|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
Калегі - "Выбранае" - 2003 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
“Мы маем права! А Вы? “ Пацыент і доктар: спроба дыялогу. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
У красавіку 2003 года пад эгідай Асацыяцыі беларускіх медыкаў і праваабарончага цэнтру “Вясна” у рамках кампаніі “Зробім лепш – 03” выйшаў малы даведнік “Правы пацыента”. Сярод амаль пагалоўнай юрыдычнай непісьменнасьці і прававога хаосу, які пануе ў сёняшнім грамадзтве, гэта рэдкі выпадак цывілізаванай спробы акрэсьліць правы і абавязкі двух бакоў такога няпростага, а часам пепрадказальнага працэсу, як лячэньне чалавека. Вядома даведнік не адкрывае Амерыкі і не стварае новых юрыдычных нормаў, а толькі сістыматызуе тое, што ёсьць і, спасылаючыся на закон “Аб ахове здароўя”, “Аб абароне правоў спажыўцоў”, некаторыя пастановы Савета Міністраў, дае канкрэтныя парады хворым на той ці іншы выпадак. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
У рэальным жыцьці тандэм “лекар-пацыент”, які сумесна змагаецца з хваробай, можа ператварыцца ў дуэль “хворы (ці яго сваякі) супраць лекара”, дзе змаганьне ідзе ўжо не з хваробай, а з доктарам ці лячэбнай установай. Нічога не зробіш, так пабудавана жыцьцё — ад памылак і няўдач не застрахаваны нават самы кваліфікаваны і вопытны лекар, ды і пацыенты часам бываюць не ангеламі, а калі-нікалі маюць да медыкаў не зусім адэкватныя прэтэнзіі. Вось у такіх непрыемных сітуацыях і выходзяць на першы план юрыдычныя моманты, у якіх пакуль кепска арыентуюцца і медыкі, і пацыенты. Лекары звычайна лічаць, што яны зусім безабаронныя перад пацыентам, бо маюць адны абавязкі і ніякіх правоў. Доля праўды ў гэтым ёсьць, але трэба ўлічваць, што пацярпелы бок тут усё ж пацыенты, а дактары воляй ці няволяй прычыняюцца да гэтага. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Канфліктныя сітуацыі той ці іншай складанасьці сустракаюцца ў практыцы любога ўрача. На тое ёсьць як суб’ектыўныя, так і аб’ектыўныя прычыны. Да першых можна аднесьці прафесійныя і чалавечыя якасьці доктара —тактоўнасьць, чуласьць, добрасумленнасьць, вопытнасьць і асьцярожнасьць, а таксама характар і асаблівасьці хворага – канфліктнасьць, схільнасьць да вірулянства, агравацыі, зрэдку і сімулянства, рэнтныя ўстаноўкі і г.д. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Аб’ектыўныя прычыны — гэта тая абстаноўка ў эканоміцы і соцыюме, што з’яўляецца “фонам” для лячэбнага працэса, а на самой справе вельмі моцна ўплывае на яго. Як не ўзьнікнуць канфлікту, калі напрыклад пенсіянер, упэўнены ў бясплатнасьці нашай медыцыны, патрапляе ў бальніцу і дазнаецца, што лекаў і шпрыцоў тут няма, іх трэба купляць у аптэцы. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Але ж пенсія будзе толькі праз тыдзень, а лячыцца трэба сёньня! Дзіва, што большасьць такіх выпадкаў абыходзіцца без скаргаў і доктарскай “крыві”, але менавіта дактарам даводзіцца першымі “прымаць удар” і тлумачыць прычыны такога становішча. Становішча прама скажам двухсэнсоўнага, бо дэкларыруемая з экранаў тэлевізараў і афіцыйных газет бесплатная медыцына, на самой справе аказваецца даволі дарагой. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Усё гэта стварае дадатковыя прычыны для канфліктаў і павышае маральна-псіхалагічны ціск на медыкаў. У такіх абставінах выданьне даведніка “Правы пацыента” мае як станоўчы, так і адмоўны бок. Станоўчы — гэта інфармацыйна-асветніцкі і юрыдычна-прававы. З такім даведнікам хворы больш упэўнена пачувае сябе ў выпадку канфліктнай сітуацыі і лепш арыентуецца ў тым, як абараніць свае правы. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Але ў лекараў ёсьць падазрэньне, што папулярызацыя і актыўная прапаганда сёняшніх прававых нормаў, якія існуюць больш “дэ-юрэ”, чым “дэ-факто”, прывядзе да дэстабілізацыі і далейшага пагаршэньня ў сферы аховы здароўя. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Магчыма такія апасеньні і безпадстаўныя, бо людзі нашы, за рэдкім выключэньнем, мала цікавяцца сваімі правамі і даволі спакойна успрыймаюць іх парушэньне. І ўсё ж калісь і нам трэба пачынаць рухацца да цывілізацыі, і дзякуй тым, хто гэта зразумеў і працуе ў такім кірунку. У дадзеным выпадку ініцыятарам і складальнікам малога даведніка “Правы пацыета”. |
||||||||||||||||||||||||||||||
А. Трошка . |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||