|
|
Разам - зможам ! |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Грамадскае Аб'яднанне (г.Магілёў) |
Заснавана ў 2000 годзе |
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Месца знаходжання: | |
||||||||||||||||||||||||||||||
Калегі - "Выбранае" - 2002 |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Вада якасная, а праблемаў шмат |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бадай, што ў прыродным сэнсе самае прыкметнае месца ў Магілёве i яго наваколлі, дзе адначасова можна з карысцю адпачыць, наталіць смагу і адчуць подых гісторыі - гэта Палыкавіцкая крыніца. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ваду яе спажываюць не толькі мясцовыя жыхары, але i шматлікія гараджане i госці. Што гэта за вада? Якая яе якасць? Які хімічны склад? Ці ёсць якія - небудзь моманты, звязаныя з крыніцай, што могуць адмоўна паўплываць на здароўе?.. Менавіта гэтымі пытаннямі заклапоціўся "Лекарскі саюз" для таго, каб праінфармаваць аб гэтым грамадкасць. Узаемапаразуменне было знойдзена ў гарадской i раённай інспекцыях па ахове прыродных рэсурсаў i навакольнага асяроддзя, у Цэнтры гігіены i эпідэміялопі Магілёўскага раёна. Амаль тры месяцы йшла праца. Урэшце былі атрыманы вынікі бактэрыяльнага i хімічнага аналізу. Ступень мінералізацьі вады складае прыкладна 25% да водаў слабамінералізаваных. Асноўнымі аніёнамі яе з'яўляюцца хларыды i сульфаты, рН - каля 7,5. Некаторыя даследванні вады з крыніцы фіксавалі поўную адсутнасць якіх-небудзь бактэрыяў. Вядомы ў горадзе доктар B.І Адамовіч зрабіў ацэнку магчымых лячэбных якасцяў вады. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
На падставе гістарычных фактаў i сабраных звестак быў выпушчаны буклет "Палыкавіцкая крыніца - Магілеўская святыня". А 15 сакавіка ў Магілёўскім гарвыканкаме адбылася доўгачаканая грамадска-экалагічная працоўная сустрэча. У ей прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных структур, грамадскасці, журналісты. Вёў сустрэчу начальнік інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў Магілеўскага раёна А.В.Кузняцоў. Прысутныя, у ix ліку сябра "Лекарскага саюза” доктар А.Скабялка, не | толькі адзначылі добрую якасць крынічнай вады, але і вызначылі некалькі сурьёзных праблемаў, што існуюць у непасрэднай блізі ад крынщы. Гэта - эрозія і прагрэсуючае павелічэнне рову. Гэта - неабходнасць цэлага шэрагу мерапрыемстваў па дабраўпарадкаванню ўсёй навакольнай тэрыторьі. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ёсць яшчэ адна праблема. I на сустрэчы яна бачылася галоўнай. Карыстаюцца вадой у асноўным гараджане, і разнастайны адмоўны ўплыў на крыніцу аказваюць гарадскія службы. Але “належыць” крыніца i ейная тэрыторыя Магілёўскаму райвыканкаму. |
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
3 1983 году крыніца вызначана як помнік прыроды рэспубліканскага значэння. На месцы ж якраз не адчуваецца не тое, што рэспубліканскага, але i абласнога ўзроўню культуры і добраўпарадкавання. Хочацца спадзявацца, што сустрэча ў гарвыканкаме ўcix зацікаўленых ведамстваў і грамадскіх арганізацый дасць свой плён i стане пачаткам супольнай працы па захаванню i развіццю прыроднай скарбніцы - Палыкавіцкай святой крыніцы. |
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дасылайце Вашы
паведамленні на
s.wolkau@tut.by з пытаннямі альбо
каментарыямі адносна гэтага сайта. |
|||||||||||||||||||||||||||||||