для ўсіх?

Адказ: Так, без сумнення. Справа ў тым, што медыцына адна з самых косных і, ў пэўным сэньсе, адсталых сфераў дзейнасьці, яна цягнецца ў хвасьце навукова-тэхнічнага прагрэсу, а ўсё таму, што мае справу з жывым чалавекам, самай складанай і непазнавальнай з’явай прыроды. Да таго ж , практычная медыцына гэта не толькі навука, але і мастацтва, мастацтва, якое мае ўстойлівыя традыцыі, адрозныя ў розных краінах. Таму казаць пра асобную эміграцыю лекараў — справа складаная.

 

Пытанне: Ці даводзілася вам бываць за мяжой і сутыкацца з “той” медыцынай?

Адказ: Так, даводзілася. І магу сказаць, што людзі ўсюды аднолькавыя, і яны нічым не лепшыя за нас. Тое ж можна сказаць і пра ўрачоў. У чым яны пераўзыйшлі нас, дык гэта ў выкарыстанні навейшых срдкаў дыягностыкі, а таксама ў дыферэнцыяцыі медычных паслуг. Так, там ёсць лекары агульнай практыкі, але шмат і вузкіх прафесіяналаў, якія выдзяляюць адну частку сваёй дзейнасьці і становяцца ў ёй сапраўднымі майстрамі. Напрыклад — хірург-артролаг або псіхіатр-спецыяліст па нейра-лінгвістычным праграмаванні. Ва ўсім астатнім яны не з’яўляюцца для нас прыкладам. Чаго ім не хапае, дык гэта цэльнага разумення чалавечага арганізму. “Лячы не хваробу, а Пятра ці Паўла”—казалі старажытныя. Высока-тэхналагічная заходняя медыцына ўсё далей адыходзіць ад гэтага прынцыпу. А калі хворы пайшоў ад доктара і яму не стала лягчэй — то гэта быў не доктар. Так казаў яшчэ Гіппакрат.

 

Пытанне: Сярод вашых знаёмых лекараў, напэўна , нехта з’ехаў за мяжу. Як склаўся іхні лёс — чалавечы і прафесійны?

Адказ: Паехала шмат, а працае ўрачамі вельмі мала. У асноўным гэта тыя, што паехалі раней. Прычын на тое некалькі. Па-першае, узроставы бар’ер — пасьля 40 год на пацверджанне лекарскага дыплома разьлічваць не даводзіцца. Па-другое, мова. У любой спецыяльнасьці —хірург ты або рэнтгенолаг— ведаць мову трэба дасканала. А гэта не ва ўсіх атрымоўваецца. Занадта маладых з’ехала мала і сярод іх многія працуюць. Аднак і тут ёсць праблемы. Бо, па-першае, яны звычайна застаюцца на другіх-трэціх ролях, хоць маюць не горшыя здольнасьці і кваліфікацыю. Па-другое, плацяць ім менш, чым карэнным дактарам і таму даводзіцца больш работаць або шукаць “падпрацовак” у іншых месцах. А па-трэцяе, каб дабіцца там права на лекарскую дзейнасць, даводзіцца прайсьці столькі разнастайных бар’ераў, а часам і маральных прыніжэнняў, што пад сілу гэта толькі самым настойлівым, моцным і цярплівым. Вельмі шчыльна стаяць там плячо ў плячо мясцовыя лекары, і прабіцца скрозь іх удаецца адзінкам. Ёсць, канечне, прыклады ўдалай адаптацыі, напрыклад, нашых хірургаў, і калі не стопрацэнтна-прафесійнага, то хаця б матэрыяльнага посьпеху, але што б яны не казалі пры сустрэчах, сумныя вочы выдаюць іх патаемныя думкі і настальгію па радзіме.

 

Пытанне: У савецкія часы (па вядомых прычынах) галоўная эміграцыя адбывалася ў Ізраіль. За апошнія 10 год сітуацыя істотна зьмянілася. Напрыклад, у 2001 годзе больш за ўсё людзей на сталае жыхарства з Беларусі выехала ў Расею, на другім месцы Германія, потым – ЗША, Ізраіль, Польшча і г. д. Ці можаце вы даць каментар гэтым фактам?

Адказ: Што да Расеі, то я не лічу гэта эміграцыяй, гэта выдумкі нашых пісак. Хутчэй тут мжна казаць пра зьмену месца жыхарства. Не бачу ніякіх падстаў з’язжаць адсюль у Расею. Тут няма генацыду, шавінізму ці таго нацыяналізму, як у іншых постсавецкіх рэспубліках (а калі і ёсць, то не такі што крыўдзіць людзей), таму няма прычынаў кідаць нажытае і кудысь ехаць. Да Германіі ў мяне адносіны асаблівыя. Як чалавек перажыўшы вайну і бачыўшы нямецкія зьверствы, я б ніколі не паехаў жыць у Германію. Можа гэта “боязь поратага азадку”, гэткі застарэлы, уеўшыйся страх—можа быць, але ён жывы і таму Германія—ні ў якім разе. ЗША—бадай самая зманлівая перспектыва, аднак гэта і самая складаная, тым больш для лекара, краіна. Як бы ты там ні пыжыўся, як бы ні стараўся , на ўсё жыццё застанешся чалавекам другога сорту, “брудным эмігрантам”. Нядаўна сустрэў аднакласніка, які шмат год жыве ў Германіі. Спачатку ён выхваляўся дарагім касьцюмам, шыкоўнымі чаравікамі, а потым сказаў:”Ты ведаеш, у мяне ёсць дом, машына, я жыву ў горадзе з цудоўнымі паркамі, але акрамя жонкі (о, як надакучылі мы адзін аднаму) мне няма с кім пагаманіць, няма сяброў ці проста добра знаёмых. Я адчуваю сябе там чужым...” Гэта бадай тыповы выпадак, калі чалавек у сталым узросце, пакінуўшы фундамент свайго быцця , ад’язжае ў новую краіну.

 

Пытанне: Што вы можаце сказаць аб ўзросце, у якім ад’езд пакідае шанцы на ўдалае прыжыванне на новым месцы?

Адказ: Для ўрача—да 30 год. І то за выключэннем Амерыкі. Там эмігранту прабіцца скрозь карпаратыўную лекарскую саладарнасць і перанасычаны рынак медпаслуг практычна немагчыма. Нават у гэтых рэкламных серыялах, накшталт “Хуткай дапамогі”, чорным па беламу напісана—“мы самыя лепшыя”, “так ратаваць і лячыць можам толькі мы”. Выбачайце, але ў жыцці не ўсё так проста і вокаімгненна, кожнага хворага трэба агледзець, дасьледваць, “абсмактаць”, а то—не пасьпелі прывезьці, а там ўжо стаіць пяць кропельніц. Няўжо вы думаеце, што ўзровень смяротнасьці там ніжэй, чым у нас? Не , і яшчэ раз – не!

 

Пытанне: Дык як асабіста вы ставіцеся да эміграцыі?

Адказ: Я – адмоўна. Не ў тым сэньсе, што не падам руку таму, хто надумаў з’ехаць, а ў тым, што тут усё маё, усё знаёмае, хай і радыяцыя ці дрэнная экалогія, але... наўрад ці недзе будзе лепш, чым тут. Добра можа быць у самых розных месцах, а вось радзіма — заўсёды адна...”

 
                                                             
   

На гэтым размова на “сьлізкую” тэму падыйшла да канца, і тое, што такія тэмы яшчэ застаюцца, як і тое, што мой суразмоўнік, пажадаў застацца інкогніта, лішні раз сьведчыць пра немалыя праблемы ў нашай радзімы, і не толькі ў сферы аховы здароўя.

 
                                                             
                               

Запісаў В. Аўраменка.

 
                                                             
                                                             
                                                             
   

У верхнюю частку старонкі (top)

                                                 
                                                             

 

Дасылайце Вашы паведамленні на s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо каментарыямі адносна гэтага сайта.
Copyright © 2006 ГА "Лекарскі саюз" 
Апошняя мадыфікацыя: 02.07.2007